ДУА “Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”
Абласная краязнаўчая
алімпіяда
Абласная краязнаўчая алімпіядаМэта - шырокае далучэнне моладзі
да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды, экалогіі роднага краю,
пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных
магчымасцей навучэнцаў.
Перад краязнаўчай алімпіядай ставіцца задача замацавання
атрыманага на ўроках, факультатывах, занятках гурткоў
краязнаўчага матэрыялу, а таксама выяўлення ўмення навучэнцаў
паслядоўна і вобразна выкладаць матэрыял.
Правядзенне краязнаўчай алімпіяды дазваляе павысіць практычную
значнасць краязнаўства, як спосабу пашырэння ведаў аб родным краі,
свайго кругагляду, папаўнення ведаў па навучальным прадметам, а
таксама садзейнічае далучэнню навучэнцаў да далейшай пошукова-
даследчай дзейнасці.
Абласная краязнаўчая алімпіяда Да ўдзелу ў алімпіядзе, пачынаючы з 2008 г. далучаны усе
рэгіёны Брэстчыны (каля 600 устаноў адукацыі). За перыяд 2008-2012гг. у абласным этапе алімпіяды прынялі ўдзел каля 400 навучэнцаў устаноў адукацыі вобласці, якія займаюцца ўсебаковым вывучэннем роднага краю, у краязнаўчых аб’яднаннях па інтарэсах, гуртках, музеях і інш.; 100 педагогаў (настаўнікаў, педагогаў дадатковай адукацыі, метадыстаў і г.д.).
Абласная краязнаўчая алімпіяда праводзіцца па ініцыятыве ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і абласнога савета рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Непасрэдным арганізатарам абласной краязнаўчай алімпіяды з’яўляецца ДУА “Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”.
Дапамогу ў арганізацыі алімпіяды аказалі Гістарычны факультэт БрДУ імя А.С. Пушкіна, Палескі аграрна-экалагічны інстытут АН Беларусі, УК ”Брэсцкі абласны краязнаўчы музей”, Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Брэста, установы адукацыі г. Брэста (СШ№13, СШ№15, СШ№18, СШ№33 г. Брэста)
Раённыя этапы краязнаўчай алімпіяды: Правядзенне краязнаўчай алімпіяды было актыўна
падтрымана ва ўсіх рэгіёнах вобласці аддзеламі адукацыі, установамі дадатковай адукацыі турысцка-краязнаўчага профілю (16 цэнтраў), якія выконвалі арганізацыйную і каардынацыйную функцыі, установамі адукацыі, педагогамі і навучэнцамі.
Раённыя этапы краязнаўчай алімпіяды праводзіліся ва ўсіх рэгіёнах вобласці, скаардынавана, на высокім арганізацыйным узроўні.
Варта адзначыць работу ў гэтым накірунку ДУДАДзіМ “Цэнтр турызма і краязнаўства г. Баранавічы”, ДУА “Цэнтр дзіцячага турызму і экскурсій дзяцей і моладзі Баранавіцкага раёна”, ДУА “Пінскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”, ДУА “Цэнтр дзіцячага турызму і краязнаўства Кобрынскага раёна”, ДУДА “Ляхавіцкі раённы цэнтр турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі”, ДУДА ”Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі г.Пінска”, ДУА “Драгічынскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”
Абласная краязнаўчая алімпіяда Прызёрамі абласнога этапа краязнаўчай алімпіяды ў
розныя гады былі каманды г. Баранавічы, г. Брэста, г. Пінска, Пінскага, Баранавіцкага, Кобрынскага, Івацэвіцкага, Камянецкага, Драгічынскага раёнаў і іншыя раёны.
Этапы правядзення:
Краязнаўчая алімпіяда адбываецца ў тры этапы: першы - ва ўстановах адукацыі,
другі - раённы, трэці - абласны.
У дапамогу ўдзельнікам алімпіяды выпрацаваны і высланы ўмовы правядзення алімпіяды, спіс літаратуры, тэматыка
пытанняў на асноўныя этапы алімпіяды, а таксама арганізаваны кансультацыі, пасяджэнні па арганізацыі
мерапрыемства, семінары.
Абласная краязнаўчая алімпіяда ўключае некалькі тураў:
1.Тэарэтычны (тэст, віктарына, мультымедыйная віктарына, тэматычная віктарына).
2. Практычны (Абарона даследчай працы, Распрацоўка краязнаўчага праекта, Апісаннне гісторыка-культурных
каштоўнасцей, славутасцей).
3. Творчы (Творчае прадстаўленне сваёй Малой радзімы, раскрыццё краязнаўчага патэнцыялу рэгіёна) .
Пад час падрыхтоўкі алімпіяды вызначаецца:- кола пытанняў,
- неабходная літаратура, - патрабаванні да адказаў навучэнцаў.
Першая алімпіяда адбывалася 2-3 снежня 2008 г. ў рамках V этапу ўсебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыі “Наш край” у лістападзе - снежні 2008 г.
Удзельнікі: 140 вучняў і педагогаў з 20 рэгіёнаў вобласці.Пераможцы:-1-е каманднае месца: навучэнцы ўстаноў адукацыі Кобрынскага раёна, на рэспубліканскім этапе, які адбываўся ў г.Мінску на базе УА “Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі” занялі 3 месца з 6 дэлегацый.
Абласная краязнаўчая алімпіяда, 2008 г.
