4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 4 кастрычніка 2012 года № 12 (1113 ) Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4 НАМ КРЫЛЫ ДАЎ БДПУ! ВЫНІКІ ПРЫЁМНАЙ КАМПАНІІ-2012 АД СЭРЦА ДА СЭРЦА У АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ прафесара П. Д. Кухар- чыка за поспехі ў арганізацыі і забеспячэнні вучэбна-выхаваўчага працэсу і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка ўсе штатныя работнікі ўніверсітэта атрымаюць прэмію ў памеры 0,5 акладу (тарыфны аклад з павышэннямі, якія прадугледжаны пастановамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь). І НФАРМАТЫЗАЦЫЯ адукацыі-2012: педагагічныя асновы распрацоўкі і выкарыстання электронных адукацыйных рэсурсаў» – назва ІV Міжнароднай канферэнцыі, якая адбудзецца 24–27 кастрычніка ў Мінску. Арганізатарам навуковага мерапрыемства разам з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Белдзяржуніверсітэтам выступіла наша ВНУ. Выхад зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі. В ЫЗНАЧАНЫ першы фіналіст Прэм’ер-лігі КВЗ г. Мінска. Ім стала зборная каманда БДПУ «Ежевика», якая пакарыла гледачоў і журы якасным студэнцкім гумарам і ў напружанай барацьбе перамагла пяцярых сапернікаў. Віншуем нашых кавэзэшнікаў з паспяховым выступленнем і жа- даем заваяваць чэмпіёнскі тытул! Жыццё БДПУ Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў прыкладной псіхалогіі, (к.н., д.н., 23 разр. АТС), славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі (д.н., 23 разр. АТС); дацэнтаў кафедраў інфарматыкі і асноў электронікі, хіміі (2), сацыяльнай педагогікі (к.н., 20 разр. АТС); старшага выкладчыка кафедры тыфлапедагогікі (19 разр. АТС); выкладчыкаў кафедраў беларускай літаратуры і культуры, замежных моў (18 разр. АТС). Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59. Аддзел кадраў Шаноўныя калегі! Прыміце мае шчырыя віншаванні з надыходзячым прафесійным святам – Днём настаўніка! Выказваю словы падзякі ўсім, хто свядома звязаў сваё жыццё з педагогікай. Гэта вельмі ганаровая, але і вельмі адказная місія. Наша прафесія – гэта спалу- чэнне традыцый і вопыту, творчага пошуку і перада- вых ідэй. Сапраўдны настаўнік – мудры, таленавіты, добразычлівы чалавек, на якога хочацца быць падоб- ным, на асабістыя і прафесійныя якасці якога трэба раўняцца. Нашым студэнтам, будучым настаўнікам, я хачу пажадаць стаць годнымі самых вядомых і заслужа- ных педагогаў, смела прадаўжаць лепшыя традыцыі прафесійнага майстэрства. Жадаю вам, паважаныя калегі, быць паспяховымі ў прафесіі, працаваць з энтузіязмам і натхненнем і заўсёды атрымоўваць маральнае і матэрыяльнае за- давальненне ад вынікаў сваёй дзейнасці. Моцнага вам здароўя, невычэрпнага аптымізму, ся- мейнай цеплыні і дабрабыту! З павагай, рэктар БДПУ П. Д. Кухарчык Перагортваючы ў думках найбольш яркія старонкі жыцця, прыгадваючы самыя хвалюючыя падзеі і самых дарагіх людзей, абавязкова ўспомніш шко- лу, каледж ці ўніверсітэт, сяброў-аднакласнікаў і, вядома ж, настаўнікаў. Яно і не дзіўна: людзі гэтай высакароднай прафесіі адыгрываюць у нашым станаўленні, у фарміраванні нашай асобы ці не галоўную ролю. Хтосьці ўзяў вобраз любімага педагога за ўзор і пастаянна імкнецца да ідэалу, для некага стала знакавай кніга, якую ў свой час параіў прачытаць выкладчык літаратуры, а камусьці дапамагла мудрая парада класнага кіраўніка. Бывае, мы і самі не ведаем, у чым жа ён праяўляецца, гэты педагагічны ўплыў, але часцей дакладна ўсведамляем, што менавіта дзякуючы канкрэтнай асобе сталі больш спагадлівымі ці дапытлівымі, навучыліся прымаць узважаныя рашэнні, зразумелі каштоўнасць рэчаў, якія раней здаваліся будзённымі… Самаадданасць, працаздольнасць і бязмежная любоў да сваіх выхаванцаў – вось якасці, якія мы называем у першую чаргу, характарызуючы педагогаў. Узнагародай за гэта для іх становяцца нашы поспехі і дасягненні. А яшчэ – цёплыя шчырыя словы падзякі. І калі вы даўно не наведваліся да любімага класнага кіраўніка або да гэтага часу так і не сказалі свайму выкладчыку, як многа ён вам даў у плане асобаснага і прафесійнага развіцця, – то зараз якраз ёсць нагода гэта выправіць. Хутка ўсе мы, хто мае дачыненне да адукацыі і выхавання, бу- дзем адзначаць прафесійнае свята. Не забудзьцеся павіншаваць сваіх настаўнікаў і выкладчыкаў – тых, хто ў страі, і тых, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Паверце, для іх гэта будзе найлепшым падарункам. Вераніка МАНДЗІК Напярэдадні Дня настаўніка вядучыя творчыя калектывы БДПУ атрымалі запрашэнне ад педагогаў Ашмяншчыны выступіць на раённым свяце «Vivat, настаўнік!». Танкаўцы з радасцю адгукнуліся на прапанову і 4-га кастрычніка пакажуць свае лепшыя нумары ў сценах СШ № 1 на цырымоніі ўзнагароджання лепшых у прафесіі. Знаёмства жыхароў Ашмяншчыны са студэнтамі і выкладчыкамі БДПУ адбылося яшчэ ў студзені падчас 47-га Зорнага паходу. Аддзел адукацыі мясцовага райвыканкама не раз выказваў падзяку адміністрацыі БДПУ за крэатыўных і таленавітых студэнтаў – удзельнікаў зводнага атрада фізічнага і матэматычнага факультэтаў «Дзеці Эйнштэйна». Спадзяёмся, што супрацоўніцтва і сяброўскія стасункі, якія ўсталяваліся паміж нашай ВНУ і школамі раёна, будуць мацнець, а шэрагі першакурснікаў у 2013-м г. папоўняцца выпускнікамі з Ашмяншчыны. ВЯЛІКІ ГОНАР, НЕАБСЯЖНАЯ ЛЮБОЎ... « VIVAT, НАСТАЎНІК!

