4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 12 чэрвеня 2008 года № 10 (1040) Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4 У БДПУ, па словах началь ніка аддзела міжнароднага су працоўніцтва А. А. АНДРЭЕ ВА, сёння навучаюцца каля 150 грамадзян Ірака, Кітая, Кіпра, Ізраіля, Арменіі, Азер байджана, Грузіі, Расіі, Літвы, Эстоніі; найбольшай папуляр насцю карыстаюцца факультэ ты дауніверсітэцкай падрых тоўкі, псіхалогіі, спецыяльнай адукацыі, гістарычны. Магчы ма, тыя, хто сёння вучыцца ў нашым універсітэце, праз нека торы час вернуцца ў Беларусь у якасці дзелавых партнёраў, удзельнікаў сумесных праектаў. Сам Махнал ЗАХРУН (Ірак): Нядаўна сталіца вітала дэлегатаў І Міжнароднага форуму выпускнікоў беларускіх (у тым ліку са вецкіх) ВНУ «Адукацыя без межаў», ініцыятарамі якога выступілі Міжнародная асацыяцыя выпуск нікоў ВНУ і органы дзяржаўнага кіравання Бела русі. Яго мэтай была заяўлена актывізацыя су працоўніцтва з выхаванцамі нашых вышэйшых на вучальных устаноў. Кацярына ШЧАСНАЯ Вышэйшую адукацыю мастака і гравёра я атрымаў на радзіме (дарэчы, мне пашчасціла выставіць свае ра боты ў «Француз скім цэнтры куль туры» ў Іраку). Спа чатку хацеў пра цягнуць навучанне ў Сірыі – але не атрымалася... За тое там мне раска залі пра БДПУ! Плата за вучобу ў магістратуры ва шага універсітэта ўдвая меншая, чым у нас. Наву чальны працэс таксама аргані заваны крыху іначай: у Іраку няма паняцця «залік», ёсць толькі іспыты з адзнакай; усе эк замены здаюцца пісьмова, а іх вынікі абвяшчаюцца праз не калькі дзён. Пасля магістратуры планую вяр нуцца на радзіму і выкладаць ва уні версітэце. Не адмовіўся б застацца ў Беларусі, аднак знайсці працу ня проста нават мясцовым мастакам… Аляксей і Марат АРАЗКУЛЫ ЕВЫ (Туркменістан): А.: Пасля заканчэння экана мічнага тэхнікума ў Турцыі мы з малодшым братам накіраваліся да вас на факультэт дауніверсі тэцкай падрыхтоўкі: тут можна і веды па профільных прадметах узбагаціць, і рускую мову падву чыць як след. А ў Беларусі я хачу атрымаць прафесію юрыста міжнародніка: надта ўжо вабіць перспектыва частых падарож жаў! Што мне асабліва падабаецца, дык гэта лес, якога ў нас няма. Адметна, што і вучыцца ў вас танней, і паступіць прасцей, чым у Туркменістане, да таго ж тут вельмі добрыя людзі!.. М.: І прыгожыя дзяўчаты! Няб лага было б ажаніцца з адной з іх! У будучым я планую стаць стаматолагам, а затым пайсці ў аспірантуру. Наогул, на вучобу не трэба шкадаваць ні часу, ні грошай. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.) В ІНШУЕМ залатога прызёра Рэспубліканскай універсіяды2008 – зборную БДПУ па таэквандо і жаночую зборную БДПУ па баскетболе, якая прызнана лепшай сярод каманд сталіцы. Падводзяцца вынікі круглагадовай спартакіяды БДПУ 2007/2008 навучальнага года. Факультэтыпераможцы будуць названы ў наступным нумары. К АМАНДА Клуба вясёлых і знаходлівых «Зборная БДПУ» днямі вярнулася з Рыгі. Вынікам гульні з жаночай зборнай ВДТУ (Віцебск, Беларусь), камандамі «Дрэль» (Дрэздэн і Лейпцыг, ФРГ), «109ы кабінет» (Рыга, Латвія) і кавэзэшнікамі Вільнюса стаў выхад у паўфінал адкрытай тэлевізійнай лігі Латвіі, які адбудзецца восенню. Н а працягу двух тыдняў у вучэбным корпусе № 3 працуе выстава прафесара Гро дзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы мастака А. П. Багустава. Да ўвагі наведвальнікаў аўтар прадставіў 33 карціны. На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ з дакладам «Аб развіцці платных паслуг струк турнымі падраздзяленнямі універсітэта» выступіў першы прарэктар А.І.АНДАРАЛА. Пра выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «О мерах по дальнейшей дебюрократизации государственного аппарата» ад 27 снежня 2006 года № 2 прысутным паведаміла прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацы яльнай рабоце С. І. КОПЦЕВА. Члены Савета прынялі інфармацыю да ведама. Лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Мінгарвыканкома, якая штогод уручаецца студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, сталі: валанцёр Дар’я ЯСКЕВІЧ (факультэт спецы яльнай адукацыі, спецыяльнасць «Алігафрэнапедагогіка. Дашкольная адукацыя»), фіналісты гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік – сталіч най адукацыі» ў намінацыі «Педагагічны дэбют» Філіп СМЯЛОЎ (музычнапедагагічны факультэт, спецыяльнасць «Музычнае мастацтва. Спецыяльныя музычныя дысцып ліны») і Дзіяна КАЗАЕВА (педкаледж БДПУ, спецыяльнасць «Замежная мова»). Афіцыйная хроніка Навіны БДПУ ДАР ТВОРЧАСЦІ MODA НЕ З КАМОДЫ! ВЕСТКІ З ГІСТФАКА Я – ТВОЙ СЯБАР, І ТЫ – МОЙ СЯБАР Беларусь вітае ўдзельнікаў І Міжнароднага форуму

nastaunik 11(1040)

