Upload
third-sector
View
1.026
Download
4
Embed Size (px)
DESCRIPTION
Прэзентацыя была прадстаўлена ў час адкрытага агульнага занятку слухачоў гарадзенскага "Універсітэта Залатога Веку" для сталых людзей 12 студзеня 2012 г. Навіны праекта - uzv-hrodna.blogspot.com
Citation preview
Інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя сталых
людзейСусветны досьвед
Лана Руднік,Вітаўт Руднік,ГА «Цэнтр «Трэці сектар»
Рост колькасці сталых людзей у свеце
O У 2006-м годзе колькасць сталых людзей у свеце перавысіла 700 млн. чалавек. Чакаецца, што да 2050 г. яно будзе складаць 2 міліярды чалавек.
O У Беларусі амаль кожны чацьвёрты жыхар – пенсіянер.
Доля насельніцтва ў свеце ва ўзросце ад 60 год і вышей,
1950-2050 гг.
Прынцыпы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у дачыненні да сталых людзей
O незалежнасць; O удзел; O дагляд; O рэалізацыя ўнутранага
патэнцыяла; O годнасць.
ХАРТИЯ ПОЖИЛЫХ ЛЮДЕЙ
Принята постановлением № 11-15 Межпарламентской ассамблеи государств - участников содружества независимых государств (Санкт-
Петербург, 15 июня 1998 года)
Межпарламентская Ассамблея, Oрассматривая старшее поколение в качестве носителя коллективного жизненного опыта и традиций, как общенациональный интеллектуальный потенциал, высоко оценивая вклад, который вносят пожилые люди в жизнь общества, Oпризывает парламенты и правительства независимых государств считать целью своей политики…достижение условий, при которых были бы установлены права пожилых людей на достойное существование, безопасность и практическую возможность полной реализации своего человеческого потенциала…
ГІСТОРЫЯ УНІВЕРСІТЭТАЎ ТРЭЦЯГА ВЕКУ: АД ТУЛУЗЫ ДА ГРОДНА
Кароткая гісторыя руху ўніверсітэтаў трэцяга ўзросту
Першы ўніверсітэт для сталых людзей пачаў дзейнічаць у 1973 г. у французкай Тулузе па
ініцыятыве прафесара П’ера Вела. Яго слухачамі сталі 40 чалавек сталага ўзросту.
Заснаваны Вела рух меў тры галоўныя мэты:OІнтэлектуальны і адміністрацыйны патэнцыял ВНУ павінен выкарыстоўвацца для далейшага навучання сталых людзей.OУніверсітэты трэцяга ўзросту павінны стаць пляцоўкай для геранталагічных даследаванняў у інтарэсах сталых людзей.OГрамадскай роляй універсітэту трэцяга ўзросту павінен стаць міжкультурны дыялог паміж старэйшым і малодшымі пакаленнямі.
Французкая мадэльO Французкая мадэль заснаваная на
“прывязцы” такіх універсітэтаў да канкрэтных акадэмічных асяродкаў. Для гэтай мадэлі характэрны націск на навукова-даследніцкую працу сталых людзей.
O Зараз ў Францыі адбываецца пераход ад ідэі ўніверсітэтаў для сталых людзей да ўніверсітэтаў для людзей любога ўзросту (Universite Tous Ages).
Брытанская мадэльO Брытанская мадэль вызначаецца арыентацыяй найперш на
самаўдасканаленне сталых людзей, на стварэнне імі сістэмы самадапамогі. Першы на выспах універсітэт трэцяга ўзросту быў створаны групай энтузіястаў у 1981 г. у Кэмбрыджы.
O Брытанскія ўніверсітэты трэцяга ўзросту засноўваюцца звычайна як самастойныя грамадскія арганізацыі альбо пры ўжо існуючых грамадскіх арганізацыях.
O У адрозненні ад французкай мадэлі, тут няма яснага падзелу на выкладчыкаў і слухачоў (сталыя людзі самі арганізоўваюць і праводзяць заняткі на цікавыя для сябе тэмы).
O Колькасць слухачоў у брытанскіх універсітэтах трэцяга ўзросту можа вагацца ад некалькіх дзесяткаў да некалькі сотняў слухачоў.
O Праграма навучання залежыць найперш ад інтарэсаў слухачоў. Заняткі праводзяцца ў арэндуемых памяшканнях, але часта - і ў прыватных дамах слухачоў універсітэту.
Амерыканская і канадская мадэль
O У ЗША і Канадзе праца па актывізацыі сталых людзей у многіх мясцовасцях базуецца на канцэпцыі пансіянатаў (elderhostel) для сталых людзей.
O Гэта своеасаблівая форма правядзення адпачынку, спалучанага з навучаннем, што дазваляе замарудзіць працэс выключэння сталых людзей з жыцця грамадства.