nastaunik_1113

Embed Size (px)

DESCRIPTION

news BSPU of name M. Tank

Citation preview

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 4 кастрычніка 2012 года № 12 (1113 )

Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4

НАМ

КРЫЛЫ ДАЎ

БДПУ!

ВЫНІКІ

ПРЫЁМНАЙ

КАМПАНІІ-2012

АД СЭРЦА

ДА СЭРЦА

У АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ прафесара П. Д. Кухар-

чыка за поспехі ў арганізацыі і забеспячэнні вучэбна-выхаваўчага

працэсу і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка ўсе штатныя

работнікі ўніверсітэта атрымаюць прэмію ў памеры 0,5 акладу (тарыфны

аклад з павышэннямі, якія прадугледжаны пастановамі Міністэрства працы

і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь).

ІНФАРМАТЫЗАЦЫЯ адукацыі-2012: педагагічныя асновы распрацоўкі

і выкарыстання электронных адукацыйных рэсурсаў» – назва

ІV Міжнароднай канферэнцыі, якая адбудзецца 24–27 кастрычніка ў Мінску.

Арганізатарам навуковага мерапрыемства разам з Міністэрствам адукацыі

Рэспублікі Беларусь і Белдзяржуніверсітэтам выступіла наша ВНУ. Выхад

зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі.

ВЫЗНАЧАНЫ першы фіналіст Прэм’ер-лігі КВЗ г. Мінска. Ім стала

зборная каманда БДПУ «Ежевика», якая пакарыла гледачоў і журы

якасным студэнцкім гумарам і ў напружанай барацьбе перамагла пяцярых

сапернікаў. Віншуем нашых кавэзэшнікаў з паспяховым выступленнем і жа-

даем заваяваць чэмпіёнскі тытул!

• Жыццё БДПУ

Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС

на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў

з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу

з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам:

загадчыкаў кафедраў прыкладной псіхалогіі, (к.н., д.н., 23 разр. АТС),

славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі (д.н., 23 разр. АТС);

дацэнтаў кафедраў інфарматыкі і асноў электронікі, хіміі (2), сацыяльнай

педагогікі (к.н., 20 разр. АТС);

старшага выкладчыка кафедры тыфлапедагогікі (19 разр. АТС);

выкладчыкаў кафедраў беларускай літаратуры і культуры, замежных моў

(18 разр. АТС).

Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы.

Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе:

г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

• Аддзел кадраў

Шаноўныя калегі!

Прыміце мае шчырыя віншаванні з надыходзячым

прафесійным святам – Днём настаўніка!

Выказваю словы падзякі ўсім, хто свядома звязаў

сваё жыццё з педагогікай. Гэта вельмі ганаровая, але

і вельмі адказная місія. Наша прафесія – гэта спалу-

чэнне традыцый і вопыту, творчага пошуку і перада-

вых ідэй. Сапраўдны настаўнік – мудры, таленавіты,

добразычлівы чалавек, на якога хочацца быць падоб-

ным, на асабістыя і прафесійныя якасці якога трэба

раўняцца.

Нашым студэнтам, будучым настаўнікам, я хачу

пажадаць стаць годнымі самых вядомых і заслужа-

ных педагогаў, смела прадаўжаць лепшыя традыцыі

прафесійнага майстэрства.

