4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Пятніца, 27 чэрвеня 2008 года № 11 (1041) Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4 Будаўніцтва студэнцкай вёскі павінна ісці такімі ж тэмпамі, як і Нацыянальнай бібліятэкі. Вялікія спадзяванні ў гэтым плане ўскла даюцца на сталічныя ВНУ: Прэзідэнт выказаў пажаданне, каб сту дэнцкія атрады працавалі менавіта тут. Было таксама зазначана, што іх праца будзе добра аплочвацца. «Для студэнтаў, якія ідуць у будаўнічыя атрады, мы не павінны шкадаваць грошай», – сказаў кіраўнік дзяржавы. Пасля ўрачыстай цырымоніі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка больш за гадзіну прысвяціў размове са студэнтамі, якіх цікавіла ўсё: ад памераў стыпендыі да падатковай сістэмы Рэспублікі Беларусь, ад назвы будучай станцыі метрапалітэна да касмічных перспектыў краіны. Нягледзячы на спякоту, нават пасля ад’езду Прэзідэнта студэнты не спяшаліся разыхо дзіцца – абмяркоўвалі і пачутае, і ўбачанае. Старэйшыя ж курсы ціхенька ўздыхалі, што не паспеюць пажыць у цудоўнай вёсцы. ВЁСКА ДЛЯ СТУДЭНТАЎ Жыллёвыя праблемы многіх беларускіх студэнтаў вырашацца ўжо ў лістападзе 2011 года: днямі ў знак пачатку будаўніцтва студэнцкай вёскі каля Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Прэзідэн там краіны была закладзена сімвалічная капсула. Запланаваны маладзёжны комплекс не мае аналагаў не толькі ў Беларусі, але і ў краінах СНД: восем інтэрнатаў, гандлёвыя, забаўляльныя, фізкультурнааздараў ленчыя цэнтры і нават аквапарк... Фактычна гэта будзе нават не вёска, а цэлы горад з насельніцтвам у 11 тысяч чалавек. Ганна БАГУМІНСКАЯ, Наталія ПЯТРОЎСКАЯ «МАРУ СКОКНУЦЬ З ПАРАШУТАМ...» Чым жа Наталля заслужыла такое прызнанне? Яна – актыўная ўдзельніца навуковага і грамадска га жыцця універсітэта, стыпендыят Спецыяльнага фонду па падтрымцы адораных навучэнцаў і сту дэнтаў. Дзяўчына вывучае суадносіны мастацкага тэксту і міфаў, вераванняў, рытуалаў, фальклору, не аднойчы чытала свае даклады на міжнародных канферэнцыях у розных гарадах Беларусі. Наша гераіня цудоўна спявае, нават некалькі разоў выступала на універсітэцкіх канцэртах. Яна марыць пабачыць свет, пабываць у незнаёмых краі нах, а яшчэ хацела б скокнуць з парашутам і ад чуць радасць вольнага палёту. Поспехаў і шчасця табе, Наталля! НАПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА... MODUS VIVENDI ЛІТАРАТУРНЫ РЭЛІЗ Атрыманне Падзякі Прэзідэнта Рэс публікі Беларусь – не толькі вялікі гонар, але і значная адказнасць, – упэўнена вы пускніца факультэта рускай філалогіі На талля ШУМІГАЙ. І сапраўды: далёка не кожная ВНУ можа пахваліцца тым, што яе выхаванец атрымаў настолькі высокую ўзнагароду: па ўсёй краіне да яе прадстаў ляюцца не больш як 6—7 чалавек на год! Прыкладна так будзе выглядаць студэнцкая вёска Сяргей Уладзіміравіч нарадзіўся 2 сту дзеня 1945 года ў вёсцы Скарчава Бара навіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Па сля заканчэння Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Гор кага і аспірантуры працаваў асістэнтам, выкладчыкам, дацэнтам кафедры ай чыннай і сусветнай гісторыі. У 1980 годзе ён становіцца дэканам факультэта прыродазнаўства, а ў 1999 годзе – прарэктарам па вучэбнавыха ваўчай рабоце Беларускага дзяржаўна га педагагічнага універсітэта імя Мак сіма Танка. З 2003 года Сяргей Уладзі міравіч працаваў прарэктарам па ву чэбнай рабоце Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кад раў БДПУ. Да апошніх дзён ён вёў ак тыўную выкладчыцкую, навуковую і грамадскую дзейнасць. Усе, хто працаваў побач з С. У. Кабя ком, вучыўся ў яго, ведалі Сяргея Ула дзіміравіча як адказнага, прынцыпова га, добразычлівага, аптымістычнага ча лавека, які паважаў супрацоўнікаў, кла паціўся пра студэнтаў і слухачоў, любіў сваю сям’ю. Вучні, сябры, калегі смут куюць з нагоды смерці Сяргея Уладзімі равіча і выказваюць шчырае спачуван не яго родным і блізкім. Рэктарат БДПУ, калектыў ІПКіПК, кафедра айчыннай і сусветнай гісторыі. 26 чэрвеня на 64м годзе жыцця заў часна памёр прарэктар па вучэбнай ра боце Інстытута павышэння кваліфіка цыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ, кандыдат гістарычных навук, Выдатнік народнай адукацыі, Заслужаны ра ботнік адукацыі Рэспублікі Беларусь С. У. КАБЯК. Сяргей Уладзіміравіч КАБЯК

nastaunik 12(1041)

Embed Size (px)

DESCRIPTION

news BSPU of name M Tank

Citation preview

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Пятніца, 27 чэрвеня 2008 года № 11 (1041)

Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4

Будаўніцтва студэнцкай вёскі павінна ісці такімі ж тэмпамі, як і

Нацыянальнай бібліятэкі. Вялікія спадзяванні ў гэтым плане ўскла�даюцца на сталічныя ВНУ: Прэзідэнт выказаў пажаданне, каб сту�

дэнцкія атрады працавалі менавіта тут. Было таксама зазначана,

што іх праца будзе добра аплочвацца. «Для студэнтаў, якія ідуць убудаўнічыя атрады, мы не павінны шкадаваць грошай», – сказаў

кіраўнік дзяржавы.

Пасля ўрачыстай цырымоніі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка большза гадзіну прысвяціў размове са студэнтамі, якіх цікавіла ўсё: ад памераў

стыпендыі да падатковай сістэмы Рэспублікі Беларусь, ад назвы будучай

станцыі метрапалітэна да касмічных перспектыў краіны. Нягледзячы наспякоту, нават пасля ад’езду Прэзідэнта студэнты не спяшаліся разыхо�

дзіцца – абмяркоўвалі і пачутае, і ўбачанае. Старэйшыя ж курсы ціхенька

ўздыхалі, што не паспеюць пажыць у цудоўнай вёсцы.

ВЁСКА ДЛЯ СТУДЭНТАЎЖыллёвыя праблемы многіх беларускіх студэнтаў вырашацца ўжо ў лістападзе 2011 года: днямі ў знак

пачатку будаўніцтва студэнцкай вёскі каля Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Прэзідэн там краіны была закладзена сімвалічная капсула. Запланаваны маладзёжны комплекс не мае аналагаў нетолькі ў Беларусі, але і ў краінах СНД: восем інтэрнатаў, гандлёвыя, забаўляльныя, фізкультурна аздараў ленчыя цэнтры і нават аквапарк... Фактычна гэта будзе нават не вёска, а цэлы горад з насельніцтвам у 11тысяч чалавек.

Ганна БАГУМІНСКАЯ, Наталія ПЯТРОЎСКАЯ

«МАРУ СКОКНУЦЬ З ПАРАШУТАМ...»

Чым жа Наталля заслужыла такое прызнанне?

Яна – актыўная ўдзельніца навуковага і грамадска�

га жыцця універсітэта, стыпендыят Спецыяльнагафонду па падтрымцы адораных навучэнцаў і сту�

дэнтаў. Дзяўчына вывучае суадносіны мастацкага

тэксту і міфаў, вераванняў, рытуалаў, фальклору,не аднойчы чытала свае даклады на міжнародных

канферэнцыях у розных гарадах Беларусі.

Наша гераіня цудоўна спявае, нават некалькіразоў выступала на універсітэцкіх канцэртах. Яна

марыць пабачыць свет, пабываць у незнаёмых краі�

нах, а яшчэ хацела б скокнуць з парашутам і ад�чуць радасць вольнага палёту.

Поспехаў і шчасця табе, Наталля!

НАПАЧАТКУБЫЛО

СЛОВА...

MODUSVIVENDI

ЛІТАРАТУРНЫРЭЛІЗ

Атрыманне Падзякі Прэзідэнта Рэс публікі Беларусь – не толькі вялікі гонар,але і значная адказнасць, – упэўнена вы пускніца факультэта рускай філалогіі На талля ШУМІГАЙ. І сапраўды: далёка некожная ВНУ можа пахваліцца тым, штояе выхаванец атрымаў настолькі высокуюўзнагароду: па ўсёй краіне да яе прадстаў ляюцца не больш як 6—7 чалавек на год!

Прыкладна так будзе выглядаць студэнцкая вёска

Сяргей Уладзіміравіч нарадзіўся 2 сту�

дзеня 1945 года ў вёсцы Скарчава Бара�навіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Па�

сля заканчэння Мінскага дзяржаўнага

педагагічнага інстытута імя А. М. Гор�

кага і аспірантуры працаваў асістэнтам,

выкладчыкам, дацэнтам кафедры ай�

чыннай і сусветнай гісторыі.

У 1980 годзе ён становіцца дэканам

факультэта прыродазнаўства, а ў 1999

годзе – прарэктарам па вучэбна�выха�ваўчай рабоце Беларускага дзяржаўна�

га педагагічнага універсітэта імя Мак�

сіма Танка. З 2003 года Сяргей Уладзі�міравіч працаваў прарэктарам па ву�

чэбнай рабоце Інстытута павышэння

кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кад�

раў БДПУ. Да апошніх дзён ён вёў ак�

тыўную выкладчыцкую, навуковую і

грамадскую дзейнасць.

