4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 15 мая 2008 года № 9 (1038) Стар. 2 Стар. 3 Стар. 3 ДАРАГІЯ ВЕТЭРАНЫ! Ужо шмат часу аддзяляе нас ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, але яны паранейшаму блізкія народнай памяці, дарагія нашым сэрцам. Мы аддаём даніну павагі тым, хто выстаяў на палях ваенных баталій, мужна змагаўся ў радах партызан і падпольшчыкаў, «каваў перамогу» ў тыле. Так гартаваліся стойкасць і гераізм, мацавалася вера ў непазбежную перамогу. Вайна пакінула глыбокі адбітак у свядомасці ўжо не аднаго пакалення нашых суайчыннікаў: полымя сусветнага пажа- рышча не пашкадавала ніводнай сям’і. Перажыўшы антычалавечыя праявы нацысцкага рэжыму – генацыд, рабаўніцтва, насілле, – беларусы ў садружнасці з іншымі народамі прынеслі вызваленне роднай зямлі і краінам Еўропы. Смелыя і рашу- чыя дзеянні нашых воінаў сталі непрыступнымі бастыёнамі, на якіх трымалася абарона Радзімы, аб якія разбівалася агрэсія ворага. Ушанавання варты кожны ўдзельнік мінулай вайны – той, хто вярнуўся жывым, і той, хто гераічна загінуў, вядо- мы і невядомы змагар за мір, свабоду, незалежнасць. На сённяшняе пакаленне ўскладзены абавязак захоўваць праўдзівую гісторыю для павучання нашчадкаў. Важна, каб памяць пра Вялікую Перамогу жыла, натхняла, вучыла любіць і абараняць Бацькаўшчыну. Мы павінны цаніць і захоўваць мір, які дастаўся дарагой цаной, памятаць Подзвіг тых людзей, што выстаялі ў ва- енным ліхалецці і пазбавілі свет ад пагрозы татальнага знішчэння. Дарагія ветэраны! Мы схіляем галовы перад вашым гераізмам і самаахвярнасцю, падзяляем з вамі радасць перамогі, шчыра смуткуем аб тых, хто так і не дачакаўся таго светлага майскага дня. У гэта вялікае свята жадаем вам моцнага здароўя, нязгаснага аптымізму, згоды і дабрабыту, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця! Рэктар БДПУ Пётр КУХАРЧЫК С ёННЯ – Рэспубліканскі Дзень інфармавання «Неабход- насць развіцця атамнай энергетыкі ў Беларусі» з дадатковай тэмай «Развіццё сацыяльнабытавой сферы г. Мінска». П АДВеДЗеНЫ вынікі размерка вання выпускнікоў2008. Першае працоўнае месца атрымалі ў Мінску 483 маладых спецыялісты (сярод іх 65 магістраў), у Мінскай вобласці – 372 (у тым ліку 16 магістраў). Ц эНТРАЛІЗАВАНАе р энтгена флюа раграфічнае абследаванне студэнтаў завяршаецца 29 мая. Работнікам універсітэта прадастаўлена магчымасць прайсці флюараграфію ў апошні дзень месяца з 9.00 да 14.00 (вул. Савецкая, 18). На ўрачыстасць завіталі высокія госці – Міністр адукацыі А. М. РАДЗЬКОЎ і намеснік старшыні Мінгарвыканкама М. С. ЦІЦЯНКОЎ. Аляксандр Міхайлавіч, у прыватнасці, адзначыў, што асабіста для яго ў свеце няма нічога больш захапляль- нага і прывабнага за спорт, і ўзгадаў сваё юнацтва, калі малады настаўнікспартсмен быў для вучняў са праўдным кумірам. Дзе свята – там і падарункі: Міністр прэзентаваў універсітэту 60 мільёнаў рублёў на закуп абсталявання і найноўшы ноутбук для патрэб кафедры фізічнага вы- хавання і спорту. Згодна традыцыі, адкрыццё баскет- больнай пляцоўкі суправаджаецца ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ – АСНОВА НАШАЙ БУДУчЫНі Пазіцыя Грамадзяніна і Патрыёта прадугледжвае адказнасць не толькі за ўласныя ўчынкі, але і за будучыню нацыі: як вядома, дзіця пераймае стыль паводзін ад сваіх бацькоў і настаўнікаў. Менавіта па гэтай прычыне неабходна перадаваць эстафету здароўя па ланцужку пакаленняў, паказваць яе каштоўнасць і значнасць. А ці можна знайсці больш пераканаўчы аргумент «за», чым асабісты прыклад? Не выпадкова ў сваёй пра- мове падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця абноўленага спартыўнага комплексу БДПУ рэктар прафесар П. Дз. КУХАРЧЫК падкрэсліў: «Забяспечыць будучым педагогам усе ўмовы для заняткаў спортам – гэта дзяржаўная справа!» сімвалічным кідком у карзіну. Моцны штуршок натрэніраваных рук – і мяч ужо б’ецца ў сетцы, прадвяшчаючы жаночай зборнай універсітэта новыя перамогі! Віншаванні з нагоды адкрыцця спартыўнага комплексу выкладчыкам і студэнтам БДПУ прагучалі ад Аляксан- дра ПАРТНОВА, Заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёна Алімпіяды80 па скачках у ваду, Старшыні Нацыяналь- нага алімпійскага камітэта па г. Мінску. Слова было прадастаўлена і Настассі САМУСеВІЧ, студэнтцы 2 курса факуль- тэта народнай культуры, майстру спорту міжнароднага класа, сярэбранаму прызё- ру чэмпіянату еўропы2006 па сучасным пяцібор’і. Спартсменка ўпэўнена, што брэндавая фраза «Я ганаруся БДПУ!» прагучыць за тысячы кіламетраў адсюль, на алімпіядзе ў Пекіне. І калі ж было ўшаноўваць пераможцаў універсітэцкай спартакіяды мінулага на- вучальнага года, як не на свяце здароўя, сілы і прыгажосці? «Золата» заваяваў факультэт народнай культуры, другое месца ў факультэта дашкольнай адукацыі, ганаровую «бронзу» заслужана атрымалі матэматыкі. А зборнай БДПУ па таэк- вандо – пераможцы Рэспубліканскай універсіяды – грамату ўручыў выканаўчы дырэктар НАК Аляксандр Кукшынскі. На чарзе было адкрыццё басейна, дзе (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.) Вераніка МАНДЗІК ПАСОЛЬСТВА ДОБРАй ВОЛІ ФІНАНСЫ2007 ГАНАРОВЫ ПРАФеСАР БДПУ