Жадаю вам, паважаныя калегі, быць паспяховымі

ў прафесіі, працаваць з энтузіязмам і натхненнем

і заўсёды атрымоўваць маральнае і матэрыяльнае за-

давальненне ад вынікаў сваёй дзейнасці.

Моцнага вам здароўя, невычэрпнага аптымізму, ся-

мейнай цеплыні і дабрабыту!

З павагай, рэктар БДПУ П. Д. Кухарчык

Перагортваючы ў думках найбольш яркія старонкі жыцця, прыгадваючы

самыя хвалюючыя падзеі і самых дарагіх людзей, абавязкова ўспомніш шко-

лу, каледж ці ўніверсітэт, сяброў-аднакласнікаў і, вядома ж, настаўнікаў.

Яно і не дзіўна: людзі гэтай высакароднай прафесіі адыгрываюць у нашым

станаўленні, у фарміраванні нашай асобы ці не галоўную ролю. Хтосьці

ўзяў вобраз любімага педагога за ўзор і пастаянна імкнецца да ідэалу, для

некага стала знакавай кніга, якую ў свой час параіў прачытаць выкладчык

літаратуры, а камусьці дапамагла мудрая парада класнага кіраўніка. Бывае,

мы і самі не ведаем, у чым жа ён праяўляецца, гэты педагагічны ўплыў, але

часцей дакладна ўсведамляем, што менавіта дзякуючы канкрэтнай асобе

сталі больш спагадлівымі ці дапытлівымі, навучыліся прымаць узважаныя

рашэнні, зразумелі каштоўнасць рэчаў, якія раней здаваліся будзённымі…

Самаадданасць, працаздольнасць і бязмежная любоў да сваіх выхаванцаў –

вось якасці, якія мы называем у першую чаргу, характарызуючы педагогаў.

Узнагародай за гэта для іх становяцца нашы поспехі і дасягненні. А яшчэ –

цёплыя шчырыя словы падзякі. І калі вы даўно не наведваліся да любімага

класнага кіраўніка або да гэтага часу так і не сказалі свайму выкладчыку,

як многа ён вам даў у плане асобаснага і прафесійнага развіцця, – то зараз

якраз ёсць нагода гэта выправіць.

Хутка ўсе мы, хто мае дачыненне да адукацыі і выхавання, бу-

дзем адзначаць прафесійнае свята. Не забудзьцеся павіншаваць

сваіх настаўнікаў і выкладчыкаў – тых, хто ў страі, і тых, хто

знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Паверце, для іх гэта будзе

найлепшым падарункам.

Вераніка МАНДЗІК

Напярэдадні Дня настаўніка вядучыя творчыя калектывы БДПУ

атрымалі запрашэнне ад педагогаў Ашмяншчыны выступіць на раённым

свяце «Vivat, настаўнік!». Танкаўцы з радасцю адгукнуліся на прапанову

і 4-га кастрычніка пакажуць свае лепшыя нумары ў сценах СШ № 1 на

цырымоніі ўзнагароджання лепшых у прафесіі.

Знаёмства жыхароў Ашмяншчыны са студэнтамі і выкладчыкамі БДПУ

адбылося яшчэ ў студзені падчас 47-га Зорнага паходу. Аддзел адукацыі

мясцовага райвыканкама не раз выказваў падзяку адміністрацыі БДПУ

за крэатыўных і таленавітых студэнтаў – удзельнікаў зводнага атрада

фізічнага і матэматычнага факультэтаў «Дзеці Эйнштэйна». Спадзяёмся,

што супрацоўніцтва і сяброўскія стасункі, якія ўсталяваліся паміж нашай

ВНУ і школамі раёна, будуць мацнець, а шэрагі першакурснікаў у 2013-м г.

папоўняцца выпускнікамі з Ашмяншчыны.

ВЯЛІКІ ГОНАР, НЕАБСЯЖНАЯ ЛЮБОЎ...

«

VIVAT, НАСТАЎНІК!

2 4 кастрычніка 2012 г.

На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта

з дакладам «Аб выніках прыёмнай кампаніі

2012 г.» выступіў адказны сакратар прыёмнай

камісіі С. У. Якавенка. У прыватнасці, Сяргей

Уладзіміравіч адзначыў:

– Набор у 2012 г. у наш універсітэт ажыццяў-

ляўся па дзённай і завочнай формах атрымання

адукацыі (дзённая форма – 39 спецыяльнасцей,

завочная – 33).

На 28 спецыяльнасцях дзённай бюджэтнай

формы атрымання адукацыі конкурс адбыўся

і склаў ад 1,4 (на спецыяльнасць «Дашкольная

адукацыя») да 8,2 («Выяўленчае мастацтва.

