Upload
kryscina-vitushka
View
170
Download
8
Embed Size (px)
Citation preview
Доктар Айбаліті
Беларусь
Даследванневучня 3 “А” класагімназіі №23 г.МінскаМірона Вітушкі
2013 год
Гіпотэза
Я хачу вам даказаць, што Доктар Айбаліт звязаны з Беларуссю.
Карней Чукоўскі
Сапраўднае імя - Мікалай Васільевіч Карнейчукоў. Ён нарадзіўся 1 красавіка 1882 года ў Санкт-Пецярбургу.
Аўтар знакамітай казкі “Доктар Айбаліт” – Карней Іванавіч Чукоўскі.
Доктар Айбаліт
Вершаваная казка “Доктар Айбаліт” была ўпершыню надрукавана ў 1929 годзе.
У казцы добры доктар дапамагае хворым жывёлам і нават выпраўляецца ў Афрыку, каб лячыць звяроў шакаладам і гогалем-могалем.
Цэмах Шабад
Прататыпам доктара Айбаліта быў вядомы габрэйскі лекар Цэмах Шабад, які жыў у Вільні.
Карней Чукоўскі сябраваў з ім і двойчы спыняўся ў яго доме.
Цэмах Шабад лячыў дзяцей, арганізоўваў для іх аздараўленчыя летнікі, не браў грошы з бедных пацыентаў, быў вельмі вядомы сваёй прафесійнай працай і дабрынёй, а таксама тым, што не адмаўляўся дапамагчы хворым жывёлам.
Карней Чукоўскі пісаўпра доктара Цэмаха Шабада:
«Доктор Шабад был самый добрый человек, которого я знал в жизни. Придет, бывало, к нему худенькая девочка, он говорит ей: «Ты хочешь, чтобы я выписал тебе рецепт? Нет, тебе поможет молоко. Приходи ко мне каждое утро и получишь два стакана молока».
И по утрам, я замечал, выстраивалась к нему целая очередь. Дети не только сами приходили, но и приносили больных животных. Как–то утром пришли к доктору трое плачущих детей. Они принесли ему кошку, у которой язык был проткнут рыболовным крючком. Кошка ревела. Ее язык был весь в крови. Доктор вооружился щипцами, вставил кошке в рот какую–то распорку и очень ловким движением вытащил крючок.
Когда я писал своего «Айболита», я представлял себе такого врача, как доктор Шабад:
Добрый доктор Айболит!Он под деревом сидит.
Приходи к нему лечитьсяИ корова, и волчица,И жучок, и червячок,
И медведица!Всех излечит, исцелит
Добрый доктор Айболит!»
Беларускі след Цэмаха Шабада
У Цэмаха Шабада быў брат. Ён жыў у Менску і таксама быў доктарам. Яго клініка знаходзілася недалёка ад нашай гімназіі!
Менск быў далёкім паўднёвым горадам, адзін з яго раёнаў называлі Афрыкай (недзе паміж сучасных вуліц Энгельса, Леніна і Ульянава. І калі Цэмах Шабад выпраўляўся ў госці да брата, то казаў, што едзе “ў Афрыку лячыць звяроў”.
Памяць пра Цэмаха Шабада
У дзень смерці доктара Цэмаха Шабада ў 1935 годзе была вялікая жалоба ў горадзе: не працавалі дзяржаўныя ўстановы, людзі выйшлі развітацца з лекарам. Неўзабаве жыхары Вільні паставілі яму помнік.
Той помнік цяпер знаходзіцца ў музеі.
У 2007 годзе з’явіўся яшчэ адзін помнік – на скрыжаванні вуліц Месіню і Дзіснас.
Помнік Доктару Айбаліту
Доктар і дзяўчынка з коцікам, у языку якога – рыбалоўны кручок
Доктар з намі
Аўтар помніка —вядомы ў Літве скульптар Ромас Квінтас. Ён сказаў, што несправядліва, калі літаратурнага персанажа ведае больш людзей, чем рэальнага чалавека доктара Шабада, жыхара Вільні.
Фігуры доктара і дзяўчынкі паставілі не на пастамент, а на тратуар, каб захаваць адчуванне, што доктар з намі.
1 красавіка – Дзень нараджэння Карнея Чукоўскага
Такім чынам, сапраўднае імя доктара Айбаліта – Цэмах Шабад. Ён жыў у Вільні (цяпер гэта Вільнюс – сталіца Літвы), старажытным бедарускім горадзе. Брат Цэмаха Шабада жыў у Беларусі, а клініка, у якой ён лячыў дзяцей, знаходзілася непадалёку ад нашай гімназіі.
1 красавіка 2013 года Карнею Чукоўскаму споўніўся б 131 год.