Embed Size (px)

DESCRIPTION

news BSPU of name M Tank

Citation preview

Page 1: nastaunik 11(1040)

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 12 чэрвеня 2008 года № 10 (1040)

Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4

У БДПУ, па словах началь�

ніка аддзела міжнароднага су�

працоўніцтва А. А. АНДРЭЕ�ВА, сёння навучаюцца каля

150 грамадзян Ірака, Кітая,

Кіпра, Ізраіля, Арменіі, Азер�байджана, Грузіі, Расіі, Літвы,

Эстоніі; найбольшай папуляр�

насцю карыстаюцца факультэ�ты дауніверсітэцкай падрых�

тоўкі, псіхалогіі, спецыяльнай

адукацыі, гістарычны. Магчы�

ма, тыя, хто сёння вучыцца ў

нашым універсітэце, праз нека�

торы час вернуцца ў Беларусь

у якасці дзелавых партнёраў,

удзельнікаў сумесных праектаў.

Сам Махнал ЗАХРУН (Ірак):

Нядаўна сталіца вітала дэлегатаў І Міжнароднагафоруму выпускнікоў беларускіх (у тым ліку са�вецкіх) ВНУ «Адукацыя без межаў», ініцыятараміякога выступілі Міжнародная асацыяцыя выпуск�нікоў ВНУ і органы дзяржаўнага кіравання Бела�русі. Яго мэтай была заяўлена актывізацыя су�працоўніцтва з выхаванцамі нашых вышэйшых на�вучальных устаноў.

Кацярына ШЧАСНАЯ

– Вышэйшую

адукацыю мастака

і гравёра я атрымаўна радзіме (дарэчы,

мне пашчасціла

выставіць свае ра�боты ў «Француз�

скім цэнтры куль�

туры» ў Іраку). Спа�чатку хацеў пра�

цягнуць навучанне

ў Сірыі – але не

атрымалася... За�

тое там мне раска�

залі пра БДПУ!

Плата за вучобу

ў магістратуры ва�

шага універсітэта

ўдвая меншая, чым у нас. Наву�чальны працэс таксама аргані�

заваны крыху іначай: у Іраку

няма паняцця «залік», ёсцьтолькі іспыты з адзнакай; усе эк�

замены здаюцца пісьмова, а іх

вынікі абвяшчаюцца праз не�калькі дзён.

Пасля магістратуры планую вяр�

нуцца на радзіму і выкладаць ва уні�версітэце. Не адмовіўся б застацца ў

Беларусі, аднак знайсці працу ня�

проста нават мясцовым мастакам…

Аляксей і Марат АРАЗКУЛЫ�ЕВЫ (Туркменістан):

А.: Пасля заканчэння экана�мічнага тэхнікума ў Турцыі мы з

малодшым братам накіраваліся

да вас на факультэт дауніверсі�тэцкай падрыхтоўкі: тут можна

і веды па профільных прадметах

узбагаціць, і рускую мову падву�чыць як след. А ў Беларусі я хачу

атрымаць прафесію юрыста�

міжнародніка: надта ўжо вабіцьперспектыва частых падарож�

жаў!

Што мне асабліва падабаецца,

дык гэта лес, якога ў нас няма.

Адметна, што і вучыцца ў вас

танней, і паступіць прасцей, чым

у Туркменістане, да таго ж тут

вельмі добрыя людзі!..

М.: І прыгожыя дзяўчаты! Няб�лага было б ажаніцца з адной з

іх! У будучым я планую стаць

стаматолагам, а затым пайсці ўаспірантуру. Наогул, на вучобу

не трэба шкадаваць ні часу, ні

грошай.

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

ВІНШУЕМ залатога прызёра Рэспубліканскай універсіяды�2008 – зборную БДПУ

па таэквандо і жаночую зборную БДПУ па баскетболе, якая прызнана лепшай

сярод каманд сталіцы.

Падводзяцца вынікі круглагадовай спартакіяды БДПУ 2007/2008 навучальнага года.

Факультэты�пераможцы будуць названы ў наступным нумары.

КАМАНДА Клуба вясёлых і знаходлівых «Зборная БДПУ» днямі вярнулася з

Рыгі. Вынікам гульні з жаночай зборнай ВДТУ (Віцебск, Беларусь), камандамі «Дрэль»

(Дрэздэн і Лейпцыг, ФРГ), «109�ы кабінет» (Рыга, Латвія) і кавэзэшнікамі Вільнюса стаў

выхад у паўфінал адкрытай тэлевізійнай лігі Латвіі, які адбудзецца восенню.

На працягу двух тыдняў у вучэбным корпусе № 3 працуе выстава прафесара Гро�

дзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы мастака А. П. Багустава.

Да ўвагі наведвальнікаў аўтар прадставіў 33 карціны.

На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ з дакладам «Аб развіцці платных паслуг струк�

турнымі падраздзяленнямі універсітэта» выступіў першы прарэктар А. І. АНДАРАЛА.

