Биография Клевко

Preview:

Citation preview

Аддзел адукацыі Пухавіцкага райвыканкама

ПАЭТЫЧНАЯ ВЫСТАВА - ФОТАГАЛЕРЭЯ

Неабітыя росы Генадзя Кляўко

Эпіграф: Крылы ветру заўжды патрэбны мне, Каб не змог запыніць спакой. З даляглядамі, што абветраны, Я здружыўся не кіламетрамі, А ўсім сэрцам, усёй душой. Г. Кляўко

Мар’іна Горка2012

Там жураццаМной неабітыя росы,У полі барозны,Што колісь праклаў,Мае там на лузеСумуюць пракосы,Якія прайшоў яЗ касою між траў.

Родная вёска

Пра ўсё не раскажашІ ўсю не апішаш Цябе, мая вёскаНад Пціччу ракой. Ты думы мае І дагэтуль калышаш І сэрцу заўсёды Вяртаеш спакой…

Царква ў Варонічах (не захавалася) Вуліца в.Варонічы

Краявіды роднага краюНібыта думкі земляка,

За хваляй хвалю гонячы,

Ля роднай вёскі Пціч-рака

У свет плыве, гамонячы…

р. Пціч

р. Пціч у раёне вёскі Русаковічы

У плёсах пакатыхЛя вёскі ЦітваДа звону напятаПцічы цеціва.

Сям’я Я прыйшоў у той дом,

Дзе гарачыя пахнуць аладкі,

Я прыйшоў у той дом –

Захацелася матчынай ласкі…

Захацелася мне

На хвіліну назад азірнуцца

І з узгорка гадоў

У дзяцінства на хвілю вярнуцца…

У вечнасць ляцяць гадзіны.

І на зямлі кожны міг –

Смерць і радзіны, смерць і радзіны…

І побач –мы.

Фоталетапіс жыццяК нам перажытае прыходзіць на ўспамін…І ў памяці не сцерці час далёкі…

Адзвінела песня развітанняКаля школы ў апошні раз.Ты навек запомні гэта ранне,Нашага юнацтва светлы час!

Устань да сонца, Хай само Яно цябе сустрэне. З ягоным Звяжуцца ў вязьмо І дня твайго праменні…

Калі абрываю вішні,

Рукі – аж за аблокі:

Перасыпаю з далоні ў далонь

Гарачыя зоры…

Другу невядомаму

Сёння дваццаць гадоў,

як расстаўся ты з домам.

Сёння дваццаць гадоў,

як ты стаў Невядомым.

Дык дазволь жа лічыць,

ад імя пакалення,

Дзень пачатку вайны

днём твайго нараджэння…

Дзень добры, штодзённы мой клопат!Дзень добры, руплівая праца!Што рана ўзбудзілі, дзякуй!Мне трэба за справу брацца.

А справа не церпіць адкладу –Мне памяць збіраць у дарогу.Яна паплыве праз часіны,Яна папрастуе ў трывогу…

Якубу КоласуЁн – гаспадар,

што ўстаў раней за сонца,

Каб зерне для сяўбы

нарыхтаваць…

Мы будзем смяяцца

Штодзённа і шчыра.

Нам смех, як паветра,

Патрэбны ў жыцці.

І гумарам лёгкім,

І вострай сатырай

Да новых вышынь

Дапаможам ісці.

Шчырасці зерні! Трывожыць сумленне, Пакуль яны ў сэрцы, нібыта ў жмені…

Генадзь Кляўко – гумарыст

Пра сольПісаў пра соль адзін паэт,Пра нашу соль кухонную,Крычаў у вершы на ўвесь свет,Што соль, як хлеб, надзённая. - Шкада, - уздыхнулі ўсе між волі,Што выйшаў верш без солі.

Вакол нас, між нас схавана шчасце…

Як жа на ягоны след напасці?

Маладыя, у жытное вы ідзіце,

Толькі лішніх сцежак не рабіце.

Здарыцца ж: няма, здаецца, выйсця, -

Сябар сябру шчыра памажыце

І ажно да ста гадоў у жыце

Сцежкі сваёй вернасці тапчыце.

Вечна яны злучаны з дарогай,

Дзе людскога шчасця гэтак многа…

Задарожаны, заснежаны,

Пастукаю ў акно.

За шыбай занавешанай

Нічога не відно…

Я знаю – зачакаліcя,

Здаваўся дзень, як год …

І будзе ўсё расказана.

То ж я вярнуўся ў дом,

Дзе ўсе мае завязаны

Шляхі тугім вузлом…

Ішоў – і ўпаў,

Навекі анямеў:

Сляпы пярун

ударыў рыкашэтам.