O Такія пансіянаты працуюць звычайна ў часы ўніверсітэцкіх канікул, калі можна арэндаваць пустуючыя ўніверсітэцкія плошчы. Першая праграма у межах такой мадэлі была апрабаваная ў 1975 г. на базе ўніверсітэту ў Нью-Гэмпшыры. Удзел у ёй узялі 200 чалавек. На наступны год было прынята ўжо 2000 “студэнтаў”, а яшчэ 1000 адмовілі з-за недахопу месц.
O У ЗША існуе таксама мадэль Акадэмій для сталых людзей. Праграмы навучання ў такіх акадэміях ініцыююцца і апрацоўваюцца самімі сталымі людзьмі. Акадэміі такога кшталту працуюць як на базе ўніверсітэтаў, так і на базе прыватных пляцовак навучання сталых людзей.
Паўднёваамерыканская мадэль
O У Паўднёвай Амерыцы такія асяродкі часта арыентаваныя на прыцягненне
сталых людзей да працы ў бедных фавэлах (мікрараёнах), дзе пенсіянеры дапамагаюць у вучобе дзецям з бедных
сем’яў, альбо займаюцца прафілактыкай злачыннасці ці
хваробаў.
Кітайская мадэльO Кітайская мадэль працы са сталымі
людзьмі скіраваная найперш на іх фізічную актывізацыю.
O Кожнаму з вас, напэўна, даводзілася бачыць кадры, як сотні сталых кітайцаў адначасова займаюцца ў якім небудзь гарадскім парку ушу ці іншымі відамі традыцыйнай кітайскай гімнастыкі.
Польскі досьведO У суседняй Польшы першы ўніверсітэт
трэцяга ўзросту (UTW) быў закладзены ў 1975 г. у Варшаве.
O У 1975-79 гг. UTW былі заснаваныя ва Ўроцлаве, Ополю, Познані, Гданьску, Лодзі.
O Сёння такога кшталту пляцоўкі існуюць ва ўсіх буйных польскіх гарадах.
Універсітэт Трэцяга Узросту пры Уроцлаўскім універсітэце
Агульная інфармацыяO750 слухачоўOШтомесячныя агульныя сустрэчыСекцыі:OХорOТэатр паэзііOКабарэOМаляваннеOТанцыOРэабілітацыйная гімнастыкаOГімнастыка мозгаOПлаваннеOТурызмOЗамежныя мовыOАрганізацыя дапамогі слухачам і былым слухачам УТВ, якія маюць у гэтым патрэбуOСустрэчы з дзецьмі і моладдзюOНаведванне дамоў састарэлыхOМіжнароднае супрацоўніцтва.
Школа Третьего Возраста, Санкт-Петербург
Школа существует уже около 7 лет
OБыло организовано 21 учебный семестрOПроведено более 187 образовательных курсовOБыло обучено более 1600 курсистовOОколо 300 заново научились рисоватьOБолее 600 впервые вышли в интернетO5 пожилых поэтов впервые в жизни издали персональные сборники стиховO5 художественных выставок работ курсистов представленоOМастерицы Школы приняли участие 4 фольклорных фестиваляхOКурсистами проведено более 30 мастер-классов для детей по работе в различных художественных техникахOВышло 5 номеров альманаха «Возр@сту.net»O2 постановки увидели свет в «Театральной мастерской»OБолее 30 курсистов вновь стали ездить на велосипедах в нашем районеOКинофестиваль «Третий возраст – новые возможности»
Центр сеньйорів у Львові (Украіна)
O Каля 170 слухачоўO Кампутарныя курсыO Ангельская і нямецкая
мовыO Псіхалогія і педагогікаO Аздараўленчая
фізкультураO Сумесныя святкаванні Дня
Сталых людзей, Дня Святога Мікалая і Новага года
O Арганізатар: Товариство "Родина Кольпінга"
ГІМН ЛЬВІВСЬКОГО УНІВЕРСИТЕТУ ТРЕТЬОГО ВІКУ
Ми вже прожили на світі чимало,Багато доріг нам удалось пройти.Море радості навч́ання нам дало.Сьогодні до нас долучився і ти.
Приспів: В Університеті ми Третього Віку, Усі хто натхенням сьогодні живе. Не ведем рокам ми печального ліку, Бо нині відкрилось життя нам нове.
Ми душею радієм щоднини,Як хризантеми осінні цвітем.Тут, як діти одної родиниУсі разом до юності йдем.
Приєднайтесь до нас усі люди,В кого думка у серці жива.Разом дружні і сильні ми будем,Бо нам в душу вернулась весна.
автор: Володимир Кухарчук
А наш УЗВ – лепшы ў Беларусі!!!
Дзякуй за ўвагу!