Тэарэтычны тур алімпіяды, 2008 г. - віктарына
Практычны тур алімпіяды, 2008 г. – даследчыцкія праекты
Абласная краязнаўчая алімпіяда, 2009 год –Год Роднай Зямлі
Удзельнікі: 100 вучняў і педагогаў з 20 рэгіёнаў вобласці. Высокія вынікі паказалі вучні устаноў адукацыі
Бярозаўскага, Ганцавіцкага, Жабінкаўскага, Кобрынскага, Камянецкага, Пінскага, Ленінсага і Маскоўскага раёнаў г. Брэста, г. Баранавічы, г. Пінска.
Тэарэтычны тур алімпіяды
Віктарына «Вялікай Перамозе - 65»,
прсвечаная падзеям Вялікай айчыннай вайны
30 заданняў. 2 гадзіны Вынікі - па найвялікшаму
балу, набранаму ўдзельнікамі алімпіяды
Прыклады заданняў мультымедыйнай віктарыны:
ЗаданнІ па сваёй малой радзіме:
Практычны тур: Абарона даследчай працы “Мой радавод”.
Практычны тур: Абарона даследчай працы “Мой радавод”.
Абласная краязнаўчая алімпіяда, 3-5 снежня 2010 год:
У заданнях абласной краязнаўчай алімпіяды ў 2010 г. адлюставана краязнаўчая праца навучэнцаў і педагогаў па накірунках рэспубліканскай акцыі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся", даследванне гісторыі і культуры малой радзімы, вывучэнне матэрыяльнай культуры Брэстчыны, прыроднай і архітэктурнай спадчыны.Абласная алімпіяда праводзілася па 3 турах: 1 тур – Візітоўка “Мой родны кут”. Творчае прадстаўленне свайго рэгіёна, у рамках краязнаўчай алімпіяды прадугледжвала раскрыццё краязнаўчага патэнцыяла рэгіёна, веданне яго славутасцей вучнямі, расповяд пра цікавыя помнікі гісторыі і культуры свайго краю.2 тур -тэарэтычны тур. Віктарына «Скарбы маёй Берасцейшчыны», вучням былі прапанаваны пытанні па гісторыі, культуры, прыродзе, экалогіі Брэстчыны і Склад– 2 чалавека ад кожнага рэгіёна. Час - да 1,5 гадзіны. 3 тур – практычны тур. Практычная работа на мясцовасці (МК "Брэсцкая крэпасць-герой"), прадуглеждваў апісанне архітэктурнага аб'екта. Кожнаму рэгіёну прапанавалася правесці апісанне а аб'екта крэпасці па вызначанаму плану. Час да 2 гадзін.
Абласная краязнаўчая алімпіяда, 3-5 снежня 2010 год:
Візітка свайго рэгіёна “Мой родны кут”, – актавая зала СШ№15 г. Брэста
3 снежня 2010 г.
Камп'ютарныя тэхналогіі для распрацоўкі і дэманстрацыі заданняў.
Дэманстрацыя матэрыялаў віктарыны пры дапамозе камп’ютара істотна спрошчвае працу навучэнцаў, дае ім магчымасць комплекснага, нагляднага ўспрыняцця прапанаванага задання.
Вынікі абласной краязнаўчай алімпіяды, 2010 г.
Удзельнікі: 100 вучняў і педагогаў з 20 рэгіёнаў вобласці.
Лепшыя вынікі паказалі вучні устаноў адукацыі Кобрынскага, Івацэвіцкага, Драгічынскага раёнаў.
Высокія вынікі паказалі вучні устаноў адукацыі Камянецкага, Столінскага, Пінскага, Брэсцкага, Баранавіцкага, Ляхавіцкага раёнаў, гг. Баранавічы і Пінска.
Матэрыялы абласнога этапа краязнаўчай алімпіяды ў 2010 г. сабраны ў адзіную мультымедыйную прэзентацыю, куды ўвайшлі метадычныя парады па арганізацыі алімпіяды, умовы правядзення і праграма алімпіяды, фатаздымкі і відэаматэрыялы мерапрыемства.
Вопыт правядзення краязнаўчай алімпіяды прадстаўлены на XI Рэспубліканскіх педагагічных краязнаўчых чытаннях у г. Магілёве у красавіку 2011 г.
Абласная краязнаўчая алімпіяда, 2011 год.Удзельнікі: 100 вучняў і педагогаў з 20 рэгіёнаў вобласці.2 туры:1. Краязнаўчае тэсціраванне2. Абарона даследчай працы рэспубліканскага конкурса на
лепшы летапіс населеннага пункта
Абласная краязнаўчая алімпіяда, 2011 год.
Абласная краязнаўчая алімпіяда, 2011 год.
Тэарэтычны тур: тэсціраванне, прыклады заданняў
Практычны тур: Абарона даследчай працы рэспубліканскага конкурса на лепшы летапіс населеннага пункта:
1 месца: Пінскі раён:Абарона даследчай працы “Летапіс вёскі Купяцічы”.
2 месца: Кобрынскі раён:
Абарона даследчай працы “Летапіс г. Кобрын”.
,
3 месца: Баранавіцкі раён: Абарона даследчай працы “Летапіс вёскі Новая Мыш”.
Пераможцы краязнаўчай алімпіяды ў 2011 г.
Абласная краязнаўчая алімпіяда
“Не пагарджаць сваім мінулым, а заслужыць яшчэ і вартым быць яго…” У. Караткевіч