Музейны пакой “Памяць”
Музейны пакой быў заснаваны 30 красавіка 2004 года,тады ён насіў іншую назву і меў другі накірунак.З 2009 года ён працуе па ваенна-патрыятычным
накірунку. Усяго у музейным пакоі налічваецца 58экспанатаў. Асноўная тэматыка экспазіцый прысвечанаВялікай Айчыннай вайне, таму што час ідзе, а хочацца
захаваць памяць аб земляках, загінуўшых у гады вайны,вязнях, сведках вайны. Хочацца, каб кожны з нас
разумеў значэнне Перамогі і ведаў яе кошт.
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
Цэнтральны банэр “Вялікая Айчынная вайна – боль і памяць народа!” нагадвае аб ваенных дзеяннях у сталіцы нашай краіны горадзе Мінску, абласным цэнтры – горадзе Гродна і на нашай малой радзіме – у горадзе Дзятлава і аграгарадку Вензавец.
“Яны змагаліся за Радзіму” На стэндзе размешчаныфотаздымкі ветэранаў,якія жывуць у нашай
мясцовасці: Будзько Ю.Г.,Кананапліцкага К.А.,
Лейкі С.І. - і фотаздымкі,якія адлюстроўваюць дзей
насць вучняў у рамкахакцыі “З душой да ветэрана”
Зменны стэнд знаёміць вучняў з галоўнымі бітвамі і аперацыямі Вялікай Айчыннай вайны: Сталінградскай бітвай, бітвай пад Масквой, Курскай бітвай, аперацыяй “Баграціён”
Экспанаты, якія перадаў у музейны пакой археолаг вайсковай часткі
Тамілін Вадзім Дзмітрыевіч
Экскурсіі па музейным пакоі
Дзейнасць экспедыцыйных атрадаў
У выніку пошукава-даследчай дзейнасці экспедыцыйных атрадаў наш музейны пакой
папоўніўся наступнымі матэрыяламі: “Помнікі, абеліскі Дзятлаўскага раёна”, “Гарады-героі”, “Іх
імёнамі названы вуліцы Дзятлаўшчыны”, “Партызанскі рух на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў
гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Жанчыны Дзятлаўскага раёна – удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны”, “Летапіс 120-ай Рагачоўскай Гвардзейскай
дывізіі, якая вызваляла Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, даведнік “Дзеці вайны”.
Ніколі не забудзем!Часцей, часцей прыпамінай
Імёны паўшых смерцюхрабрых
За родны край, наш мілы край,Каб над зямлёй, што млела
ў ранах, Плыў гэты сіні-сіні ранак,
Цвіў гэты белы-белы май, –
Часцей, мой друг,прыпамінай!Прыпамінай часцей, мой друг,Імёны тых, што ўсё зрабілі –
Вышэй усіх тваіх заслуг,Што, як і ты, да слёз любіліМаністы ўвосень на рабіне
І ў ліпкіх смолках майскі луг, –
Не забывай пра іх, мой друг!..
ЗАПРАШАЕМ У НАШ МУЗЕЙНЫ ПАКОЙ!