nastaunik 9(1038)

Embed Size (px)

DESCRIPTION

news BSPU of name M Tank

Citation preview

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 15 мая 2008 года № 9 (1038)

Стар. 2 Стар. 3 Стар. 3

Д А Р А Г І Я ВЕТЭРАНЫ!Ужо шмат часу аддзяляе нас ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, але яны паранейшаму блізкія народнай памяці, дарагія

нашым сэрцам. Мы аддаём даніну павагі тым, хто выстаяў на палях ваенных баталій, мужна змагаўся ў радах партызан і падпольшчыкаў, «каваў перамогу» ў тыле. Так гартаваліся стойкасць і гераізм, мацавалася вера ў непазбежную перамогу.

Вайна пакінула глыбокі адбітак у свядомасці ўжо не аднаго пакалення нашых суайчыннікаў: полымя сусветнага пажа-рышча не пашкадавала ніводнай сям’і. Перажыўшы антычалавечыя праявы нацысцкага рэжыму – генацыд, рабаўніцтва, насілле, – беларусы ў садружнасці з іншымі народамі прынеслі вызваленне роднай зямлі і краінам Еўропы. Смелыя і рашу-чыя дзеянні нашых воінаў сталі непрыступнымі бастыёнамі, на якіх трымалася абарона Радзімы, аб якія разбівалася агрэсія ворага.

Ушанавання варты кожны ўдзельнік мінулай вайны – той, хто вярнуўся жывым, і той, хто гераічна загінуў, вядо-мы і невядомы змагар за мір, свабоду, незалежнасць. На сённяшняе пакаленне ўскладзены абавязак захоўваць праўдзівую гісторыю для павучання нашчадкаў. Важна, каб памяць пра Вялікую Перамогу жыла, натхняла, вучыла любіць і абараняць Бацькаўшчыну.

Мы павінны цаніць і захоўваць мір, які дастаўся дарагой цаной, памятаць Подзвіг тых людзей, што выстаялі ў ва-енным ліхалецці і пазбавілі свет ад пагрозы татальнага знішчэння.

Дарагія ветэраны! Мы схіляем галовы перад вашым гераізмам і самаахвярнасцю, падзяляем з вамі радасць перамогі, шчыра смуткуем аб тых, хто так і не дачакаўся таго светлага майскага дня. У гэта вялікае свята жадаем вам моцнага здароўя, нязгаснага аптымізму, згоды і дабрабыту, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця!

Рэктар БДПУ Пётр КУХАРЧЫК

СёННЯ – Рэспубліканскі Дзень і н ф а р м а в а н н я « Н е а б х о д ­

насць развіцця атамнай энергетыкі ў Беларусі» з дадатковай тэмай «Развіццё сацыяльнабытавой сферы г. Мінска».

ПАДВеДЗеНЫ вынікі размерка вання выпускнікоў2008. Першае

працоўнае месца атрымалі ў Мінску 483 маладых спецыялісты (сярод іх 65 магістраў), у Мінскай вобласці – 372 (у тым ліку 16 магістраў).

ЦэНТРАЛІЗАВАНАе рэнтгена флюа раграфічнае абследаванне

студэнтаў завяршаецца 29 мая. Работнікам універсітэта прадастаўлена магчымасць прайсці флюараграфію ў апошні дзень месяца з 9.00 да 14.00 (вул. Савецкая, 18).

На ўрачыстасць завіталі высокія госці – Міністр адукацыі А. М. РАДЗЬКОЎ і намеснік старшыні Мінгарвыканкама М. С. ЦІЦЯНКОЎ. Аляксандр Міхайлавіч, у прыватнасці, адзначыў, што асабіста для яго ў свеце няма нічога больш захапляль­нага і прывабнага за спорт, і ўзгадаў сваё юнацтва, калі малады настаўнікспартсмен быў для вучняў са праўдным кумірам. Дзе свята – там і падарункі: Міністр прэзентаваў універсітэту 60 мільёнаў рублёў на закуп абсталявання і найноўшы ноутбук для патрэб кафедры фізічнага вы­хавання і спорту.

