13
Тэорыя і практыка мовы Абодва – абедзве – абое

ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое

Тэорыя і практыка мовы

Абодва – абедзве – абое

Page 2: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое

Н. абодва (хлопцы) абедзве (дзяўчыны)Р. абодвух абедзвюхД. абодвум абедзвюмВ. абодвух абедзвюхТв. абодвума абедзвюмаМ. у абодвух у абедзвюхСкланаяцца як два Скланяецца як дзве

Page 3: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое

Н. абое (хлопец + дзяўчына) Р. абаіх Д. абаім В. абаіх Тв. абаімі М. у абаіхСкланяецца як двое

Page 4: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое

Ганна і Віталь сядзелі пад дрэвам у тумане цёплай ночы і … маўчалі.

Ігнась стаў … нагамі на хісткі зэдлік – канструкцыя пад ім пахіснулася і развалілася.

Працам … мастакоў-авангардыстаў не знайшлося месца ў Цэнтральнай галерэі.

Page 5: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое

Ганна і Віталь сядзелі пад дрэвам у тумане цёплай ночы і абое маўчалі.

Ігнась стаў абедзвюма нагамі на хісткі зэдлік – канструкцыя пад ім пахіснулася і развалілася.

Працам абодвух мастакоў-авангардыстаў не знайшлося месца ў Цэнтральнай галерэі.

Page 6: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое

Насмяяўся гаршчок з катла: … чорныя.

Бацька быў беларус, а маці – полька. … паводле адукацыі – настаўнікі.

Ваўкі бываюць аднавокія і нават сляпыя на … вокі.

Ян і Кася засталіся ўлетку ў горадзе, і з імі … мы часта сустракаліся ў кавярні каля дома.

Page 7: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое

Насмяяўся гаршчок з катла: абодва чорныя.

Бацька быў беларус, а маці – полька. Абое паводле адукацыі – настаўнікі.

Ваўкі бываюць аднавокія і нават сляпыя на абодва вокі.

Ян і Кася засталіся ўлетку ў горадзе, і з імі абаімі мы часта сустракаліся ў кавярні каля дома.

Page 8: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое

Нельга недаацэньваць ролю … бацькоў – мамы і таты – у жыцці кожнага дзіцяці.

У … бібліятэчных кнігах не хапала старонак.

… бацькам я паабяцаў тэлефанаваць штовечар і расказваць пра свае ўражанні ад вандроўкі.

Page 9: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое

Нельга недаацэньваць ролю абаіх бацькоў – мамы і таты – у жыцці кожнага дзіцяці.

У абедзвюх бібліятэчных кнігах не хапала старонак.

Абаім бацькам я паабяцаў тэлефанаваць штовечар і расказваць пра свае ўражанні ад вандроўкі.

Page 10: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое

З … дуплаў старога дрэва час ад часу вызіралі маленькія вяртлявыя птушачкі.

Я гатовая … рукамі падпісацца пад тваімі словамі.

Пасля … сустрэч Мікола зразумеў, што з гэтай жанчынай агульнай мовы ён не знойдзе.

Page 11: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое

З абодвух дуплаў старога дрэва час ад часу вызіралі маленькія вяртлявыя птушачкі.

Я гатовая абедзвюма рукамі падпісацца пад тваімі словамі.

Пасля абедзвюх сустрэч Мікола зразумеў, што з гэтай жанчынай агульнай мовы ён не знойдзе.

Page 12: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое

Магілёвец заспеў жонку з палюбоўнікам і забіў … .

Супрацоўніцтва павінна быць прагматычным - на карысць … краінам, … эканомікам, … народам.

Page 13: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое

Магілёвец заспеў жонку з палюбоўнікам і забіў абаіх.

Супрацоўніцтва павінна быць прагматычным – на карысць абедзвюм краінам, абедзвюм эканомікам, абодвум народам.