Усе, хто працаваў побач з С. У. Кабя�

ком, вучыўся ў яго, ведалі Сяргея Ула�

дзіміравіча як адказнага, прынцыпова�га, добразычлівага, аптымістычнага ча�

лавека, які паважаў супрацоўнікаў, кла�

паціўся пра студэнтаў і слухачоў, любіў

сваю сям’ю. Вучні, сябры, калегі смут�

куюць з нагоды смерці Сяргея Уладзімі�

равіча і выказваюць шчырае спачуван�

не яго родным і блізкім.

Рэктарат БДПУ, калектыў ІПКіПК,кафедра айчыннай і сусветнай гісторыі.

26 чэрвеня на 64 м годзе жыцця заў часна памёр прарэктар па вучэбнай ра боце Інстытута павышэння кваліфіка цыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ,кандыдат гістарычных навук, Выдатнікнароднай адукацыі, Заслужаны ра ботнік адукацыі Рэспублікі БеларусьС. У. КАБЯК.

Сяргей Уладзіміравіч КАБЯК

2 26 чэрвеня 2008 г.

Вельмі пачэсна, што ў спісы «златаву�

стаў ХХІ стагоддзя» ўваходзіць і прад�

стаўнік БДПУ – студэнт ІІ курса фа культэта сацыяльна педагагічных тэх налогій Аляксандр КАЛЧУК. На рахун�

ку нашага героя – перамога на універ�

сітэцкім і ўдалае выступленне наміжнародным конкурсе аратарскага

майстэрства. А нядаўна малады чала�

век заваяваў ганаровае «срэбра» на га�

радскім «Цыцэроніі�2008»! Выступаць

перад аўдыторыяй для яго, зразумела,

было не ў навіну: дапамог і вопыт удзе�

лу ў аналагічных мерапрыемствах, і ак�

цёрскія пераўвасабленні ў спектаклях

народнага студэнцкага тэатра «Мы»,і практыка канферансу. Аднак фармат

«Цыцэронія�2008» вымагаў больш грун�

тоўнай падрыхтоўкі.«Мы ўлічвалі найбольш тыповыя па�

мылкі папярэднікаў, – расказвае ІгарДзмітрыевіч ЛУКАШЭВІЧ, выкладчыккафедры культуры маўлення іміжкультурных камунікацый, які рых�

таваў Аляксандра да выступлення на

гэтым конкурсе. – Напрыклад, чаму

філолагі звычайна не выходзяць на пер�

шыя месцы? Яны імкнуцца ўразіць сва�

НАПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА...Калі б справы маглі гаварыць самі за сябе, ніхто не стаў бы запрашаць прамоўцу; але нас запрашаюць дзеля таго,

каб мы распавядалі не пра свае ўласныя меркаванні, а пра тое, чаго патрабуе сама справа.Марк Тулій ЦЫЦЭРОН

Пісьменнік, журналіст, вучоны, педагог, палітык, адвакат… Спісможна было б працягваць, але, напэўна, вы ўжо і самі здагадаліся,што аб’ядноўвае прадстаўнікоў гэтых вельмі розных прафесій: умен не ўвасабляць свае думкі ў словах. Так расплывістыя вобразы мроі, што лунаюць у паветры, ператвараюцца ў жыццё. Ці ж вар та дзівіцца пашане і раўніваму гонару, якія на ўсім шляху супра ваджаюць уладальнікаў вялікага дару пераканаўчага маўлення?

Кацярына ШЧАСНАЯ

ёй эрудыцыяй, ужыць як мага больш

складаных слоў. А між тым сапраўд�

нае аратарскае майстэрства – гэта ўмен�не з дапамогай логікі і бездакорнай ар�

гументацыі пераканаць аўдыторыю ў

правільнасці сваёй пазіцыі; менавіта з

гэтай прычыны найлепшымі прамоў�

цамі звычайна

прызнаюць... ма�

т э м а т ы к а ў » .

Вельмі шкада, га�

ворыць педагог,што Саша не

заняў прызавога

месца на міжна�родным спаборні�

цтве аратараў –

аднак усё яшчэнаперадзе!

Чаму ж было

прысвечана вы�ступленне Аляк�

сандра? У кантэк�

сце агульнайтэмы конкурсу –

«Чалавек, яго вар�

тасці і заганы» –наш студэнт рас�

казваў пра ганарлівасць. Ён не толькісцвярджаў, што ў ганарлівасці хаваюц�

ца вытокі ўсіх негатыўных рыс чалаве�чага характару, але і даказваў, што

часам яна можа выконваць пазітыўную

ролю – стымуляваць да самарэалізацыі.Ці выкарыстоўвае Аляксандр свае ара�

тарскія здольнасці ў паўсядзённым

жыцці – напрыклад, падчас адказу наэкзамене? «Так, канешне, – усміхаецца

хлопец. – Аднак ніякае майстэрства

прамоўцы не дапаможа, калі слаба ары�

ентуешся ў тэме».

Планы на будучае? Наш герой ужо ця�

пер рыхтуецца да наступнага міжнарод�

нага конкурсу, а яшчэ хоча вывучыць

італьянскую мову. Пажадаем яму поспе�

хаў у такіх цудоўных пачынаннях!