Згодна традыцыі, адкрыццё баскет­больнай пляцоўкі суправаджаецца

ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ – АСНОВА НАШАЙ БУДУчЫНі

Пазіцыя Грамадзяніна і Патрыёта прадугледжвае адказнасць не толькі за ўласныя ўчынкі, але і за будучыню нацыі: як вядома, дзіця пераймае стыль паводзін ад сваіх бацькоў і настаўнікаў. Менавіта па гэтай прычыне неабходна перадаваць эстафету здароўя па ланцужку пакаленняў, паказваць яе каштоўнасць і значнасць. А ці можна знайсці больш пераканаўчы аргумент «за», чым асабісты прыклад? Не выпадкова ў сваёй пра-мове падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця абноўленага спартыўнага комплексу БДПУ рэктар прафесар П. Дз. КУХАРЧЫК падкрэсліў: «Забяспечыць будучым педагогам усе ўмовы для заняткаў спортам – гэта дзяржаўная справа!»

сімвалічным кідком у карзіну. Моцны штуршок натрэніраваных рук – і мяч ужо б’ецца ў сетцы, прадвяшчаючы жаночай зборнай універсітэта новыя перамогі!

Віншаванні з нагоды адкрыцця спартыўнага комплексу выкладчыкам і студэнтам БДПУ прагучалі ад Аляксан­дра ПАРТНОВА, Заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёна Алімпіяды80 па скачках у ваду, Старшыні Нацыяналь­нага алімпійскага камітэта па г. Мінску. Слова было прадастаўлена і Настассі САМУСеВІЧ, студэнтцы 2 курса факуль­тэта народнай культуры, майстру спорту міжнароднага класа, сярэбранаму прызё­ру чэмпіянату еўропы2006 па сучасным

пяцібор’і. Спартсменка ўпэўнена, што брэндавая фраза «Я ганаруся БДПУ!» прагучыць за тысячы кіламетраў адсюль, на алімпіядзе ў Пекіне.

І калі ж было ўшаноўваць пераможцаў універсітэцкай спартакіяды мінулага на­вучальнага года, як не на свяце здароўя, сілы і прыгажосці? «Золата» заваяваў факультэт народнай культуры, другое месца ў факультэта дашкольнай адукацыі, ганаровую «бронзу» заслужана атрымалі матэматыкі. А зборнай БДПУ па таэк­вандо – пераможцы Рэспубліканскай універсіяды – грамату ўручыў выканаўчы дырэктар НАК Аляксандр Кукшынскі.

На чарзе было адкрыццё басейна, дзе (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

Вераніка МАНДЗІК

ПАСОЛЬСТВА ДОБРАй ВОЛІ

ФІНАНСЫ2007 ГАНАРОВЫ ПРАФеСАР БДПУ

2 15 мая 2008 г.

ПАСОЛЬСТВА ДОБРАЙ ВОЛІ

Днямі БДПУ наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр СУРЫКАЎ. На перагаворах з рэктарам прафесарам П. Дз. Кухарчыкам было разгледжана пытанне аб адкрыцці ва універсітэце Расійскага культурнага цэнтра. Асноўныя мэты стварэння гэтай структуры – пашырэнне кантактаў паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Расіі і Беларусі; аказанне дапамогі ў павышэнні філалагічнай кампетэнтнасці; азнаямленне студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў і ўсіх жадаючых з многанацыянальнай культурай Расійскай Федэрацыі, творамі рускай літаратуры і мастацтва. Акрамя таго, спадар Сурыкаў прапанаваў пасадзейнічаць студэнтам БДПУ ў працаўладкаванні падчас летніх вакацый.

Лекцыя Пасла «Расійскабеларускае супрацоўніцтва: стан, перспектывы» вы клікала гарачы водгук у студэнцкай і выкладчыцкай аўдыторыі.

Наш універсітэт падтрымлівае сувязі з вялікай колькасцю краін блізкага і далёкага замежжа, але найбольш прадуктыўнымі паранейшаму застаюц-ца культурныя і навуковыя кантакты з Расійскай Федэрацыяй. Для гэтага ёсць шмат падстаў: агульная гісторыя, адсутнасць моўнага бар’еру, блізкая ментальнасць, нарэшце, даўняя традыцыя... Яшчэ адным важкім аргументам на карысць умацавання супрацоўніцтва з’яўляецца ўзаемная адкрытасць, у аснове якой ляжыць імкненне наладзіць сапраўды плённыя стасункі.

Васіль СТАРЫЧОНАК

Кацярына ШЧАСНАЯ, магістрантка:– На маю думку, сустрэча прайшла надзвычай ажыўлена. У зале не было дзе яблы­

ку ўпасці: не кожны дзень ёсць магчымасць даведацца пра тое, што цябе хвалюе, ад такой высокапастаўленай асобы! Цікавіла ўсё: прыярытэтныя кірункі знешняй палітыкі Расійскай Федэрацыі, інтэграцыя, перспектывы супрацоўніц тва паміж нашымі краінамі... Прагучалі і пытанні больш асабістага характару. Аказваецца, наш госць па адукацыі будаўнік, да назначэння ў Беларусь займаў пасаду губерна­тара Алтайскага краю, футболам цікавіцца, але заўзятым балельшчыкам назваць сябе не можа.

Пасол скарыў усіх прысутных сваёй інтэлігентнасцю і добразычлівасцю. Не дзіўна, што дзяўчаты – удзельніцы праекта МГПУ «Мост сяброўства. Маскоўскія вакацыі», якія ўручалі спадару Сурыкаву кветкі, сказалі: «Мы бачым, што да нас прыйшоў блізкі чалавек».