І чалавек, бадай, не зразумеў,

Што здарылася з гэтым светам.

Яго пагляд –

Успыхнуў і пагас.

Ні змроку,

Ні святла ўжо больш не будзе…

Падумаў Чалавек у свой апошні час:

“А як жа людзі?...”

Г. Кляўко

З турботнай думкай пра людзей, пра родны край жыў і працаваў шчодры руплівец Генадзь Кляўко. Яго не стала 21 жніўня 1979 года.

Крыніцы інфармацыі

• Кляўко, Г.Я. Добры дзень мінулае!.../ Г.Я. Кляўко //Вытокі песні. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. - Мінск: Маст. літ - ра, 1973. - С. 97-100.

• Кляўко Генадзь Якаўлевіч. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т.3. Карчма – Найгрыш / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. - Мн.: БелСЭ, 1986. - С. 81.

• Генадзь Кляўко /Генадзь Якаўлевіч Кляўко //Беларускія пісьменнікі. -Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. - С. 285.

• Кляўко Генадзь Якаўлевіч. //Беларускія пісьменнікі. Бібліяграфічны слоўнік. У т. Т.3. – Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1994. – С. 279-284.

У слоўніку размешчаны кароткія звесткі аб жыцці і творчасці Генадзя Кляўко, таксама падрабязная бібліяграфія твораў, выдадзеных і надрукаваных на старонках перыядычнага друку.

• Кляўко Генадзь Якаўлевіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8. Канто – Кулі / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: Бел. Эн., 1999.- С. 356.

• Кляўко Генадзь Якаўлевіч // Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. Хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А.А. Прановіч; Рэдкал.: А.М. Карлюкевіч і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мн.: Беларусь, 2003.- С.608-609.

У кнізе прадстаўлены кароткія звесткі аб аўтары і вершы “Родная вёска”, “Ціхі гарадок” (вершы прысвечаны в. Варонічы і г.п. Рудзенск).

Клевко Геннадий Яковлевич. //Минская обл.: энциклопедия: В 2т. Т.2 / Редкол. Л.Ф. Крупец, Г.П. Пашков и др. – Минск: Бел.Эн., 2007. - С.153.

• Карлюкевіч, А. Ваколіцы Рудзенска. // І марам волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны / Алесь Карлюкевіч. – Мінск: Белар. Энцык. імя П.Броўкі, 2011. – С. 265- 267.

На старонках кнігі чытача чакаюць сустрэчы з Г. Кляўко, А. Ельскім, М. Чаротам, Я. Коласам, А. Вольным, П. Глебкам, М. Паслядовічам, П. Рунцом, А. Бачылам, Т. Бондар і іншымі беларускімі паэтамі, празаікамі, драматургамі. Шмат хто з іх нарадзіўся на Пухавіччыне, іншыя былі тут частымі гасцямі, пісалі свае творы на беразе Свіслачы, у маляўнічых лясных вёсках Беразянка, Глушка, Падбярэжжа…

У артыкуле “Ваколіцы Рудзенска” можна знайсці кароткія звесткі аб жыцці і творчасці Г.Кляўко, а таксама верш “Я прыйшоў у той дом…”

УспаміныУвекавечанне памяці

Генадзя Кляўко - паэта, перакладчыка, гумарыста

Шчодры руплівец(з успамінаў Рыгора Барадуліна)

• “Не прыгадаю, калі душой прыгарнуўся да чалавека, які стаў сябрам і спагаднікам надоўга, які сваёй вонкава спакойнай усмешкай распагоджваў любыя чорныя хмары смутку, а добры дзень настрою яшчэ святлейшым рабіў. Запомніў яго мажным і немітуслівым. Так спаважна і ўпэўнена думку думае лес, што сустрэў сваю маладую восень”.

• “У Генадзя Кляўко ў характары шмат было ад прыроды Міншчыны. Не вонкавая адрознасць і нечаканасць, а ўнутраная глыбіня, узважлівасць вызначалі ягоныя паводзіны, манеры, ягоны паэтычны свет. Ён быў рахманы, але рашучы, крыху замкнёны, задумёны, але надзвычай субяседлівы і адгуклівы на чужое гора. Не любіў дзяліцца сваёй бядой, але ўмеў радасці сябравай, як уласнай, радавацца.”

Барадулін, Р. Шчодры руплівец / Рыгор Барадулін // Кляўко, Г. Вязьмо: Вершы; Паэмы / Генадзь Кляўко.-Мн.: Маст.літ., 1984. – С. 3-10.

• Мемарыяльная дошка, устаноўленая на будынку

ДУА ”Рудзенская сярэдняя школа Пухавіцкага раёна”

Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей