14
1 Трастбанк Распрацоўка рэкламнай кампаніі для дэпазіта «Шкварка»

F-5_02. «Шкварка»

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: F-5_02. «Шкварка»

1

ТрастбанкРаспрацоўка рэкламнай кампаніі

для дэпазіта «Шкварка»

Page 2: F-5_02. «Шкварка»

2

БЭКГРАУНД

У перыяд крызісу ўсе беларускія банкі пачалі актыўна выходзіць на рынак з рознымі дэпазітнымі прапановамі для насельніцтва. У гэты момант асабліва важна было выйсці з прадуктам, які б прыцягнуў увагу мэтавай аўдыторыі. Трастбанкам было прынята рашэнне вылучыцца з натоўпу назваў дэпазітаў (очевидный, выгодный, удачный, благополучный) і даць свайму дэпазіту назву, якую яшчэ ніхто не выкарыстоўваў у Беларусі. Таксама было важным, каб незвычайная і нават правакатыўная назва была зразумела мэтавай аўдыторыі, выклікала б ў іх цікавасць і жаданне супрацоўнічаць з Трастбанкам.

Дэпазітная прапанова была ў асноўным адрасавана эканамічна актыўнаму насельніцтву рэгіёнаў нашай рэспублікі. У сувязі з гэтым рэкламістамі банка для дэпазіту была абрана назва «Шкварка», якая асацыюецца з дабрабытам беларусаў, з нацыянальным каларытам, І якая павінна была наблізіць Трастбанк да рэгіенаў.

Page 3: F-5_02. «Шкварка»

3

ЗАДАЧА

•Назва ёсць. Цяпер стаіць задача па распрацоўцы рэкламнай кампаніі для дэпазіту «Шкварка» з наступнымі мэтамі:

•умацаваць лаяльнасць існуючых кліентаў;

•павысіць прывабнасць банка для новых кліентаў;

•матываваць мэтавую аўдыторую скарыстацца новым прадуктам.

Page 4: F-5_02. «Шкварка»

4

РАШЭННЕ

Адразу было зразумела, што рэкламу дэпазіту з нацыянальным каларытам, варта рабіць на роднай мове.

Наступнай нашай ідэяй было стварэнне дзвюх беларускіх персанажаў, задача якіх вельмі проста і даступна тлумачыць ўсе перавагі супрацоўніцтва з Трастбанкам на розных медыя-каналах.

Так нарадзіліся Саўка ды Грышка – добрыя сябры-суседзі. Саўка - больш дасведчаны і разумны. Ён увесь час вучыць дурнаватага, але добрага і смешнага Грышку розным прамудрасцям. Праз іх дыялогі і зносіны і вядзецца камунікацыя са спажыўцом.

Page 5: F-5_02. «Шкварка»

5

РАШЭННЕ

Ключавы візуал трансляваўся на бігборды, сіцілайты ў метро, лістоўкі ў прэсе, флаеры ў банках, каляндары.

Page 6: F-5_02. «Шкварка»

6

РАШЭННЕ

Маляваны сюжэт з Саўкам і Грышкам стаў асновай для інтэрнэт-банера.

Page 7: F-5_02. «Шкварка»

7

РАШЭННЕ

Таксама нашы персанажы са сваімі разважаннямі пра інфляцыю ўварваліся ў радыёэфір.

Сценарый радыёролікаГрышка: Саўка, сусед, паслухай, у мяне такое адчуванне, быццам нехта з’ядае мае грошы! Можа, гэта твая карова?

Саўка: Дурань ты, Грышка. Гэта ж iнфляцыя!

Грышка: От лiхаманка! А што рабiць? Калi яна з’есць мае капiталы, што буду есцi я?!

Саўка: А ты беражы свае грошы! Я свае занес у Трастбанк на дэпазiт «Шкварка» пад добрыя адсоткi...

Грышка: Дэпазiт «Шкварка»? Значыцца, на шкварку заўседы хопiць?!

Саўка: Канешне, хопiць! Хопiць табе, Грышка, i на шкварку, i на чарку з абсэнтам…

Голас дыктара: На дэпазiце «Шкварка» грошы растуць шпарка! У Трастбанку!

Page 8: F-5_02. «Шкварка»

8

ВЫНІКІ

• Рэкламная кампанія была вельмі добра ўспрынята нашай аўдыторыяй, што пацягнула за сабой новыя кампаніі з удзелам нашых персанажаў.

Спачатку ўзнікла неабходнасць працягнуць камунікацыю на зімні перыяд.

Page 9: F-5_02. «Шкварка»

9

ВЫНІКІ

Затым была запушчана «Шкварка на картку» - паўнавартасная кампанія з размяшчэннем у горадзе, на радыё, у інтэрнэце.

Page 10: F-5_02. «Шкварка»

10

ВЫНІКІ

Раскадроўка банера дэпазіта «Шкварка на картку».

Page 11: F-5_02. «Шкварка»

11

ВЫНІКІ

Разам з тым у паштоўках на Новы год, на 23 лютага і 8 сакавіка таксама з’яўляліся нашы персанажы. Саўка ды Грышка сталі тварам, па якому пазнаюць Трастбанк.

Page 12: F-5_02. «Шкварка»

12

ВЫНІКІ

• Дзякуючы поспеху беларускамоўнай камунікацыі на прыкладзе дэпазіта «Шкварка», банкам сумесна с крэатарамі было вырашана і для іншых банкаўскіх прадуктаў будаваць камунікацыю, выкарыстоўваючы родную мову. Гэта вельмі пазітыўна вылучыла Трастбанк на фоне канкурэнтаў.

Page 13: F-5_02. «Шкварка»

13

ВЫНІКІ

•Дзякуючы некаторай правакацыі ў назве прадукта, Трастбанк атрамаў вялікую колькасць неаплачаных публікацый у СМІ. Беларускія (і не толькі) навінавыя парталы лічылі неабходным размясціць навіну аб з'яўленні «Шкваркі» ад Трастбанку.

•У Трастбанка з’явіўся свой прывабны твар, адметны ад ўсіх іншых банкаў, які вельмі падабаўся мэтавай аўдыторыі.

•Рэкламная кампанія, якая пачалася 4 ліпеня, праходзіла вельмі паспяхова. На канец жніўня было адкрыта 1140 рахункаў па ўкладу «Шкварка» на суму Br 14,3 млрд рублёў. Сярэдняя сума ўкладу склала 12,5 млн рублёў.

•Кіраўніцтва банка паведаміла, што задаволена як колькасцю адкрытых рахункаў, так і аб'ёмам прыцягнутых сродкаў. Па меркаванні начальніка кіравання маркетынгу ЗАТ «Трастбанк» Руслана Ляшка, прыкладна палова поспеху была забяспечана запамінальнай рэкламнай кампаніяй.

•Па сутнасці Трастбанк змяніў звыклы стыль работы банка з насельніцтвам, прапаноўваючы людзям зразумелыя і выгадныя паслугі з нацыянальным каларытам.

Page 14: F-5_02. «Шкварка»

14

Дзякуй за ўвагу!