На чарговым пасяджэнні Савета універсітэта разглядалася пытанне «Аб стане і шляхах удаскана лення ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэце прыродазнаўства і фізічным факультэце».

Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклады дэкана факультэта прыродазнаўства Н. У. НАВУМЕНКІ і дэ�

кана фізічнага факультэта В. І. ЯНУЦЯ, Савет універсітэта адзначыў, што ідэалагічная і выхаваўчая

работа на факультэтах арганізавана і праводзіцца згодна з адпаведнымі планамі. Работа ажыццяўля�

ецца сістэмна, з улікам спецыфікі і традыцый факультэтаў, і накіравана на фарміраванне сацыяльна

актыўнай, патрыятычна свядомай асобы, якая вызначаецца грамадскай адказнасцю, высокай духоў�

насцю і культурай.У афармленні факультэтаў шырока выкарыстоўваецца дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Бела�

русь: выявы Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга, тэкст Дзяржаўнага гімна знаходзяцца

ў кабінетах дэканаў, дэканатах, на кафедрах. Акрамя дзяржаўнай прадстаўлена сімволіка г. Мін�ска і БДПУ.

Дні інфармавання супрацоўнікаў і студэнтаў праводзяцца рэгулярна кожны трэці чацвер месяца,

вядзецца ўлік тэматыкі і справаздач аб запланаваных і праведзеных мерапрыемствах.Фарміраванню грамадзянскай пазіцыі будучых педагогаў у значнай ступені садзейнічаюць зорныя

паходы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, працоўныя семестры, конкурсы пат�

рыятычнай песні, фестывалі мастацкай самадзейнай творчасці, гульні КВЗ, валанцёрскія акцыі, уякіх студэнты прыродазнаўчага і фізічнага факультэтаў бяруць актыўны ўдзел. Разам з тым эфектыў�

насць ідэалагічнага і выхаваўчага працэсу на факультэтах можна ўзмацніць за кошт аптымізацыі

дзейнасці кафедраў, саветаў куратараў і студэнцкіх грамадскіх арганізацый.Падчас абмеркавання пытання было выказана шмат слушных прапаноў – напрыклад, запрашаць да

ўдзелу ў правядзенні адзіных дзён інфармавання прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў, членаў рэс�

публіканскай, гарадской і раённай ідэалагічных прапагандысцкіх груп, а таксама выкарыстоўвацьпатэнцыял інфармацыйна�выкладчыцкай групы БДПУ.

•Афіцыйная хроніка

Набор ажыццяўляецца на вочную і завочнуюформы атрымання адукацыі. Выпускнікам магі+стратуры прысуджаецца акадэмічная ступеньмагістра.

Дакументы прымаюцца з 27 чэрвеня па5 ліпеня 2008 года па адрасе: г. Мінск, вул. Савец+кая, 18. Уступныя іспыты пройдуць з6 ліпеня па 12 ліпеня 2008 года.

Пералік неабходных дакументаў, патрабаванніда паступаючых, умовы допуску да ўступных эк+заменаў і залічэння ў магістратуру можна знасціна сайце БДПУ www.bspu.unibel.by/

Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт

імя Максіма Танка»АБ’ЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ

у магістратуру

ДНЯМІ наш універсітэт наведаў Над�звычайны і Паўнамоцны Пасол

Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Бела�

русь прафесар Петка ГАНЧАЎ. У размо�ве з рэктарам прафесарам П. Дз. Кухар�

чыкам і дэканам факультэта рускай філа�

логіі прафесарам В. Дз. Старычонкам спа�дар Пасол адзначыў плён супрацоўніцт�

ва паміж БДПУ і Вялікатырнаўскім уні�

версітэтам імя святых Кірылы і Мяфо�дзія і падараваў студэнтам, якія вывуча�

юць балгарскую мову, падборку кніг.

ДНІ НАВУКІ, ініцыятарам правя�

дзення якіх выступіў музычна�пе�

дагагічны факультэт БДПУ, адбыліся ня�

даўна на базе трох мінскіх агульнаадука�

цыйных школ (№ 77, 133, 207) і гімназіі

№ 10. Адной з мэт мерапрыемства з’явіла�

ся ўмацаванне прафарыентацыйнага эле�

менту супрацоўніцтва нашай alma mater з

падшэфнымі класамі гэтых навучальныхустаноў.

•Навіны БДПУ

У адпаведнасці з загадам рэктара на�

чальнікам аддзела арганізацыі заку�

пак назначана А. А. ПРОТЧАНКА.

«Н» даведка. Алена АнатольеўнаПротчанка пачала працоўную дзей+насць у 14+гадовым узросце. Займа+ла пасады аператара ЭВМ, лаба+ранта, спецыяліста агульнаправа+вога аддзела БАТУ, затым юрыс+консульта УП «БСБ+сервіс». Вышэй+шую юрыдычную адукацыю па спе+цыяльнасці «Правазнаўства» ат+рымала на факультэце кіравання ісацыяльных тэхналогій БДУ (безадрыву ад вытворчасці). З кастрыч+ніка 2006 года – інспектар, стар+шы інспектар аддзела кадраў БДПУ.Не замужам.