Пра выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Омерах по дальнейшей дебюрократизации государственного аппарата» ад 27 снежня

2006 года № 2 прысутным паведаміла прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацы�

яльнай рабоце С. І. КОПЦЕВА.

Члены Савета прынялі інфармацыю да ведама.

Лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Мінгарвыканкома, якая штогод уручаецца студэнтам

вышэйшых навучальных устаноў, сталі: валанцёр Дар’я ЯСКЕВІЧ (факультэт спецы�

яльнай адукацыі, спецыяльнасць «Алігафрэнапедагогіка. Дашкольная адукацыя»),

фіналісты гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік – сталіч�

най адукацыі» ў намінацыі «Педагагічны дэбют» Філіп СМЯЛОЎ (музычна�педагагічны

факультэт, спецыяльнасць «Музычнае мастацтва. Спецыяльныя музычныя дысцып�ліны») і Дзіяна КАЗАЕВА (педкаледж БДПУ, спецыяльнасць «Замежная мова»).

•Афіцыйная хроніка•Навіны БДПУ

ДАРТВОРЧАСЦІ

MODA

НЕ З КАМОДЫ!ВЕСТКІ

З ГІСТФАКА

Я – ТВОЙ СЯБАР,

І ТЫ – МОЙ СЯБАР

Беларусь вітае ўдзельнікаў І Міжнароднага форуму

Page 2: nastaunik 11(1040)

2 12 чэрвеня 2008 г.

Скажыце, колькі вы можаце на�

зваць беларускіх міфалагічных

істот? Лесавікі, дамавікі, багнікі,русалкі, вадзянікі... А загадчыккафедры этналогіі і фальклары�стыкі Уладзімір АляксандравічВАСІЛЕВІЧ ведае больш за сотню!

Так, Бялун, бацька Перуна, жыве ў

хаце ля дарогі, людзям паказваец�ца толькі ўдзень і дапамагае ў іх па�

трэбах. Бог зімы Зюзя – стары, сівы,

•Стужка Мёбіуса

Творчасць – найвышэйшы дар

Вікторыя ЖУК

– Юрась, Наталля, ваш бацька, Віктар Міхай�лавіч, адначасова з’яўляецца вашым трэнерам.Як працуецца ў сямейным калектыве?

Ю.: Весела! Нам дапамагае яшчэ і маці, майстарспорту ў кіданні дыска, – яна адказвае за нашу агуль�ную фізічную падрыхтоўку. Два гады таму я пад�вярнуў нагу перад самым спаборніцтвам у Туле.Без дапамогі маці, яе парад па лячэнні я б наогулнікуды не паехаў!

Н.: Пасля паражэння на чэмпіянаце свету я, зра�зумела, вельмі баялася рэакцыі бацькі… Аднакён, наадварот, супакоіў, разам са мной прааналі�заваў памылкі.

– Наталля, для кідальніцы молата ў цябе над�звычай стройная фігура…

Н.: О! Бачыла б ты мяне гады тры таму!А цяпер многія здзіўляюцца, што я займаюсякіданнем.

Ю.: Затое наконт мяне ніхто не сумняваецца. Тамуі не прапануюць прадэманстраваць сваюсілу, хоць на самай справе за межамі спар�тыўнай залы я мірны і спакойны!

– Беларускія спартсмены лічацца ад�нымі з мацнейшых у кіданні молата. Цівялікая канкурэнцыя сярод «сваіх»?

Ю.: Мяркуйце самі: рэкорд Івана Ціхана(81,5 м) перавышае еўрапейскі нарматыў ка�тэгорыі «А» на 3,5 м (78 м). Калі ты вый�граеш «рэспубліку» – ведай: у «свеце» бу�дзеш як мінімум трэцім–пятым. Мой леп�шы вынік – 77,67 м, Наташын – 64,6 м.

– Дарэчы, як складваюцца стасункі са«знешнімі» сапернікамі?

СПАРТСМЕНЫ, РОДЗІЧЫ

І ПРОСТА «МАЛАТКІ»!

Мала каму вядома, што кіданне молата было самай папулярнай забавай у… Ірландыіі Шатландыі: дзве тысячы гадоў таму без яе не абыходзілася ніводнае кельцкае свята.Першыя спаборніцтвы па гэтым відзе спорту былі праведзены ў 1886 г. у Англіі, іпершым рэкордам стаў кідок Р. Джэймса на 24,5 м. Сучасныя беларусы таксама могуцьганарыцца сваімі асілкамі: усяму свету вядомыя імёны Рамуальда Кліма, Івана Ціхана,Вадзіма Дзевятоўскага… Магчыма, хутка сваё слова скажуць і першакурснікі факультэтанароднай культуры Наталля і Юрый ШАЮНОВЫ: сястра нядаўна стала чэмпіёнамРэспублікі Беларусь у кіданні молата, а брат – пераможцам Зімовага Кубка Еўропы!

з даўжэзнай барадой, носіць прысабе жалезную булаву. Гаспадыня

лета Цёця – мажная, поўная кабе�

та, што з’яўляецца на полі прыбра�най у каласы і з пладамі ў руках.