Камп’ютарная графіка»). Конкурс звыш двух

чалавек быў зафіксаваны на 18 спецыяльнасцях,

прычым нават на тых, дзе былі высокія лічбы плана

набору: «Біялогія. Хімія» (адпаведна 60 – 2,3),

«Геаграфія. Экскурсійна-краязнаўчая работа»

(20 – 4,5), «Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя

дысцыпліны» (20 – 3,1), «Сацыяльная педа-

гогіка. Практычная псіхалогія» (20 – 2,8),

«Фізкультурна-аздараўленчая і турыстычна-

рэкрэацыйная дзейнасць» (20 – 3,2). Самы

высокі план прыёму мелі дзве спецыяльнасці –

«Дашкольная адукацыя» (170) і «Пачатковая

адукацыя» (75).

Максімальны прахадны бал – 322 – за-

рэгістраваны па спецыяльнасці «Лагапедыя.

Спецыяльная псіхалогія» факультэта спецы-

яльнай адукацыі. Добра зарэкамендавала сябе і но-

вая спецыяльнасць ФСА «Лагапедыя» – 295/277

(горад/сяло). Па большасці спецыяльнасцей

конкурс праходзіў асобна, за выключэннем

спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя. Бела-

руская мова і літаратура». З максімальным

балам – 348 – на спецыяльнасць «Лагапедыя.

Спецыяльная псіхалогія» залічана прадстаўніца

г. Мінска.

На дзённую платную форму атрымання

адукацыі быў залічаны 791 абітурыент. Най-

больш запатрабаванымі з’явіліся спецыяльнасці

факультэтаў прыродазнаўства, спецыяльнай

адукацыі, факультэта псіхалогіі, фізічнага

выхавання. Усяго на дзённую форму атрымання

адукацыі (бюджэтную і платную) залічана 1656

абітурыентаў.

Што да завочнай формы атрымання адука-

цыі, то сёлета адзначалася павелічэнне кон-

курсу з 1,38 да 1,7 чалавека на месца. Набор

ажыццяўляўся на 20 спецыяльнасцей (бюджэт),

конкурс на некаторыя з якіх дасягаў 3,3 чала-

века на месца («Сацыяльная работа»). Най-

большай папулярнасцю, як і на дзённай форме

атрымання адукацыі, карысталіся «Дашкольная

адукацыя» (набор 100, конкурс 2,1), «Дашколь-

ная адукацыя (скарочаны тэрмін навучання)»

(адпаведна 100 – 1,5), «Пачатковая адукацыя

(скарочаны тэрмін навучання)» (80 – 1,2).

На большасці спецыяльнасцей завочнай плат-

най формы атрымання адукацыі конкурс такса-

ма адбыўся. Сярод іх ёсць спецыяльнасці з вялі кімі

планамі прыёму: «Дашкольная адукацыя» –

90, «Дашкольная адукацыя. Практычная

псіхалогія» – 90, «Музычнае мастацтва.

Сацыяльная педагогіка (скарочаны тэрмін

навучання)» – 100, «Сацыяльная педаго-

гіка. Практычная псіхалогія» – 130, «Ла-

гапедыя. Спецыяльная псіхалогія» – 100,

«Алігафрэнапедагогіка. Лагапедыя» – 90,

«Аздараўленчая і адаптыўная фізічная куль-

тура (аздараўленчая)» – 120, «Спартыў-

на-турысцкая дзейнасць (менеджмент у ту-

рызме)» – 120.

Члены Савета БДПУ прынялі да ведама інфар-

мацыю аб выніках прыёмнай кампаніі 2012 г.

• Афіцыйная хроніка

Я ўпэўнена, што амаль 20

гадоў таму зрабіла правільны

выбар, калі паступіла ў наш

універсітэт. Упэўнена і ў тым,

што менавіта школа, куды

я прыйшла пасля заканчэння

факультэта рускай філалогіі,

стала сапраўднай «школай жыц-

ця», пасля якой не страшна

ўвайсці ў любую, нават самую

патрабавальную або, наадва-

рот, абыякавую (такое таксама

здараецца) аўдыторыю.

Назіраючы за сваімі вучнямі,

кантактуючы з імі, я вучылася

ў іх шчырасці, непасрэднасці.

І гэта не пустыя словы, бо дзеці

кепскімі не бываюць, як не бы-

ваюць яны і простымі.

Але вучыць яны ўмеюць! Па-

гадзіцеся, што дзіця, якое «ра-

туе» маўклівы, не гатовы да ўрока

клас, якое «прымае агонь на

сябе», вучыць адказнасці і ўза-

емадапамозе. Школьнік, які

пасля ўрокаў на працягу гадзіны

адказвае не вельмі зразумелыя

яму правілы рускай арфаграфіі,

атрымлівае нарэшце адзнаку,

далёка не самую высокую, і пас-

ля гэтага частуе цябе цукер-

кай, – вучыць непадкупнасці

(бо адзнаку ўжо не выправіць!).