•Аддзел кадраў

26 чэрвеня 2008 г. 3

– Філіп, як узнікла ідэя ства+рэння мужчынскага вакальна+га калектыву?

– Насамрэч гэта доўгая гісто�

рыя. Калі я вучыўся ў 9 класе

ліцэя пры Беларускай дзяр�жаўнай акадэміі музыкі, мне

ўпершыню выпала пачуць за�

пісы гурта «Take 6» – гэта аме�рыканскі «родзіч» хору Турэц�

кага. На той час я папросту

ўзяў на заметку, што такаяманера выканання вельмі пры�

гожая, арыгінальная і перс�

пектыўная. Пазней, ужо надругім курсе музычнага вучы�

лішча, мы з сябрамі зрабілі пер�

шую спробу стварыць нештападобнае. Наш ансамбль праіс�

наваў некалькі гадоў, мы нават

выступалі ў філармоніі...– Прыйшоўшы ва універсі+

тэт, Вы пачалі развіваць гэтыж напрамак...

– Не зусім так. Першы год я

знаходзіўся ў актыўным пошу�

ку, спрабаваў сябе ў розных

відах дзейнасці. Была задума

напярэдадні Дня Перамогі вы�

ступіць на святочным канцэр�

це з вельмі прыгожай кампазі�

цыяй, аднак не атрымалася:

адзін з выступоўцаў захварэў, атвор, напісаны для пяці гала�

соў, у выкананні чатырох чала�

век прагучаў бы не так эфект�на. У наступным навучальным

годзе вырашылі сабраць ан�

самбль. Першапачаткова ў на�

шым рэпертуары было некалькі

народных песень і мае аўтарскія

творы. У склад «Modus’у» на

той час уваходзілі чатыры ва�

калісты; цяпер нас сямёра, усе

мы – студэнты або выпускнікімузычна�педагагічнага факуль�

тэта БДПУ. Ансамбль выключ�

на мужчынскі. Некаторыя, ка�нешне, пытаюцца, ці не нады�

шоў час узбагаціць выкананне за

кошт жаночых галасоў – пакуль

што пра гэта няма размовы, у нас

зусім іншая канцэпцыя. Аднак

некалькі выключэнняў з агуль�

нага правіла ўсё ж было.

– Паводле слоўніка замежныхслоў, «модус» – гэта: 1) норма;2) часовая ўласцівасць асобных

Хто зараз не спявае? Толькі лянівы! Але сэрца просіць Песні – такой, кабжыццё набыло новы сэнс; Голасу – такога, каб дух заняло; Мастацтва – без«штрых коду» канвеера чарговай «фабрыкі зорак». Цяжка, цяжка сучаснай эст радзе задаволіць густ чалавека, які не прызвычаіўся спажываць усё, што ямупрапануюць, і не кідаецца апладзіраваць кожнаму, хто ў стане больш менш уда ла праспяваць колькі слоў ва ўнісон з фанаграмай. У гуманітарных ВНУ слухачувогуле пераборлівы, сваёй прыхільнасцю адорвае далёка не кожнагавыканаўцу. Дабіцца прызнання ў нашай alma mater могуць толькі тыя,для каго творчасць – лад жыцця, modus vivendi, як казалі старажытныярымляне. Якраз пра гэта мы і гутарым з кіраўніком вакальнага ансамб ля «Modus» Філіпам СМЯЛОВЫМ.

MODUS VIVENDI

відаў або станаў матэрыі;3) словазлучэнне «modus vi�

vendi» перакладаецца як «ладжыцця». Якое з трох значэнняўгэтага слова стала для Вас зы+ходным пры выбары назвы дляансамбля?

– Чацвёртае! Некалькі месяцаў

мы хадзілі «безыменнымі» – пап�росту «вакальны гурт» або «ва�

кальны ансамбль». Потым выра�

шылі, што надышоў час абзавес�ціся ўласным імем, якое адлюст�

роўвала б асаблівасці нашай ма�

неры выканання. Славянскаеслова выкарыстоўваць не хаце�

лася: яно па прычыне сваёй

«зразумеласці» не давала б та�кога багацця інтэрпрэтацыі, як

лаціна. Трапную назву я знайшоў

у «Музычнай энцыклапедыі»: мо�дусам у ХІ—ХІІ стагоддзях на�

зываўся вельмі арыгінальны гар�

манічны лад, насычаны нарас�таючымі сугучнасцямі.

– Першы канцэрт з удзе+лам «Modus’у» адбыўся ў кас+трычніку 2005 года. А штобыло потым?

– Потым мы «прабіваліся ў

людзі»! Спачатку прынялі ўдзел

у некалькіх раённых конкур�

сах – нас заўважылі, высокаацанілі, «Modus» нават стаў пе�

раможцам на конкурсе Маскоў�

скага раёна «Белая Русь». Ле�тась мы атрымалі Гран�пры на

гарадскім узроўні, а ўсяго праз

месяц пасля гэтага наш калек�

тыў прывёз аналагічную ўзна�

гароду з Расіі – з маскоўскага

конкурсу эстраднага майстэр�

ства «Арт�Транзіт». Яшчэ хачу

пахваліцца: зусім нядаўна ан самбль заняў першае месца ўнамінацыі «Эстрадная песня»на «Зарападзе»!