«Н»даведка. В.  В.  Рабаў  нарадзіўся  22 ліпеня 1937 г. у с. Усінскае Куйбышаў ­скай  вобласці. Скончыў Саратаўскі дзяр­жаўны універсітэт (1961), аспірантуру  пры  МДУ  імя  М.  В.  Ламаносава  (1967).  Пасля аспірантуры працаваў на пасадзе  намесніка  загадчыка  аддзела  навукі і  на вучальных  устаноў  абкома  КПСС г.  Куй бышава  (1967—1973),  рэкта­р а   К у й б ы ш а ў  с к а г а   п е д а г а г і ч н а г а і н с т ы т у т а   ( 1 9 7 3 — 1 9 7 7 ) , Куйбышаўскага  дзяржаўнага  універ­сітэта (1977—1984). У 1984—1986 – сак­ратар абкома КПСС г. Куйбышава, з 1986  па  1991  –  намеснік  загадчыка  аддзела на вукі  і  навучальных  устаноў,  загад­чык  гуманітарнага  аддзела  ЦК  КПСС, прафесар МДУ імя М. В. Ламаносава, пра­рэктар  Ра сійскай  акадэміі  кіравання, н а м е с н і к   н а ч а л ь н і к а   ў п р а ў л е н н я н а в у к о в а т э х н і ч н а й   п а л і т ы к і Міністэрства  навукі  і  тэхналогій  РФ.  З  1995  г.  узначальвае  Маскоўскі гарадскі  педагагічны  універсітэт,  які па  вы ніках  спецыяльнага  даследавання (2002—2004) уваходзіць у пяцёрку лепшых педа гагічных ВНУ Расійскай Федэрацыі.

У перыяд з 1998 па 2004 г. В. В. Рабаў прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы ас­

Члены Савета універсітэта аднагалосна прагаласавалі за прысуджэнне звання ганаровага прафесара БДПУ рэктару Маскоўскага гарадскога педагагічнага універсітэта, доктару гістарычных навук, прафесару, акадэ міку Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук, шэрагу іншых грамадскіх акадэмій, а таксама Міжнароднай акадэміі навук, адукацыі, прамысловасці і мастацтва Віктару Васільевічу РАБАВУ.

новатворных дакументаў па мадэрнізацыі навучальнавыхаваўчага  працэсу  ў  Ра­сійскай  Федэрацыі. Віктар Васільевіч – аўтар шматлікіх падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і навуковых прац. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана 12 дактароў і больш за 40 кандыдатаў навук.

Акадэмік Рабаў – прэзідэнт Фонду пад­трымкі  расійскага  настаўніцтва,  член Міжведамаснага савета па прысуджэнні прэмій Урада РФ у галіне адукацыі, двух навуковаметадычных  саветаў  МАіН РФ, Калегіі  Дэпартамента  адукацыі  г. Мас квы,  Саюза  рэктараў  РФ  і  Савета рэктараў  ВНУ  Масквы  і  Маскоўскай вобласці,  старшыня  Савета  рэктараў ВНУ, падведамасных  Ураду  Масквы.  Ён узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Масквы «За карысць Маскве і Ай­чыне» I ступені, медалём «За заслугі перад Айчынай»,  медалём  «Зорка  М.  Вінера», залатым медалём і прэміяй імя М. В. Лама­носава, значкамі «Выдатнік асветы СССР» і «Рэктар года2004,  2005».

В. В. Рабаў надае вялікую ўвагу ўмаца ванню сувязей паміж нашымі універсітэтамі. У верасні 2007 г. ён наведаў святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню БДПУ, а ў лістападзе наша дэлегацыя

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

рэктар БДПУ П. Дз. Кухарчык даў старт першаму заплыву. Нам удалося пагава­рыць з галоўным будаўніком Віктарам ФІЛІПАВЫМ, які адзначыў асаблівасці новай канструкцыі штучнага вадаёма – пастаянную цыркуляцыю і падагрэў вады, сучасную сістэму ачысткі.

Падсумоўваючы ўбачанае і пачутае, мож­на з упэўненасцю сказаць: універсітэцкае свята здароўя АТРЫМАЛАСЯ! Спадзяё­м ся, што наперадзе ў нашых спартсменаў – новыя перамогі, у тым ліку і алімпійскія!

ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ – АСНОВА НАШАЙ

прыняла ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Вінаградаўскія чытанні» (г. Масква). На конкурсе «Маладыя таленты» (г. Мінск) адбылося выступленне студэнтаў музычнапедагагічнага факультэта МГПУ (кіраўнік дэлегацыі – дэкан факультэта прафесар Л. І. Уколава); у рамках дагавора аб супрацоўніцтве плануецца адкрыццё су­меснай лабараторыі па падрыхтоўцы настаў­нікаў музыкі. Развіваецца партнёрства ФСА БДПУ з факультэтам спецыяльнай педагогікі МГПУ; так, ужо днямі наша alma mater прыме на стажыроўку чатырох выкладчыкаў Маскоўскага універсітэта.