А калі, напрыклад, вучань, які

атрымаў на ўроку двойку, на

перапынку, быццам нічога не

здарылася, раіцца з табой па

асабістых праблемах, не вы-

казваючы прэтэнзій наконт

адзнакі, бо разумее: яна выс-

таўлена аб’ектыўна? Хіба не

справядлівасці ён вучыць?! І за

ўсімі гэтымі «ўрокамі» стаяць

рэальныя людзі, імёны якіх (і на-

ват пацешныя мянушкі) я па-

мятаю па сённяшні дзень. І, га-

лоўнае, калі знаходзішся побач

з імі, ніколі не страціш «ком-

плексу вучня» – галоўнага ру-

хавіка развіцця любога нас-

таўніка. Толькі той, хто сумнява-

ецца, памыляецца і выпраўляе

свае памылкі, будзе ўвесь час

самаўдасканальвацца, будзе

цікавы дзецям.

Усё гэта я пішу зараз для

таго, каб нагадаць сваім ма-

ладым калегам, пакуль яшчэ

студэнтам, што многіх з іх

да нас ва ўніверсітэт пры-

вяла мара стаць настаўні-

кам. А тым, хто прыйшоў,

можа быць, выпадкова, да-

казаць вечную ісціну: быць

настаўнікам – гэта здора-

ва! Са святам!

Алена ЖЫГАНАВА,

намеснік дэкана

па вучэбнай рабоце ФБіРФ,

настаўнік вышэйшай

кваліфікацыйнай катэгорыі

Раман з прафесіяй

У каледжы мне як сацыяль-

наму педагогу давялося пра-

цаваць з рознымі катэгорыямі

навучэнцаў, у тым ліку з дзець-

мі, якія знаходзяцца на дзяржаў-

ным забеспячэнні, пад апекай,

выхадцамі з праблемных сем’яў.

Яны не ўспрымаюць натацый

і маралізавання, аднак маюць

патрэбу ў сардэчнай цеплы-

ні, клопаце, суперажыванні,

падтрымцы. Усё гэта ўплывае

на спецыфіку работы педагогаў.

Навучэнцам неабходна дапама-

гаць развіваць самастойнасць,

прымаць важныя рашэнні, якія

тычацца вучобы, вытворчай

практыкі, вольнага часу…

Раскажу пра адзін эпізод

з асабістага вопыту. Ён з’яў-

ляецца прыкладам згуртава-

най працы ўсіх удзельнікаў пе-

дагагічнага працэсу, што аб’яд-

наліся ў каманду дзеля выра-

шэння агульнай праблемы.

Віка паступіла ў каледж з ін-

тэрната і адразу паспрабава-

ла прыцягнуць да сябе ўвагу

абуральнымі паводзінамі, па-

рушэннем дысцыпліны. Аднак

пры больш блізкім знаёмстве

з ёй стала відавочным, што гэ-

та толькі знешняя заслона: на-

самрэч дзяўчына вельмі чулая,

сумуе па маці-нябожчыцы. Ака-

залася, што Віка разумная

і кемлівая, а яшчэ мае цудоўныя

вакальныя здольнасці. Работа

з ёй патрабавала шмат цярпен-

ня і любові. Нечаканасцю для

многіх у каледжы стаў яе ўдзел

у адным са святочных канцэр-

таў, дзе Папялушка ператва-

рылася ў прынцэсу і ўразіла

ўсіх сваім яркім выступленнем.

Пазітыўныя эмоцыі сталі сты-

мулам для далейшага развіцця:

паступова змяніліся адносіны

дзяўчыны да вучобы, работы па

будучай спецыяльнасці.

Прыемна, што выпуск-

нікі каледжа і сёння тэ ле-

фануюць, прыходзяць у гос-

ці, дзеляцца сваімі поспеха-

мі. У такія моманты разу-

мееш, што работа, часта

нябачная для іншых, аказ-

вае станоўчы ўплыў на лёс

нашых выхаванцаў. Я жа-

даю і сваім студэнтам

стаць такімі настаўніка-

мі, якім будуць гаварыць

«дзякуй» не толькі за веды,

але і за правільны жыццёвы

арыенцір.

Дар’я ДОНЧАНКА,

выкладчык кафедры

сацыяльнай педагогікі ФСПТ

ВОПЫТ – ЛЕПШЫ ПАМАГАТЫНе сакрэт, што ў засваенні любой дысцыпліны вельмі значную ролю адыгрываюць трапныя

і наглядныя прыклады, якія ілюструюць тэарэтычныя палажэнні. Гэтае сцверджанне асабліва

актуальнае для дысцыплін псіхолага-педагагічнага цыклу. Таму выкладчыку ВНУ так важна мець

за плячыма вопыт работы са школьнікамі ці навучэнцамі, які з’яўляецца скарбонкай педагагічных

сітуацый і спосабаў іх вырашэння. Выкладаючы студэнтам сацыяльную педагогіку, я вельмі часта

звяртаюся да перыяду сваёй прафесійнай дзейнасці, звязанага з працай у Мінскім дзяржаўным

прафесійна-тэхнічным каледжы будаўнікоў імя В. Г. Каменскага. Набыты там вопыт з радасцю

перадаю сваім выхаванцам.