Дарэчы, у нас не толькі бага�тая храналогія, але і шырокая

геаграфія: «Modus» быў з гаст�

ролямі ў шматлікіх гарадах Бе�

ларусі, мы ўдала выступілі ў

Маскве, мінулай восенню наве�

далі Вільнюс...

– Застаецца толькі пазай+здросціць такім поспехам!

– Насамрэч прызнанне, апла�

дысменты, любоў публікі –

вынік бесперапын�

най працы, бяскон�

цых рэпетыцый.Адна толькі аргані�

зацыйная работа

чаго вартая! А пад�бор рэпертуару!

«Modus» выконвае

кампазіцыі «Любэ»,«Песняроў» і інш.,

якія сталі ўжо кла�

сікай эстрады. Ёсць у нашымрэпертуары і арыгінальныя аў�

тарскія творы. Зразумела, чу�

жое выконваць прасцей – боль�шы кантакт з аўдыторыяй на

энергетычным узроўні, песню

пазнаюць, нам падпяваюць...Аднак мы заўсёды ўзбагачаем

вакальныя асаблівасці твору:

няма нічога цікавага ў тым,каб працаваць выключна ў рэ�

чышчы традыцыі.

– Вы не плануеце выходзіцьна больш сур’ёзны ўзровень –напрыклад, запісаць альбом?

– Разумееце, каб музыка была

запатрабавана, неабходна або

прыстасоўвацца да запытаў аў�

дыторыі, або выхоўваць свайго

слухача. На сённяшні дзень

«Modus» – гэта універсітэцкі

ансамбль; наконт усяго астатня�га можна толькі планаваць. Па�

куль што ў нас ёсць зборка, на�

кіды дызайна вокладкі (дыскбудзе называцца «Дзяўчына» –

па першай песні), я ўжо зрабіў

апрацоўку для радыё... Да таго

ж існуе «чалавечая» праблема:

у мінулым годзе універсітэт

скончылі двое з нашых вакалі�

стаў, сёлета – яшчэ двое. Той

«Modus», што дачакаецца выха�

ду альбома, будзе зусім іншым

«Modus’ам»...

– Па чутках, у Вас вельміцікавы асабісты праект.

– Так! Ведаеце, ёсць такі спя�

вак Бобі Макферын – ён можа

адзін спяваць на некалькі гала�соў, нават імітуе гучанне розных

музычных інструментаў. У Бела�

русі ніхто з выканаўцаў не пра�цуе ў гэтым напрамку – дык

чаму б мне не заняць гэтую

нішу? Пакуль што бачу свойкліп наступным чынам: спява�

юць быццам бы пяць чалавек,

але на самай справе гэта будутолькі я – у розных іпастасях.

Адно «Я» вядзе галоўную

партыю, астатнія падпяваюць;зразумела, кліп будзе засноўвац�

ца на мантажы. Нават псеўданім

ужо прыдумаў – «Філіп С.»: з

аднаго боку, выклікае асацыя�

цыі з вядомым брэндам, з друго�

га, як ведаеце, у ангельскай мове

канчатак +s указвае на множны

лік – значыцца, шмат Філіпаў.

Мне падаецца, гэта будзе нестан�дартна і нечакана.

– Ва універсітэце Вас ведаюцьу першую чаргу як кіраўніка ва+кальнага ансамбля, але нядаўнада гэтага звання прыбавіўсяяшчэ і тытул фіналіста гарад+скога конкурсу прафесійнага

майстэрства «Сталічны на+стаўнік – сталічнай адукацыі».Ці спадабаўся Вам гэты вобраз?

– Пачну з таго, што педагогам

стаць не планаваў. Пасля вучы�лішча я паступаў на гукарэжы�

суру ў Акадэмію мастацтваў, алена той час спецыяльнасць толькі�

толькі ўводзілася, набіралі 6 ча�

лавек – а прэтэндэнтаў было 40...Увогуле, выкладаць мне спада�

балася. Падчас практыкі атрымоў�

ваў сапраўднае задавальненне,дый малыя бясконца пыталіся,

колькі яшчэ разоў я буду пра�

водзіць у іх урокі, ці не мог бызастацца назусім... Аднак вернем�

ся да конкурсу! Ён праходзіў у

некалькі этапаў. Спачатку трэбабыло напісаць «Пасланне да Вуч�

ня» і пераканаць яго абраць у на�

стаўнікі менавіта мяне (боль�шасць удзельнікаў імкнуліся на�

пісаць штосьці «навукова абгрун�

таванае» – я ж папросту раска�заў пра сябе, сваё жыццё, твор�

часць, і журы гэта спадабалася).