Справа ад рэктара БДПУ прафесара П. Дз. Кухарчыка – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол РФ Аляксандр Сурыкаў,

злева — Саветнік Пасольства РФ Аляксандр Ламакін

Рэктар МГПУ В. В. Рабаў

15 мая 2008 г. 3

З а с п р а в а з д а ч н ы п е р ы ­яд у параўнанні з папярэднім 2006 годам аб’ём агульнага фінансавання павялічыўся на 2,7 % і дасягнуў 45090,1 млн рублёў. Як бачна з Дыяграмы 1, вядучая роля (63 %) застаецца за бюд жэтнымі паступленнямі, якія склалі 28321,5 млн руб. Разам з тым у супастаўленні з 2006 годам (29495,3 млн руб.) гэтыя сродкі скараціліся на 4 %. Ак рамя таго, паранейшаму назіралася тэндэнцыя першачар­говага забеспячэння сацыяльна абароненых артыкулаў расходаў (зарплата з налічэннямі, стыпен­дыя, расходы на дзяцейсірот). Астатнія артыкулы фінансава­ліся па рэшткавым прынцыпе.

У нас склалася станоўчая тэн­дэнцыя штогадовага павелічэння ўласных даходаў. Калі ў 2006 годзе яны дасягнулі 13089 млн руб., то ў 2007 годзе – 15464,4 млн руб. (рост 18,1 %).

Якая ж структура даходаў, атрыманых універсітэтам? Іх галоўнай крыніцай з’явілася навучанне на платнай аснове – 91,3 % (гл. Дыяграму 2). На 2007 год Міністэрствам адукацыі былі даведзены кантрольныя лічбы па платных паслугах у памеры 13800 млн руб. Фактычныя да­ходы ад аказання адукацыйных паслуг склалі 14395 млн руб. (рост 4,3 %). У параўнанні з 2006 годам яны павялічыліся на 25,9 %; уклад асобных падраз­дзяленняў прыводзіцца ў Табліцы 1. Павелічэнне прыбыткаў ад гэтага віду дзейнасці звязана з павышэннем аплаты за навучан­не і значным ростам колькасці студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю на дагаворных умо­вах. Пастаяннае скарачэнне кантынгенту, што навучаецца за сродкі бюджэту, прывяло да

ВЫНікі фіНАНСАВАгАСпАДАРчАЙ ДЗеЙНАСЦі БДпУ ЗА 2007 гОД(з выступлення начальніка УБУіФ Л. Л. Закрэўскай на Савеце універсітэта)

таго, што ўпершыню ў 2007 го­дзе платнікі склалі больш чым 50 % ад агульнай колькасці студэнтаў – у першую чаргу за кошт завочнай формы атрыман­ня адукацыі. Тэндэнцыя росту колькасці асоб, якія аплочва­юць вучобу, назіраецца таксама ў магістратуры, аспірантуры, ІПКіПК.

У 2007 годзе працягвалася работа па размяшчэнні грашо­вых сродкаў на дэпазіты. Гэта дазволіла атрымаць даход у суме 618,7 млн руб., што з’явілася істотнай крыніцай папаўнення ўласных сродкаў універсітэта.

Пэўны ўнёсак зрабіў аддзел выдавецкіх і паліграфічных паслуг, даходы ад дзейнасці

якога склалі 2,1 % у агульным аб’ёме п а з а б ю д ж э т н ы х сродкаў.

З а к о ш т з д а ­чы памяшканняў Б Д П У ў а р э н д у б ы л о а т р ы м а ­на 36,5 млн руб.,

аднак у адпаведнасці з дзею­чым заканадаўствам каля 75 % даходаў пералі чана ў бюджэт.

Дзякуючы павелічэнню аб’ёму ўласных сродкаў стала магчы­мым аплочваць многія патрэбы універсітэта. У іх ліку 99,2 % агульных камандзіровачных выдаткаў, 99,8 % транспартных расходаў, 96,2 % паслуг сувязі.

Асноўны артыкул расходаў у 2007 годзе – заработная плата з налічэннямі – склаў 56,8 % у агульным аб’ёме. За кошт улас­ных сродкаў на аплату працы было накіравана 8766,9 млн руб. З Табліцы 2 бачна, што ся­рэдняя зарплата па універсітэце павялічылася на 14,9 %, у тым ліку ПВС – на 12 %, іншага п е р с а н а л у – н а 1 9 , 5 % . Сярэднямесячная зарплата ПВС па пасадах выглядае наступным чынам: прафесар – 1403,1 тыс. руб., дацэнт – 963,1 тыс. руб., старшы выкладчык – 727,4 тыс. руб., выкладчык – 545 тыс. руб. Вялікая ўвага надавалася сты­муляванню працы работнікаў. Штомесяц усяму працоўнаму

калектыву выплочвалася прэмія. Сярэдні яе памер у разліку на аднаго работніка ў параўнанні з 2006 годам павялічыўся на 28,1 % і склаў 1678,4 тыс. руб. у год, па ПВС адпаведна на 25,5 %, або 1816 тыс. руб.

На аказанне матэрыяльнай дапамогі работнікам установы адукацыі прадугледжваюцца сродкі ў памеры 5 % ад плана вага фонду зарплаты штатных работнікаў. Матэрыяльная дапа­мога на аднаго работніка ў нашым універсітэце ў 2007 годзе дасягну­ла 264,7 тыс. руб. і павя лічылася ў параўнанні з 2006 годам на 15,1 % па прафесарскавыкладчыцкім складзе, што адпавядае 268 тыс. руб. (рост 20,4 %).

Дасягнуць такога павелічэння зарплаты стала магчымым дзя­куючы выкарыстанню фондаў эканамічнага стымулявання. За кошт перавышэння даходаў над расходамі, атрыманымі ў выніку гаспадарчай дзейнасці, быў створаны фонд матэрыяльнага заахвочвання, сфарміраваны ў памеры 40 % ад прыбытку. Яго велі чыня склала ў 2007 годзе 1843,5 млн руб., што на 58,1 % больш, чым у папярэдні перыяд.