У лесе жыве своеасаблівы суддзя –

бажок Дабрахочы, які спрыяе доб�рым людзям і карае злых... Калі

вас цікавяць падрабязнасці, звярні�

цеся да кнігі Уладзіміра Аляксан�дравіча «Міфы Бацькаўшчыны»;

дарэчы, яго пяру належаць больш

за 10 кніг, зборнікаў, шматлікія

артыкулы ў энцыклапедыях. Фаль�

кларыстыкай У. А. Васілевіч пачаў

захапляцца яшчэ ва універсітэце,дзе гэтую дысцыпліну выкладаў

глыбокі знаўца народнай творчасці

Ніл Гілевіч – вось як словы педаго�га, калі яны ідуць ад сэрца, могуць

паўплываць на лёс чалавека!

Уладзімір Аляксандравіч таксамавыкладчык па прызванні: студэнты

вельмі любяць яго лекцыі, семіна�

ры, ахвотна ездзяць з ім на фаль�клорныя практыкі.

Анелія Уладзіславаўна КАЗАКО�ВА, старшы выкладчык кафедрымастацкай і педагагічнай адукацыі,выкладае гісторыю мастацтваў, чар�чэнне, начартальную геаметрыю,

камп’ютэрную графіку... У сферу на�

вуковых інтарэсаў гэтай рознабако�вай асобы таксама ўваходзіць струк�

турыраванне вучэбных матэрыялаў

гуманітарнага профілю, паколькі

інфармацыю, якая ўвесь час абнаў�

ляецца, неабходна нанова расклад�

ваць «па палічках». А яшчэ яна ву�

чыць студэнтаў не проста ведаць, па�знаваць твор мастацтва, але вызна�

чаць стыль, час і краіну напісання,

аўтарства незнаёмага палатна. І, якпаказвае практыка, студэнты Анеліі

Уладзіславаўны звычайна вяртаюц�

ца з разнастайных конкурсаў не іна�чай як з першай узнагародай.

Тыя, хто тры гады таму ўдзельні�чаў у спартыўна�культурным свя�

це «Беларусіяда�2005», вельмі шка�

дуюць, што гэтае мерапрыемстваправодзілася толькі аднойчы, і ве�

раць, што да канца сваёй вучобы

яны яшчэ згуляюць у «Лапту»,«Два агні», «Пацяг»... Галоўным іні�

цыятарам і кіраўніком надзвычай

цікавага праекта выступіў АнатольВіктаравіч ДРЫГІН – таленавіты

малады вучоны, які даследуе праб�

лемы аўтэнтычнасці і фальклары�

зму беларускіх народных гульняў,

а таксама магчымасці іх выкарыс�

тання ў фізічна�аздараўленчай,

сцэнічна�мастацкай, культурна�масавай дзейнасці. «Беларусіяда»

была высока ацэнена на конкурсе

студэнцкіх ініцыятыў, і мы не сум�няваемся, што беларускія народ�

ныя гульні яшчэ не раз збяруць на

спартыўных пляцоўках тых, хтожадае памерацца сілай і спрытам!

...Ледзь не ў кожнага народа ёсцьвыслоўе, згодна якому чалавекпавінен пабудаваць дом, выгада�ваць сына і пасадзіць дрэва. А нампадаецца, што яшчэ адной умовайсапраўды поўнага жыцця з’яўля�ецца наяўнасць вопыту шчасця,захаплення, творчасці: толькі той,хто перажыў радасць адкрыццядагэтуль невядомага свету, здоль�ны перадаць каштоўнасці культу�ры наступным пакаленням!

Н.: Мы падтрымліваем зносіны ў асноўным з ра�сіянамі, украінцамі, малдаванамі. Аднак падчасспаборніцтва ўсе – канкурэнты: «адкідаемся» –тады і пагамонім!

– У кіданні молата спартсмену даецца шэсцьспроб. Як разлічваеце сілы?

Н.: Я тэхнічна раблю першую спробу і «раскры�ваюся» на апошніх.

Ю.: Лічу, што першы кідок трэба зрабіць як магабольш удала, бо ад пачатку залежыць настрой.Між тым апошнія кідкі – гэта і ёсць сэнс спабор�ніцтва, тут якраз усё вырашаецца!

– Планы на будучыню?– Скончыць універсітэт і атрымаць адукацыю!

Спорт – занятак для маладых, але трэба думаць,чым ты будзеш займацца пасля сарака.

– Поспехаў вам! Дзякуй за размову!

Кацярына ШЧАСНАЯ

загадчыкаў кафедраў (д.н., к.н., 23 разр. АТС) германа�раман�

скага мовазнаўства, узроставай і педагагічнай псіхалогіі, тыф�

лапедагогікі;

дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) беларускай літара�

туры (2), культуры маўлення і міжкультурных камунікацый,

новай і найноўшай гісторыі, славянскай гісторыі і метада�

логіі гістарычнай навукі, агульнай біялогіі (2), методыкі вы�

кладання інтэграваных школьных курсаў, беларускага мова�

знаўства, батанікі і асноў сельскай гаспадаркі, народных

інструментаў, асноў дэфекталогіі, тэорыі і гісторыі мовы;

старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) беларускай

літаратуры, германа�раманскага мовазнаўства, методык да�

школьнай адукацыі (2), хіміі (2), харавога дырыжыравання,

музыкі і харэаграфіі, педагагічнай псіхалогіі, эканамічнай тэо�

рыі і эканамічнага выхавання, педагогікі вышэйшай школы і

сучасных выхаваўчых тэхналогій, замежных моў, рускай і за�

рубежнай літаратуры, прыродазнаўчанавуковых дысцыплін,

прыватных методык;

выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) замежных моў № 2,

фізічнага выхавання і спорту, методык дашкольнай адукацыі,

хіміі, анатоміі, фізіялогіі і валеалогіі, педагогікі і псіхалогіі

пачатковай адукацыі, асноў дэфекталогіі, прыкладной псіха�

логіі, філасофіі, замежных моў (2), інфармацыйных тэхналогій

у адукацыі, беларускага мовазнаўства, інфарматыкі і асноў элек�

тронікі, вакалу, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, мето�

дыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў.