• Вяла мяне дарога ад школьнага парога

Напярэдадні Дня настаўніка на якую тэму можа гаварыць педагог, як не пра сваю ра-

боту! Не буду парушаць традыцыю і падзялюся ўласнымі думкамі наконт нашай прафесіі.

Адзначу, выдатнай прафесіі, нягледзячы на ўсе ўласцівыя ёй цяжкасці.

3

Ваганні ў выбары паміж матэматы-кай і рускай мовай вырашыліся вель-мі проста – настаўнік пачатковых класаў! У тым, што зрабіла правільны выбар, пераканалася з першых дзён вучобы на факультэце педагогікі і ме-тодыкі пачатковай адукацыі (сёння гэта факультэт пачатковай адукацыі). Пра такі набор вучэбных дысцып-лін можна было толькі марыць! На-вошта выбіраць паміж філалогіяй і матэматыкай, калі і гуманітарным, і прыродазнаўчым прадметам тут удзяляецца аднолькавая ўвага? Школьнае захапленне батанікай, за-алогіяй, геаграфіяй і гісторыяй такса-ма атрымала сваё далейшае развіццё. Музычная школа, дзіцячы хор, ма-ляванне і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва – усё аказалася не толькі запатрабаваным, але і неабходным для будучай прафесіі! Бо настаўнік пачатковых класаў павінен быць докай ва ўсіх галінах ведаў, якія складаюць аснову пачатковай адукацыі.

Аднак самы галоўны мой набытак –

гэта любоў да прафесіі настаўніка, імкненне да новых ведаў і здольнасць самастойна іх здабываць, уменне ра-зумець дзіця, паважаць яго Асобу і Індывідуальнасць.

Хіба можна з такім багажом ведаў, атрыманым на факультэце пачатко-вай адукацыі, згубіцца ў жыцці?

Таму, што я з упэўненасцю прайшла шлях ад першых самастойных урокаў студэнта-практыканта да настаўніка вышэйшай катэгорыі, ад намесні-ка дырэктара школы да метадыста вышэйшай катэгорыі, я абавязана нашаму факультэту. Цікавасць да навуковай дзейнасці і элементарныя даследчыя ўменні, закладзеныя пад-час вучобы ва ўніверсітэце, сталі за-логам паспяховай абароны кандыдац-кай дысертацыі па педагогіцы.

З вялікай радасцю перадаю свой вопыт сённяшнім студэнтам, працуючы на родным факультэце, цяпер ужо на пасадзе дацэнта кафедры беларус-кага і рускага мовазнаўства. Шчас-лівая тым, што дапамагаю будучым

настаўнікам пачатковых класаў раз-гледзець у сабе педагагічны талент, на-быць упэўненасць ва ўласных сілах.

Кажуць, што настаўнік працягвае вучыцца ўсё жыццё. Гэта так, і я не з’яўляюся выключэннем. Ужо даўно сама чытаю лекцыі, але заўсёды з задавальненнем выкарыстоўваю любую магчымасць стаць слухачом курсаў або семінараў па актуальных праблемах выкладання. Чарговую стажыроўку праходзіла сёлета ў лі-пені на семінары па новай методыцы

навучання «Актыўная ацэнка».Сёння сфера маіх навуковых ін-

тарэсаў – гэта развіццё патэнцыялу пачатковай адукацыі ва ўмовах ін-фармацыйнага грамадства і методыка навучання грамаце. Я з’яўляюся аўтарам больш як 80 навуковых і ву-чэбна-метадычных публікацый па пра-блемах пачатковай адукацыі.

У 2007 г. у маёй прафесійнай дзей-насці з’явіўся новы напрамак – я ўз-началіла рэдакцыйную калегію на-вукова-метадычнага часопіса «Па-чатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа». Часопіс набыў сваіх пастаянных чытачоў, стаў надзейным метадычным памочнікам настаўні-ка пачатковых класаў, пляцоўкай для абмену перадавым педагагічным вопытам.

Мару, каб ДОБРЫХ настаўнікаў станавілася з кожным годам усё больш і больш. У нашых беларускіх педагогаў вялікі творчы патэнцыял і неверагод-ная працавітасць.

Веру, што будучае нашай краіны ў надзейных руках на-стаўніка. Віншую ўсіх педаго гаў з прафесійным святам! Шчы-ра жадаю здароўя, шчасця, пос-пехаў і творчых удач усім, хто прысвяціў сваё жыццё школе і дзецям.

Вольга ЦІРЫНАВА, выпускніца ФПА 1992 г.

4 кастрычніка 2012 г.

Не сакрэт, што сапраўднаму нас-

таўніку трэба валодаць значным ба-

гажом ведаў не толькі па сваёй спе-

цыяльнасці. Мы павінны разбірацца

ў гісторыі і культуры, навуцы і тэхніцы,

музыцы і модзе. Выпускнікі факультэ-

та дашкольнай адукацыі БДПУ якраз

і маюць такі шырокі кругагляд.