Асноўнымі напрамкамі выка­рыстання фонду матэрыяльнага заахвочвання з’явіліся:√ павелічэнне заработнай пла­

ты – 10,4 млн руб.;√ прэміраванне работнікаў –

850,8 млн руб. і студэнтаў – 2,2 млн руб.;√ устанаўленне надбавак за

высокія прафесійныя, творчыя дасягненні, складанасць і напру­жанасць працы – 86,8 млн руб.;√ аказанне матэрыяльнай

дапамогі – 272,9 млн руб., у тым ліку супрацоўнікам – 174,2 млн руб., студэнтам – 98,7 млн руб.

За кошт даходаў ад пазабю д­жэтнай дзейнасці таксама быў

створаны фонд вытворчага і сацыяльнага развіцця ў суме 3124,8 млн руб. У параўнанні з 2006 годам (2146 млн руб.) яго павелічэнне склала 45,6 %. Сродкі гэтага фонду накіроўва­ліся ў асноўным на капітальныя расходы:√ набыццё абсталявання –

506,5 млн руб.;√ капітальнае будаўніцтва –

485,1 млн руб.;√ капітальны рамонт – 170,7

млн руб.Акрамя таго, сродкі гэтага

фонду выдаткоўваліся на набыццё прадметаў забеспячэння і расход­ных матэрыялаў, аплату транс­партных паслуг, паслуг сувязі і многае іншае, у тым ліку на расходы сацыяльнага характару.

Такія вядучыя крыніцы па­ступлення грашовых сродкаў і а с н о ў н ы я н а п р а м к і і х расходавання. У далейшым адной з галоўных задач заста­

нецца павышэнне дабрабыту работнікаў універсітэта, а такса­ма нашых студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў.

У 2008 годзе будуць працягвац­ца работы па ўмацаванні вучэбнай матэрыяльнатэхнічнай базы, спатрэбяцца значныя выдаткі на капітальны і бягучы рамонт памяшканняў, якія знаходзяцца ў аварыйным стане і не адпавяда­юць санітарнатэхнічным нормам экс плуатацыі.

Ва ўмовах дэфіцыту бюджэт­нага фінансавання асноўны ўпор трэба зрабіць на вывучэн­не кан’юнктуры рынку з мэтай пашырэння сферы паслуг, якія можа аказваць насельніцтву наша арганізацыя. Патрабу­ецца рашэнне праблем, звя­заных як з укараненнем но­вых форм навучання, так і з аптымізацыяй гаспадарчых працэсаў у ВНУ.

Табліца 2

Аплата працы ў БДпУ

Табліца 1

Даходы ад платнага навучання па факультэтах

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

універсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск50,вул. Савецкая, 18,

п. 127.

2264019

http://www.new.bspu.unibel.by/newspaper

РэдактарТ. А. БАшМАковА

выходзіць раз у два тыдніна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатахБДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыкаў РУП «выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 1000 экз. Зак. № 488.Падпісана ў друк 14.05.2008 г. у 17.00.

У Рэспубліканскім студэнцкім форуме бралі ўдзел 260 дэлегатаў з 53 вышэйшых на­вучальных устаноў усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку: прадстаўнікі студэнц­кага актыву, маладыя вучоныя, лідэры ма ладзёжных грамадскіх аб’яднанняў ВНУ, студэнцкіх атрадаў. На Форуме абмяркоўва ліся пытанні студэнцкага жыцця, арганіза цыі ідэалагічнай і вы­хаваўчай работы ў на­вучальных установах, дзейнасці маладзёж­н ы х г р а м а д с к і х а б ’ я д н а н н я ў п а рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

Удзельнікі Форуму звярнулі ўвагу на знач­ны рост грамадзянскай актыўнасці студэнтаў як найбольш прагрэсіўнай і арганізаванай часткі беларускай моладзі, што валодае высокім узроўнем асобаснай культуры і не­абходным патэнцыялам для партнёрскага ўдзелу ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

Ф о р у м п а к а з а ў , ш т о с т у д э н ц т в а прая ў ляе зацікаўленасць у захаванні і памнажэнні культурнага, інтэлектуальнага, эканамічнага багацця Рэспублікі Беларусь, у поўнай меры ўсведамляе асабістую ад­казнасць за далейшае развіццё і росквіт н а ш а й к р а і н ы . Удзельнікі Форуму адзначылі, што студэнты маюць жадан­не і рэальныя магчымасці самастойна вырашаць многія праблемы, якія ства­раюць сур’ёзныя пераш коды на шляху фарміравання грамадзян скай супольнасці і прававой дзяржавы.

Арганізацыйнае знітаванне студэнцкай моладзі, актывізацыя студэнцкага сама­кіравання і падтрымка сацыяльна знач­ных ініцыятыў, заснаваныя на цесным супрацоўніцтве з органамі дзяржаўнай ула­ды і мясцовага самакіравання, прафесійнымі саюзамі і іншымі грамадскімі аб’ яднаннямі, з’яўляюцца неабходнымі ўмовамі для са­мавызначэння моладзі і найбольш поўнай рэалізацыі яе патэнцыялу.