•Аддзел кадраў

Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРСна замяшчэнне пасад прафесарска�выкладчыцкага складу

з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам:

Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы.Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе:

г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226�46�59.

На досвітку, калі яшчэ не зусім развіднела, можна ўба�чыць, як над зямлёй пралятае жар�птушка. Тыя, камупашчасціла пачуць яе песню, ужо ніколі не змогуць забыц�ца на пералівы мелодыі, што пераносіць у дзівосны светпрыгажосці і гармоніі. Калі ж сказаць запаветныя словы ідакрануцца жар�птушчыным пяром да самага звычайнагапрадмета, ён ператворыцца ў рукатворную казку... Па ўсімвідаць: выкладчыкі факультэта народнай культуры ве�даюць, як спалучыць старадаўнія чары з жывым поды�хам творчасці – і ў выніку атрымаць ТАКОЕ, што ўвесьсвет будзе апладзіраваць у нямым захапленні!

Page 3: nastaunik 11(1040)

12 чэрвеня 2008 г. 3

Рэспубліканская навукова�тэарэтычная канферэнцыя «Гістарыяграфія гісторыі

Беларусі, новай і найноўшай гісторыі краін Еўропы і ЗША» сабрала больш за 160

вучоных з розных ВНУ і навукова�даследчых устаноў краіны. Паколькі зборнікматэрыялаў канферэнцыі быў падрыхтаваны загадзя, удзельнікі мелі магчымасць

своечасова азнаёміцца з пазіцыяй калег па тым ці іншым пытанні.

Пленарнае пасяджэнне распачаў першы прарэктар БДПУ, старшыня арганізацыйнагакамітэта А. І. Андарала, які зрабіў цікавы экскурс у мінулае універсітэта, указаўшы на

значную ролю гістарычнага факультэта ў падрыхтоўцы кваліфікаваных навукова�да�

следчыцкіх кадраў. Падчас секцыйных пасяджэнняў абмяркоўваліся актуальныя пы�танні гістарыяграфіі гісторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён, асноўныя

кірункі развіцця гістарыяграфіі новай і найноўшай гісторыі краін Еўропы і ЗША.

На заключным пасяджэнні былі адзначаны найбольш яркія даклады, вылучаныдыскусійныя праблемы. Паколькі правядзенне канферэнцый па гэтай тэматыцы

ўжо стала добрай традыцыяй, удзельнікі выказалі прапанову надаць ім рэгулярны

характар з прысваеннем парадкавага нумару.

Віктар ПІЛЕЦКІ, прафесар кафедры гісторыі Беларусі

Метамарфозы і пераўвасабленні адбыва�юцца дзякуючы героям факультэцкіх

міфаў, легенд і сказанняў: маладому на�

вукоўцу, які мае больш публікацый, чымяго калегі з іншых ВНУ; загадкавай «ус�

ходняй» прыгажуні Лэйле, якую падчас

кожнага Зорнага паходу вайскоўцы чака�юць з асаблівай нецярплівасцю; камандзе

КВЗ – яе іскрамётным жартаўнікам і

танцорам... Але што ж самае каштоўнае ўневерагодным кактэйлі пад назвай «Дзень

факультэта»? Напэўна, духоўнае адзін�

ства: студэнты і выкладчыкі становяццапроста гісторыкамі, іх не раздзяляюць

ВЕСТКІ З ГІСТФАКАВЕСТКІ З ГІСТФАКАГІСТФАК FOREVER!

НАПЕРАД, У МІНУЛАЕ

Звяртаючыся да старых манускрыптаў, мы здзіўляемся філасафіч�насці мыслення летапісцаў сівой даўніны. Напрыклад, у слова «пя�рэдні» нашы продкі ўкладвалі надзвычай глыбокі сэнс, звязваючыяго не з будучыняй, а з мінуўшчынай. Гэта тое, што было перад намі;гэта сляды, па якіх можна вярнуцца; гэта карані, з дапамогай якіхтрымаецца на зямлі дрэва сучаснасці; гэта высновы, дзякуючы якіммы маем права звацца людзьмі, народам, нацыяй, чалавецтвам.

Традыцыйным рэцэптам сапраўднага Дня факультэта нагістфаку з вамі падзеліцца нават першакурснік: вазьміце наву�ковую канферэнцыю і натхнёны канцэрт, дабаўце 400 грамаўпаветраных шарыкаў, лыжачку віншаванняў ад дэканата і доб�рага настрою па смаку. Смачна есці! Разам з тым гісторыкі нестаяць на месцы: кожнае пакаленне студэнтаў прыўносіць у свя�та новы кампанент.

Вольга ПРЫЁМКА

гады выпуску і вучоныя ступені. А свя�та... свята не заканчваецца з апошнімі

акордамі фінальнай песні і ўрачыстай пра�

мовай рэктара БДПУ, які, дарэчы, прыз�наўся, што калі б не фізіка, то ён абавяз�

кова стаў бы... матэматыкам.