Потым мы пісалі тэст па псіха�логіі і педагогіцы. Трэцім этапам

стаў адкрыты ўрок у незнаёмым

класе. Не магу сказаць, пашан�цавала мне, ці як: у той школе,

што выпала на маю долю, пры�

стойны ўрок музыкі апошні разправодзіўся гадоў ...наццаць

таму: не было выкладчыка�спе�

цыяліста, заняткі вяла настаў�ніца беларускай мовы. Хоць

дзеці і не былі гатовыя ўспры�

маць тэму на належным узроўні,я даў ім магчымасць дакрануцца

да сапраўднай Музыкі, зацікавіц�

ца прадметам...Фінал конкурсу (візітоўка і

брэйн�рынг) ні на што не ўплы�

ваў. Справа ў тым, што за кожныэтап налічвалася пэўная колькасць

балаў, і на той момант ужо было

вядома, хто выйшаў на першыя

месцы. А сам удзел, канешне,

вельмі спадабаўся. Сапраўды, гэта

магчымасць паспрабаваць штосьці

дагэтуль невядомае!

– Літаральна некалькі дзёнтаму Вы атрымалі дыплом.Што плануеце рабіць пасля за+канчэння універсітэта?

– Я размеркаваўся ў хор радыёі тэлебачання; акрамя таго, у

мяне будзе нагрузка ў гімназіі

№ 12 – збіраюся выкладаць тампастаноўку голасу і кіраваць ан�

самблем. Ёсць планы заняцца

студыйнай дзейнасцю.– А як жа «Modus»?– «Modus» таксама не кіну:

на родным факультэце я заста�

юся працаваць і надалей – у

якасці кіраўніка ансамбля. Пла�

ную набраць новых вакалістаў.

Паглядзім, што ўяўляюць сабой

першакурснікі�2008!

Ганна ВАСІЛЬЕВА, Вольга ПАЎЛОЎСКАЯ

«Modus» падчас аднаго з выступленняў

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

універсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск 50,вул. Савецкая, 18,

п. 127.

226 40 19

www.bspu.unibel.by/newspaper

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдніна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатахБДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыкаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 1000 экз. Зак. № 696.Падпісана ў друк 27.06.2008 г. у 9.00.

ЯНУШ КОРЧАК. «КАРОЛЬ МАЦІЮШ І»Маленькі хлопчык Маціюш, як усе дзеці, хоча сваволіць і катац�

ца на арэлях, аднак яго жыццё праходзіць у сценах палаца сярод

міністраў і настаўнікаў. 12�гадовы валадар лічыць, што казённыя

грошы лепш патраціць на шакаладкі для дзяцей, чым на будаўніц�тва чыгункі, і пакутуе ад палітычных інтрыг, якія кожны раз

выклікаюць нікому не патрэбныя войны. Пабадзяўшыся ў абліччы

маленькага беспрытульніка, Маціюш разумее, што прыстойных лю�дзей вельмі мала: дарослымі і дзецьмі кіруе пастаяннае «хачу», і не

мае значэння, што з’яўляецца аб’ектам жадання – афрыканскія

алмазы ці фарфоравая лялька.

ЮКІО МІСІМА. «СПОВЕДЗЬ МАСКІ»Юнак Кімі пакутуе ад немагчымасці быць такім, як усе. Яго мас�

ка – «дарослыя» забавы і размовы пра каханне ў кампаніях. Удушы ж ён марыць пра цырк, дзе можна грыміравацца і пераапра�

нацца, ці пра вайну, на якой можна прыгожа загінуць; гледзячы

на партрэт Жанны Д’Арк, Кімі абураецца: «Чаму такі прыгожырыцар – жанчына?» Адкрыты фінал дае чытачу багатую прастору

для фантазіі.

КОЛІН МАККАЛОЎ. «СПЯВАЮЧЫЯ Ў ЦЕРНЯХ»На працягу амаль стагоддзя сям’я ірландскіх перасяленцаў Кліры—

Армстронгаў—О’Ніл пазбягае самага прыгожага пачуцця – ка�

хання. Маці Фіёна аддае ўсю сваю пяшчоту пазашлюбнаму сыну

Фрэнку, не пакідаючы ні кроплі законнаму мужу і астатнім дзецям.

Яе сыны на ўсё жыццё застаюцца адзінокімі, аддаючы свае сілы

аўстралійскай зямлі, не задумваючыся пра танцы і сябровак. Дачка

Мэгі шмат гадоў таемна кахае самаўпэўненага прыгажуна – святараРальфа дэ Брыкасара. Толькі аднойчы Ральф паддаецца свайму

пачуццю, дорачы Мэгі сына, які праз 18 гадоў, не зважаючы на слёзы

родных, вырашыць звязаць сваё жыццё з Касцёлам. Скарыццакаханню атрымліваецца толькі ў раскаванай бунтаркі Джасціны –

дачкі Мэгі.

•Літаратурны рэліз

Быць не такім, якусе – гэта вялікаешчасце і адначасо ва вялікія пакуты...Ты і грамадства,ты і нормы паво дзінаў, ты і трады цыі… Як паставіцьзнак роўнасці, калішалі ўвесь час ва гаюцца?..

СПОВЕДЗІ МАСАК

Кацярына ШЧАСНАЯ

Падведзены вынікі круглагадовай спартакіяды БДПУ. Мес�

цы сярод факультэтаў, якія спаборнічалі ў 13 відах спорту

(залік праводзіўся па дзесяці лепшых выніках), размерка�

валіся наступным чынам: I – факультэт народнай культу�

ры, II – факультэт дашкольнай адукацыі, III – факультэт пры�

родазнаўства.