Удзельнікі Форуму падкрэслілі, што сённяшнія студэнты імкнуцца будаваць раўнапраўныя ўзаемаадносіны са старэйшым пакаленнем і ўладай, не чакаючы ад іх гатовых рашэнняў сваіх праблем, а прапануючы кан­крэтныя дзеянні для аптымізацыі працэсаў грамадзянскага станаўлення і прафесійнага самавызначэння, працаўладкавання і кар’ернага росту, арганізацыі вольнага часу, прафілактыкі асацыяльных з’яў і прапаганды здаровага ладу жыцця.

Удзельнікі Форуму прызнаюць, што ў су часных сацыяльнаэканамічных умовах развіцця беларускага грамад­ства моладзь вы рашае праблемы, якія паўстаюць перад ёю, шляхам пошуку сацыяльна значных і за патрабаваных форм праяўлення актыўнасці. Такім пры­

РЭЗАЛЮЦЫЯРЭСпУБЛікАНСкАгА СтУДЭНЦкАгА фОРУмУ

«ДЗЯРЖАВА і мОЛАДЗь – БУДУем БУДУчЫНЮ БеЛАРУСі РАЗАм»кладам можа выступаць рух студэнцкіх атрадаў пад эгідай ГА «БРСМ», які ў апошнія гады пашыраецца і становіцца масавым. Найбольш рэальнай грамадскай і сацыяльнай сілай на сённяшні дзень з’яўля юцца грамадскія аб’яднанні, якія таксама ўпэўнена пашыраюць свой склад і формы работы са студэнтамі. Акрамя таго, у

студэнцкім асяроддзі ўвесь час з’яўляюцца ўсё новыя і новыя ініцыятывы, якія сведчаць аб імкненні студэнтаў прымаць паўнапраўны ўдзел у э к а н а м і ч н ы м , палітычным, сацы­яльным і культурным жыцці нашай краіны. Студэнц кая моладзь сама прапануе гра­

мадству свае ідэі, сваю працу, свае веды і свае сілы, каб у сумеснай дзейнасці прыйсці да станаўлення сапраўды сацыяльна арыента­ванай дзяржавы, якая абараняе сваіх гра­ма дзян і клапоціцца пра іх дабрабыт. Пры гэтым яны выказваюць спадзяванне на тое, што дзяржаўная ўлада і сацыяльныя струк­туры выкажуць неабходную зацікаўленасць і запатрабуюць патэнцыял студэнцтва, прадаставіўшы маладым людзям рэальную сацыяльна значную дзейнасць, якая будзе ацэньвацца не з пазіцый падрыхтоўкі да «будучага дарослага жыцця», а з пазіцый асабістага ўкладу кожнага ў пабудову будучага нашай краіны.

Удзельнікі Рэспубліканскага студэнцкага форуму лічаць, што прыярытэтнымі кірункамі сучаснага студэнцкага руху з’яўляюцца:

· у д а с к а н а л е н н е і п а ш ы р э н н е нарматыўнай прававой базы ў сферы выха­вання, абароны правоў, забеспячэння сацы­яльных гарантый студэнтам, іх уключэння ў дзяржаўную і грамадскую дзейнасць праз рэалізацыю ўласных праграм і праектаў;

· пашырэнне эфектыўных форм сацы­яльнага партнёрства паміж інстытутамі д з я р ж а ў н а й у л а д ы і с т у д э н ц к і м і аб’яднаннямі;

· узбагачэнне форм міжуніверсітэцкага студэнцкага супрацоўніцтва;

· падтрымка ідэй навуковага студэнцкага

руху;· п р а в я д з е н н е р э г і я н а л ь н ы х ,

м і ж р э г і я н а л ь н ы х конкурсаў сацыяльных праектаў студэнцтва;

· развіццё студэнц­кага самакіравання, супрацоўніцтва, сумес­най творчасці, кіравання на ўсіх узроўнях сацы­яльнага ўзаема дзеяння;

· у д а с к а н а л е н н е форм адукацыйнага працэсу.

У д з е л ь н і к і Ф о р у м у р э к а м е н д у ю ц ь б о л ь ш актыўна выкарыстоў ваць магчымасці вары ятыўнага падыходу да арганізацыі студэнцка га самакіравання ў вышэйшых навучальных установах, сатворчасці ў сацыяльным выхаванні падрастаючага пакалення, будаўніцтве дэмакратычнага грамадства.

Удзельнікі Форуму звяртаюцца да кіраўнікоў органаў дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання, адукацыйных устаноў, студэнцтва з заклікам аказваць пас таянную падтрымку і садзейнічаць развіццю маладзёжнага грамадскага руху.

Удзельнікі Форуму ўдзячныя кіраў­нікам органаў дзяржаўнай выканаўчай улады, кіраўнікам вышэйшых навучаль­ных устаноў, ГА «БРСМ» за падтрымку сту дэнцкага руху і ўдзел у развіцці міжна­роднага маладзёжнага супрацоўніцтва, адзначаюць важную ролю Рэспублікан­скага студэнцкага форуму, лічаць неаб­ходнай практыку яго правядзення для навучання і аб’яднання н а м а г а н н я ў с т у ­дэнцкага актыву.

Удзельнікі Форуму за­прашаюць усіх да плён­нага супрацоўніцтва і ў п э ў н е н ы , ш т о т о л ь к і с у м е с н ы м і намаганнямі можна за­хаваць і прымножыць тыя лепшыя традыцыі, на якія заўсёды было багатае жыццё сту­дэнцтва.