Студэнты выносяць з універсітэта час�цінку таго самага добрага настрою, які

«класці па смаку», а веснавы ветрык

нясе яго далей, у свет. І сама па сабенараджаецца (шкада, што не ў мяне) са�

мая светлая ідэя дня: галоўнае, што ёсць

на факультэце, – гэта людзі. Са святамвас, гісторыкі!

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

ЛІ Ціаньхуа (Кітай):– Я вывучыла рускую мову ва

універсітэце ў сябе на радзіме і

выкладала яе ў інстытуце акі�

яналогіі. Натуральна, мне заха�целася ўдасканаліць свае веды

ў краіне, дзе размаўляюць па�

руску. Сяброўка, якая на той

час вучылася ў Мінску, параіла

прыехаць сюды: маўляў, тут

спакайней, чым у Расіі, і горад

прыгожы. Мой муж, Гуо

Джыангруо, падтрымаў маё

імкненне да кар’ернага росту,добра ведаючы, што ўвесь цяжар

па выхаванні дачкі кладзецца

на яго.Маё дысертацыйнае даследа�

ванне прысвечана невербаль�

най камунікацыі. Я лічу, што

мову жэстаў трэба выкладаць

разам з лінгвістычным матэры�

ялам. Цікава, што адзін і той

жа жэст у славянскай і кітай�

скай культурах

мае розныязначэнні. На�

прыклад, рух

рукой па шыі ў

вас значыць

«хопіць», а ў

нас ён можа

спужаць: быц�

цам ты адся�

каеш галаву.

Яшчэ пранік�

нёны позірк

«вочы ў вочы» ў вас азначае да�

вер і ўвагу да суразмоўцы, у нас– жаданне падпарадкаваць яго

волю сваёй. І наадварот, позірк

долу ў славян – гэта ўтойваннечагосьці, у кітайцаў – толькі са�

рамлівасць.

У Беларусі мяне вельмі ўра�зіў... снег. Глядзіш на снегапад

і адчуваеш сябе быццам у каз�

цы! Мне падабаецца ваш прыго�жы лес, чыстае паветра, праца�

вітыя, інтэлігентныя аспіранты!

А яшчэ я накупіла білетаў на ба�

лет на ўвесь чэрвень.

Спадзяёмся, вучоба ў БДПУзапомніцца нашым замежнымстудэнтам толькі з пазітыўна�га боку, і калісьці на міжнарод�ным форуме з вуснаў бліскуча�га прафесіянала мы пачуем:«Я ганаруся тым, што вучыўсяў БДПУ!».

Бязвоблачнае дзяцінства перакрэсліла Вялікая Айчынная. «Не паспеў Молатаў па радыё паведаміць

пра нападзенне на СССР, – узгадваў Міхаіл Сямёнавіч, – як у небе з’явіліся фашысцкія самалёты».Пачалася страшная пара акупацыі, бацька пайшоў у партызаны. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, маці,

Вольга Іванаўна, здолела зберагчы сям’ю ад смерці, голаду, холаду. А калі прыйшло вызваленне,

райком накіраваў Сямёна Прохаравіча аднаўляць мясцовы цагельны завод. З сумам прыпамінаў

70�гадовы М. С. Вайтовіч сваё дзяцінства, смак ляпёшак, якія маці пякла з перамёрзлай бульбы...

Аднак побач з цяжкасцямі пасляваеннага побыту ўзгадвалася і школа. Менавіта настаўнікі Безвяр�

ховіцкай сямігодкі выхавалі ў Вайтовіча любоў да кнігі; тут ён адкрыў для сябе геаграфію – навуку,

з якой будзе звязана ўся яго прафесійная дзейнасць.

Пасля Слуцкага педагагічнага вучылішча Міхаіл Сямёнавіч паступае на геафак БДУ, потым працуе ў

Беларускім навукова�даследчым інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.Ацаніўшы маладога вучонага, яму прапаноўваюць працягнуць вучобу ў аспірантуры БДУ, па закан�

чэнні якой М. С. Вайтовіч прыходзіць на працу ў МДПІ імя А. М. Горкага.

У 1969 г. Міхаіл Сямёнавіч паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю. Напачатку сакавіка1971 г. яго прызначаюць на пасаду загадчыка кафедры замежных краін. У гэты час М. С. Вайтовіч

актыўна супрацоўнічае з выдавецтвам «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», піша артыкулы пра

гаспадарку Ірана, Ірландыі, Калумбіі, Камеруна, Ліберыі. У гэтыя ж гады з’яўляюцца яго першыя

падручнікі і вучэбныя дапаможнікі для студэнтаў ВНУ. За актыўную працу па выхаванні моладзі

М. С. Вайтовіч узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР, двума знакамі «Пераможца сацыя�

лістычнага спаборніцтва», знакам «Выдатнік народнай асветы БССР», шэрагам грамат Міністэрства

адукацыі, рэктарата і прафсаюзных органаў.

Апошнія гады жыцця прафесар Вайтовіч працаваў на кафедры эканамічнай геаграфіі. Нягледзячы на

распад СССР, Міхаіл Сямёнавіч не губляў сувязі з расійскімі калегамі: уваходзіў у склад навукова�мета�дычных саветаў, удзельнічаў у міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах. Не перапыняў ён і выклад�

чыцкай дзейнасці: распрацоўваў новыя вучэбныя планы, чытаў лекцыі, кіраваў курсавымі і дыплом�

нымі праектамі.