Фінішыравала спартакіяда студгарадка нашага універсітэта.

На п’едэстале гонару – інтэрнат № 2 (першае месца), інтэрнат

№ 4 (другое), інтэрнат № 1 (трэцяе агульнакаманднае месца).

•Спартыўны навігатар

«Прафесар, у мяне будзе аўта�

мат?» – «Так! І кірзавыя боты!»

Выкладчык пытаецца ў сту�

дэнткі: «Чым Вы дакажаце, што

вада прыцягвае ток?» – «Яктолькі я саджуся ў ванну, у мяне

пачынае трызвоніць тэлефон!»

Прафесар, нягледзячы на тое,

што званок празвінеў ужо вельмі

даўно, працягвае лекцыю. На�рэшце ён схамянуўся:

– Даруйце, што я расказваю

так падрабязна, але ў мяне нямагадзінніка.

Голас з «галёркі»:

– За Вамі вісіць каляндар!

«Скажыце, якая ў вас методы�

ка падрыхтоўкі дыпломнага пра�екта?» – «Ctrl+C, Ctrl+V!»

Сесія як пара года

і стан душыПа ўсім відаць: ва ўспрыманні студэнтаў сесія можа прэтэндаваць на статус сама

стойнай пары года нароўні з каханнем. Якія доказы? Характэрныя пагодлівыя ўмовыпа тыпе «зацішша перад бурай» – незалежна ад таго, што адбываецца за вокнамі;наяўнасць рухомых каляндарных святаў (іх колькасць звычайна вар’іруецца адтрох да пяці – гэта не лічачы прысвяткаў); сезонная вопратка – многафункцыя нальны пінжак, які апранаецца і ў холад, і ў спёку... На што яшчэ забыліся? Ня можна абысці ўвагай традыцыйныя абрады «гукання халявы», «падшывання па мяці», «гадання на шчаслівы білецік»! А як не ўзгадаць студэнцкі фальклор і яготыповыя сітуацыі – лекцыю, экзамен, вытворчую практыку?..

Бацька дасылае сыну тэлегра�

му: «Як здаў сесію? Тэрмінова

тэлеграфуй». Сын – у адказ: «Эк�замены прайшлі бліскуча, пра�

фесура ў захапленні, восенню

просяць паўтарыць на біс».

Выкладчык: Аўтамабіль пады�

маецца на гару пад вуглом трыц�

цаць градусаў да гарызонту…Студэнт: А градусы ў кель�

віны пераводзіць або ў цэльсіях

пакінуць?

Ў гэты вечар дзівосны,

Поўны мрой�таямніц,

Падары шэпат соснаў,

Ціхі плёскат крыніц.І няхай забруіцца

Збажына�сівізна,

Ты адна будзеш сніцца –Назаўжды – ты адна.

Нараджаецца памяць

Неўміручая зноў,Нібы белая замець

Нашых ластавак�сноў…

***

Адкрый далоні —

Няхай паляціць

Мроя

•Радкі, падказаныя Музай

Дзмітрый ПЯТРОВІЧ Птушкай,Аблокам

Ці ветрам

Свабодным…

Лунае няхай у паветры,

Пакуль

Не апусціцца,Як матылёк,

На чыесьці

РаскрытыяСонцу далоні…

І спраўдзіца ўсё.

***

Супакоіцца нешта

ў душы адзінокай,

Хоць і тлее агеньчык сумоты�тугі.

Толькі сэрцу няўтульнаў краіне далёкай,

Што не могуць стрымаць

і тугі берагі!Шчасце – вось яно,–

моцна трымай у далонях!

Не пускай тую птушкуў бясконцую сінь!

Шчодрай квеценню

хай на сямейным улонніЗзяюць краскі кахання –

жыццёвая плынь!

STOP, ЗЛОДЗЕЙ!

У 2007 годзе на тэрыторыі

Маскоўскага раёна сталіцы ад�

былося 1627 крадзяжоў мабіль�ных телефонаў – на 316 больш,

чым у 2006�м. Памятайце:ваша неасцярожнасць права куе злодзеяў!

Не кладзіце каштоўныя рэчы

ў кішэні або поліэтыленавыя

пакеты. Уваходзячы ў гра�

мадскі транспарт, правярайце,

ці надзейна закрыты сумкі.

Ніколі не купляйце мабільныя

тэлефоны без дакументаў: су�

працоўнікі міліцыі знаходзяцьскрадзеныя апараты па перса�

нальным ІМЕІ+кодзе і вярта�

юць іх гаспадарам. Вы пацярпелі ад злачын�

цаў? Адразу ж звяртайцеся ў

міліцыю! Аднак памятайце:

заява пра крадзёж тэлефона,

які быў папросту згублены,

класіфікуецца як беспадстаўнаеабвінавачванне і падлягае ад�

казнасці.В. ЖЫНГЕЛЬ,

пракурор Маскоўскагараёна г. Мінска