Сваю педагагічную дзейнасць я па-

чала яшчэ падчас навучання на чац-

вёртым курсе ФДА. Пасля закан чэння

вучобы працавала ў дашкольнай уста-

нове на пасадзе педагога-псіхолага.

Праз некаторы час мяне павысілі:

я стала намеснікам загадчыка па ас-

ноўнай дзейнасці. І тут мне як ніколі

спатрэбіліся ўсе тыя веды, уменні

і навыкі, што набыла падчас навучання

ва ўніверсітэце.

Перапынак у маёй прафесійнай

дзейнасці быў звязаны з адпачынкам

па догляду за дзецьмі. Аднак педа-

гагічныя навыкі я пры гэтым не страці-

ла, а нават набыла новыя: у маёй сям’і

з’явілася адразу трое немаўлят! І зноў

на дапамогу прыйшлі дашкольная пе-

дагогіка і дзіцячая псіхалогія.

Пасля вяртання на работу я не на-

доўга затрымалася на адным месцы,

і з 2006 г. працую загадчыкам ДУА

«Яслі-сад № 83 г. Мінска», дзе і за-

ймаюся сваёй любімай справай па

сённяшні дзень.

Мой калектыў – гэта творчыя педа-

гогі, якіх аб’ядноўвае любоў да працы

і мудрасць, патрабавальнасць і спага-

да, вернасць абранаму шляху і адда-

насць свету дзяцінства. Напярэдадні

нашага прафесійнага свята хачу

павіншаваць сваіх калег, а так-

сама ўвесь педагагічны калектыў

БДПУ і пажадаць невычэрпнай

энергіі ў ажыццяўленні нашай

агульнай справы. Жыццё – гэта

песня скрыпкі і грукат барабанаў,

а часам – цэлы аркестр самых

непаўторных сустрэч і падзей.

Няхай жа ў вашых сэрцах гу-

чаць толькі мажорныя мелодыі!

Поспехаў!

Кацярына НЯМЕРЧАНКА,

выпускніца ФДА 2002 г.

ПРАЦА – ЛЕПШЫ СПОСАБ

АТРЫМЛІВАЦЬ АСАЛОДУ АД ЖЫЦЦЯКажуць, што не мы выбіраем шлях, а ён выбірае нас. Думка гэта

глыбокая, але, мабыць, не заўсёды правільная. Рашэнне прысвяціць

сябе педагагічнай дзейнасці мы ўсё ж прымаем самастойна. Пры-

маем, дакладна ведаючы, што праца з дзецьмі робіць наша жыццё

больш складаным, але і больш шчаслівым. Асабіста я сваё шчасце

знайшла менавіта ў педагагічнай сферы.

Пасля такой нялёгкай, але тым не менш вясёлай пары студэнцтва я стала

маладым спецыялістам – ужо сур’ёзным дарослым чалавекам. Вядома ж, спа-

чатку было страшна. Адчувала, што скончыўся яшчэ адзін важны этап майго

жыцця. Першы – школьным выпускным, цяпер – ва ўніверсітэце, калі ўручалі

запаветны дыплом. Думаю, са мной пагодзяцца многія выпускнікі: як бы мы ні

рыхтавалі сябе да таго, што хутка пачнём самастойную прафесійную дзейнасць,

калі гэта здараецца, не ведаем, што і як рабіць.

Супакойваешся толькі тады, калі правёў свой першы ўрок. Раней, на прак-

тыцы, цябе маглі выручыць твае выкладчыкі. А зараз… Стаіш і ўсведамляеш,

што любы твой пралік будзе толькі тваёй памылкай. У такія моманты ў памяці

праносяцца лекцыі, практычныя заняткі і слушныя парады выкладчыкаў.

Тады здавалася, што ўсё гэта элементарна. А зараз у каторы раз перачытваю

свае канспекты! Успамінаю, чаму вучылі на псіхалогіі і педагогіцы, бо баюся

ненаўмысна пакрыўдзіць дзіця, якому з цяжкасцю даецца мой прадмет, шу-

каю розныя падыходы. На мінулым тыдні праводзіла ўрок у форме дзелавой

гульні – і вось сёння я ўжо іх любімы настаўнік.

На самай справе я вельмі ўдзячна ЎСІМ выкладчыкам майго роднага фі-

зічнага факультэта за тое, што кожнаму студэнту яны не толькі чыталі лекцыі

і ставілі залікі, але яшчэ і тлумачылі дзень за днём, якім чалавекам ты можаш

і павінен стаць, каб не сорамна было за сябе, каб прафесія настаўніка з кож-

ным годам станавілася ўсё больш папулярнай і нарэшце заняла тое ганаровае

месца, якое павінна займаць. Школу жыцця мы прайшлі з І. В. Дзядзюлем,

А. А. Шымбалёвым, С. В. Вабішчэвіч, І. М. Елісеевай і многімі іншымі. Іх

парады дапамагаюць былым выпускнікам і цяпер, у нашым дарослым жыцці.