Аднак лёс няўмольны: М. С. Вайтовіча ўжо няма сярод нас.

...У многіх ВНУ можна пабачыць мемарыяльныя дошкі, дзе напісана: «У гэтым корпусе выкла�

даў…». Магчыма, і ў вучэбным корпусе № 3 калі�небудзь з’явіцца дошка з надпісам: «Тут працаваў

прафесар М. С. Вайтовіч». Тыя, каго мы любім і памятаем, жывуць вечна!

М. ЛЫСКАВЕЦ, А. ЛЕПЕШАЎ, С. КАБЯК

...Універсітэцкія сцены бачылі Міхаіла Сямёнавіча ВАЙТОВІЧА маладым асістэн�там, старшым выкладчыкам, дацэнтам, прафесарам... Яны памятаюць яго загадчы�кам кафедры – спачатку замежных краін, а потым эканамічнай геаграфіі, намесні�кам дэкана факультэта прыродазнаўства па вучэбнай рабоце. І калі Міхаіла Сямёна�віча не стала, разам з сотнямі і тысячамі яго вучняў смуткавалі гэтыя старыя сцены,якія, як і ён, зведалі жахі самай страшнай вайны ХХ стагоддзя.

Злева направа: магістрантка Лі Ціаньхуа, мінскія школьніцы,слухачка падрыхтоўчага аддзялення Баі Хуа, аспірантка Ян Джэнг

ТОЙ, КАГО МЫ ЛЮБІМ

І ПАМЯТАЕМ

Я – ТВОЙ СЯБАР,

І ТЫ – МОЙ СЯБАР

Page 4: nastaunik 11(1040)

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

універсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск�50,вул. Савецкая, 18,

п. 127.

226�40�19

www.bspu.unibel.by/newspaper

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдніна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатахБДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыкаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 1000 экз. Зак. № 584.Падпісана ў друк 09.06.2008 г. у 12.00.

MODA не з камоды!Конкурс дызайнерскага майстэрства

з нязвыклай назвай «ДзіКаВаТа»(ДЗІвацкі КАлейдаскоп ВАшага ТАлен�ту) праводзіцца толькі другі раз, але па�спеў ужо здабыць заслужаную славуі папулярнасць. Сёлетні паказ зноў вы�значыўся арыгінальнасцю і яркасцюкасцюмаў. Кожная калекцыя мела свойхарактар, які цудоўна дапамагалі пера�даваць дзяўчаты�мадэлі. Дваццаць пяцьпрыгажунь прайшлі спецыяльную пад�рыхтоўку па шасці прадметах: аэробіка,сцэнічная практыка, дэфіле, фотатрэ�нінг (выкладчык – аўтар праекта Ка�цярына Аўсейчык), акцёрскае майстэр�ства (выкладчык – акцёр Нацыяналь�нага акадэмічнага тэатра імя Янкі Ку�палы Андрэй Дробыш), мастацтва ма�

MODA не з камоды!кіяжу (выкладчык – Ганна Прыгажае�ва, пры садзеянні кампаніі «Faberlik»).Журы конкурсу, якое ўзначальвала пра�рэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацы�яльнай рабоце Святлана Іванаўна Коп�цева, таксама вызначалася зорнасцю:Таццяна Рудакоўская, Аляксандр Ся�рэбранікаў (вядучыя АНТ), Тамара Ган�чарова (дырэктар мадэльнага агенцтва«Тамара»), Вера Пашкоўская (дырэктарсалона пашыву моднага адзення «Ан�дарак»), Яўгенія Лук’янава (прафесій�ны дызайнер). Апошняя, дарэчы, які Кацярына Аўсейчык, па�за конкурсампрадставіла сваю калекцыю.

Прызавыя месцы размеркаваліся так:І – «Так, я згодна!» (Юлія КАЛБЫКА, фа�

культэт народнай культуры);

ІІ – «Офіс № 5» (Святлана МАЙСЕЕН�КА, факультэт рускай філалогіі);

ІІІ – «Позна ноччу» (Алена ЛАТЫША�ВА, факультэт беларускай філалогііі культуры).

Тытул «Міс фота» заваявала Дар’яКОНДРУЦ (ФСА), лепшай мадэллю ста�ла Таццяна БУРДУК (факультэт бела�рускай філалогіі і культуры).

Вераніка МАНДЗІК

Час ляціць хутка. Восем месяцаў у Беларусі

сталі самымі незвычайнымі ў маім жыцці. Калі

я ўзгадваю іх, то сумныя думкі адлятаюць,

быццам панурае шэрае воблака. У памяці зас�

таюцца толькі сонечнае надвор’е, свежае павет�

ра і квітнеючая вясна.

Родныя прыспешвалі мяне хутчэй забраніра�

ваць месца на самалёце, і я сама так прагнула

раней вярнуцца дадому! Засталося менш чымтрыццаць дзён. Канешне, радавацца сустрэчы з

блізкімі пакуль што рана, дый смутак расстан�

ня перапаўняе маё сэрца. Але ў тыя хвіліны,калі набліжэнне ад’езду становіцца відавочным,

плакаць ужо немагчыма. Маю душу перапаў�

няюць пачуцці. Таццяна, Каця, Вольга, Юлія,Іра, Герман, Віця, Дзіма – гэтыя звычайныя

беларускія імёны адбіліся ў маёй памяці назаў�

сёды. Я хачу сказаць ім: «Вялікі вам дзякуй, ябуду памятаць пра вас і пра Мінск!».