Удзельнікі Рэспубліканскага студэнцка­га форуму «Дзяржава і моладзь – будуем будучыню Беларусі разам» звяртаюцца да ўсіх грамадзян з заклікам са дзейнічаць сцвярджэнню прынцыпаў гуманізму і са­цыяльнай справядлівасці, міру, культуры і прагрэсу!

Асноўваючыся на вышэйсказаным, удзель нікі Форуму прапануюць:

· укараніць у ВНУ адукацыйныя стандар­ты новага пакалення;

· рэалізаваць паэтапны пераход да ўзроўневай вышэйшай прафесійнай аду­кацыі з улікам патрабаванняў рынку працы і тэндэнцый развіцця вышэйшай адукацыі;

· укараніць у адукацыйную дзейнасць

інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі на базе ліцэнзаванага праграм­

нага забеспячэння; · прадугледзець

меры па дзяржаўнай п а д т р ы м ц ы а д у к а ц ы й н ы х устаноў, якія за­ймаюцца развіццём тэхналогій элек­троннага (дыстан­цыйнага) навучан­

ня;· надаваць асаблівую ўвагу павышэнню

якасці адукацыйных паслуг пры скарачэнні аўдыторнага вучэбнага часу, укараненні ў самастойнае навучанне электронных тэхналогій і пашырэнні доступу да адкры­тых сучасных адукацыйных рэсурсаў;

· пашыраць умовы для навуковадаследчай работы студэнтаў;

· актывізаваць удзел студэнцкіх грамадскіх аб’яднанняў у рэалізацыі інавацыйных праектаў у галіне адукацыі;

· правесці сумесна з ГА «БРСМ» рэс­публіканскі конкурс на лепшага сту­дэнта Рэспублікі Беларусь; на лепшы студэнцкі праект, прадугледзеўшы на­ступную рэалізацыю найбольш значных ініцыятыў;

· арганізаваць эфектыўную работу Рэспубліканскага студэнцкага савета, да­лучыць да дзейнасці савета прадстаўнікоў розных грамадскіх аб’яднанняў;

· для ўдасканалення работы органаў студэнцкага самакіравання, маладзёжных грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў,

в у ч о б ы а к т ы в у штогод праводзіць р э с п у б л і к а н с к у ю ш к о л у л і д э р а ў з в ы к а р ы с т а н н е м і н т э р а к т ы ў н ы х метадаў і форм ра­боты са студэнцкай моладдзю;

· б о л ь ш у в а г і ў д з я л я ц ь у В Н У

распрацоўцы і рэалізацыі студэнцкіх і маладзёжных праграм, накіраваных на прававое выха ванне моладзі, развіццё студатрадаўскага руху і другаснай занятасці студэнтаў, фарміраванне здаровага ладу жыцця;

· актывізаваць работу па фарміраванні м а р а л ь н ы х к а ш т о ў н а с ц е й , грамадзянскасці і па трыятызму, пра­пагандзе сярод моладзі здаровага ладу жыцця праз шырокае выкарыстанне разна стайных форм сацыяльнай рэкла­мы (відэаролікаў, бігбордаў, плакатаў, лістовак і інш.), забараніць паўсюдную рэ­кламу тытунёвай і алкагольнай прадукцыі;

· развіваць дзейнасць валанцёрскіх мала­дзёжных арганізацый па прафілактыцы правапарушэнняў, прапагандзе здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі;

Сам факт online канферэнцыі, падчас якой удзельнікі Форуму маглі звярнуцца да Міністра адукацыі, намесніка Міністра, першага сакратара ЦК БРСМ, нікога не пакінуў абыякавым.

Асабіста мяне вельмі ўзрадавала тое, што ў рэзалюцыі знайшла адлюстраванне ідэя фарміравання здаровага ладу жыцця. Для мяне быць здаровым – значыць быць па-спяховым. Будучыня – за здаровай нацыяй!

Уладзімір САМУЛЕНКАЎ,фізічны факультэт

Для мяне, актывісткі органаў сту-дэнцкага самакіравання факультэта і універсітэта, вельмі блізкім з’яўляецца пункт рэзалюцыі пра штогадовае пра-вядзенне рэспубліканскай школы лідэраў. Мне пашчасціла ў сака віку прайсці такую вучобу, таму я дакладна ведаю, што для студэнтаарганізатара гэта сапраўдны шанц за кароткі тэрмін набыць якасныя веды, засвоіць цікавыя інтэрактыўныя метады работы і выкарыстаць усё гэта ў сваёй ВНУ. Практыкаарыентаваная, дынамічная, сучасная школа лідэраў – гэта залог поспеху нашай дзейнасці!

Марына АРДЫНСКАЯ,

Ухваляю адну з прапаноў рэзалюцыі РСФ – ствараць і падтрымліваць спры-яльныя ўмовы для навуковадаследчай дзейнасці маладых вучоных. На мой погляд, самарэалізацыя ў гэтай сферы з’яўляецца важным элементам якас-най падрыхтоўкі, а таксама гарантыяй прафесіяналізму і канкурэнтаздольнасці будучага спецыяліста.

На мой погляд, некаторыя з удзельнікаў РСФ вынеслі на ўсеагульнае абмеркаванне праблемы лакальнага ўзроўню, якія маг-чыма вырашыць у межах універсітэта. Я ўдзячна нашаму рэктару за тое, што ён заўсёды знаходзіць час для сустрэч са студэнтамі, прыслухоўваецца да нашых пажаданняў, дапамагае ў рэалізацыі добрых ініцыятыў.

Таццяна ЗЯНОВІЧ,