ЗАБЫЦЬ – НЕМАГЧЫМА

Мой родны горад завецца Ціньтао: Цінь па�кітайску зна�

чыць «зялёны», Тао – «востраў». Сваю назву ён атрымаў

дзякуючы вялікай колькасці раслін

ЛІ Ціаньхуа, магістрантка

І зноў я сяджу ў чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі, углядаючыся ўдаля�чынь. За акном мне ветліва ўсміхаецца сонечны майскі дзень, на свежай траве па�святочнаму глядзяцца чырвоныя бутоны цюльпанаў. Аблокі, якія раней падоўгувіселі над зямлёй, цяпер прабягаюць вельмі хутка, нібыта госці, што заходзяць данас на некалькі хвілін. Яны ўжо не такія, як раней. Яны распаліся на кавалачкі,яны прымушаюць маё сэрца трапятаць і выклікаюць у ім вялікую чалавечую ўдзяч�насць. Калі б яны не працавалі ўсю доўгую зіму, хто б напаіў зямлю ўвесну? Хто бпрымусіў яе шалёна рунець? Я была легкадумнай, калі скардзілася на тое, штоаблокі закрылі сонца. У Кітаі ёсць старажытная прымаўка: «Дабро пачынаецца там,дзе ліха заканчваецца». І мне здаецца, что аблокі Беларусі нясуць у сабе гэтуюгармонію двух першапачаткаў.

Некаторыя са слухачоў факультэта дауніверсітэцкай падрыхтоўкіплануюць звязаць сваё жыццё з журналістыкай, таму выкладчыца ка�

федры методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў Лілія Мя�

фодзьеўна Пятрова вырашыла пазнаёміць маладых людзей са сваёй

любімай газетай. Так узнікла ідэя арганізаваць сустрэчу з карэспандэн�

тамі «Звязды» Валянцінай Доўнар, Вікторыяй Целяшук і Марынай

Бегунковай. Журналісты расказвалі пра яе стваральнікаў, сучаснасць,

творчыя задумы рэдакцыйнага калектыву, давалі парады пачаткоўцам.

«Пабачыць, паспець, паказаць... Выказаць спачуванне, спагаду, са�

дзеянне і ў горы, і ў радасці проста фізічна НЕ�КА�ЛІ. Дый можа гэтадалёка не кожны». Гэтыя словы – з кнігі Валянціны Аркадзьеўны

Доўнар «Праз каханне». Назапашаныя за гады журналісцкай працы

назіранні чалавека, здольнага ўбачыць тое, на што іншы і вокам можане кінуць, сапраўды вартыя ўвагі!

Сённяшняя «Звязда» не адмовілася ад даўнейшых багатых традыцый.Удасканальваючы іх, прыкладаючы ўласны досвед, патрыёты і прапаган�

дысты роднай мовы кожным нумарам змагаюцца за свайго чытача. «...Бо

няма ў нас іншых жыццёвых сцежак! Толькі гэта вось – праз каханне».

•Гасцёўня

СУСТРЭЧЫ, ДЫЯЛОГІ...«ПРАЗ КАХАННЕ»

З дзяцінства знаёмыя газетныя старонкі, ні з чымне параўнальны пах друкарскай фарбы... За імі –імкненне данесці роднае слова і ў вёску, і ў горад,пачуццё адказнасці перад сваімі чытачамі. Амаль ста�годдзе выходзіць у свет газета «Звязда», створанаярупліўцамі дзеля народа. Яна шукала і знаходзілашляхі да нашых сэрцаў, аб’ядноўвала самых розныхлюдзей, выпрацоўвала ўласныя традыцыі... Сёння«Звязда» здольная зацікавіць і змястоўнасцю матэ�рыялаў, і разнастайнасцю рубрык.

Наталля КОЗІЧ

У выкананне распараджэння рэктараБДПУ ад 29 красавіка 2008 года № 103 «Абукараненні разлікаў з выкарыстаннем бан�каўскіх пластыкавых картак» даводзім даведама работнікаў і студэнтаў універсітэ�та, што дагавор карт�рахунку неабходназаключыць да 1 ліпеня 2008 года ў філія�ле № 527 ААТ «Ашчадны банк «Беларус�банк» (вул. Варанянскага, 7а).

ПЛАСТЫКАВЫЯ КАРТКІ –ГЭТА МАГЧЫМАСЦЬ:

√√√√√ атрымліваць заработную плату і

іншыя даходы на тэрыторыі Рэспублікі

Беларусь;

√√√√√ ажыццяўляць папаўненне карт�рахун�

ку незалежна ад месца яго адкрыцця на�

яўнымі грашовымі сродкамі;

√√√√√ рабіць безнаяўныя аперацыі і карыс�

тацца шырокім спектрам паслуг у інфа�

кіёсках, банкаматах, пунктах прыёму ка�

мунальных плацяжоў ААТ «АСБ Бела�

русбанк» з дапамогай мабільнага тэлефо�

на (sms�банкінг);

√√√√√ па ўзгадненні з банкам аформіць ка�

роткатэрміновы крэдыт – авердрафт.

Па афармленне карткі звяртайцеся на адрас:праспект Незалежнасці, 1, аддзяленне 527/333

ААТ «АСБ Беларусбанк».

Картка афармляецца бясплатна.

Аўтар праекта «ДзіКаВаТа»Кацярына Аўсейчык