Я ўдзячна выкладчыкам і за тое, што і сёння магу прыйсці на любую кафедру

і там мне дапамогуць, бо для педагогаў нашага факультэта мы сталі роднымі,

сваімі.

Мне падабаецца працаваць у школе, бо мая прафесія дае магчымасць

рэалізаваць усе творчыя ідэі. Тут ніколі не надакучыць, бо кожны раз, калі

ўваходзіш у клас і бачыш сваіх вучняў, разумееш, што на наступныя 45 хвілін

ты для іх – крыніца ведаў і мудрасці.

І яшчэ… Паважаныя калегі! Сёмага кастрычніка мы святкуем свет-

лае і прыгожае свята – Дзень настаўніка! Яго няма ні ў адной дзяржа-

ве, акрамя краін былога СССР. Што б ні пісалі і ні казалі, настаўнік –

адна з самых высакародных прафесій у гэтым свеце.

Я віншую вас са святам, дарагія калегі! Будзьце здаровыя і шчаслівыя!

Маргарыта КЛУБАНЬ,

выпускніца фізічнага факультэта 2012 г.

КРЫНІЦА ВЕДАЎ І МУДРАСЦІНу вось я і стала сапраўдным настаўнікам. Цэлых пяць гадоў упарта

ішла да гэтага: наведвала заняткі, вучылася, здавала сесіі. І цяпер, гэ-

таксама як і мае былыя выкладчыкі, а зараз калегі, магу перадаваць

веды, выхоўваць і развіваць сённяшніх школьнікаў.

«Я НЕ МАРЫЛА БЫЦЬ ПРОСТА НАСТАЎНІКАМ.

Я ВЕДАЛА, ШТО СТАНУ ДОБРЫМ НАСТАЎНІКАМ»

Альтэрнатывы ў выбары прафесіі ў мяне не было. Абсалютна дакладна

ведала, што хачу працаваць з дзецьмі. Аднак я не марыла, як многія

мае аднакласнікі, быць «проста настаўнікам». Я ведала, што стану ДО-

БРЫМ настаўнікам.

• Нам крылы даў БДПУ

Заснавальнік — Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны педагагічны

ўніверсітэт імя Максіма Танка».

Пасв. аб рэгістр. № 557.

Рэдактар

Т. А. БАШМАКОВА

i

Вул. Савецкая, 18, п. 127,

220030, Мінск.

226-40-19

e-mail: [email protected]

www.bspu.unibel.by

Выходзіць два разы ў месяц

на беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.

Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах

і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана

ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009.

Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск.

Тыраж 400 экз. Заказ 690.

Падпісана ў друк 3.10.2012 г. у 9.00.

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Для таго, каб найбольш выразна

ахарактарызаваць асабістыя і пра-

фесійныя якасці нашага любімага

выкладчыка, варта расказаць прыт-

чу. У адной далёкай краіне жыў му-

дрэц, які вельмі любіў дзя-

цей. І яшчэ ён славіўся тым,

што ўмеў рабіць прыгожыя,

але крохкія і далікатныя

цацкі. Дзеці атрымоўвалі іх

у падарунак і хутка ламалі. Раз-

губленыя, яны прыбягалі да

мудраца, а той забіраў у іх па-

ламаныя цацкі і дарыў новыя,

яшчэ меншыя і яшчэ больш

крохкія. Бацькі звярнуліся да

мудраца з пытаннем: «Чаму

Вы робіце цацкі, якія так хут-

ка ламаюцца? Мы вельмі Вас

паважаем, і нам вельмі шка-

да Вашай працы». На што той

адказаў: «Я гэта раблю не проста так. Я

хачу навучыць іх беражліва адносіцца

да тонкіх і крохкіх рэчаў. Калі зараз

дзеці навучацца быць асцярожнымі

з крохкімі цацкамі, то ў дарослым уз-

росце яны гэтаксама беражліва ста-

нуць адносіцца да сэрцаў тых людзей,

якія будуць ісці побач з імі па жыцці».

І апраўды, наша Святлана Яўгенаўна,

як гэты мудрэц, імкнецца праз валан-

цёрскую дзейнасць паказаць нам,

як важна настаўніку-дэфектолагу,

валанцёру ды і проста чалавеку

ўважліва і клапатліва ставіцца да сваіх

выхаванцаў і блізкіх людзей.

Дзякуючы Святлане Яўгенаўне за

плячыма ў нашай каманды нямала

дасягненняў і падзей, якія дазваля-

юць сёння глядзець на валанцёр-

скую дзейнасць сур’ёзна і адказна.

Ужо стала добрай традыцыяй пра-

водзіць кожны год «восеньскі пры-

зыў» сярод першакурснікаў, узнага-

роджаваць выпускнікоў-валанцёраў

сертыфікатамі, арганізоўваць Дзень

валанцёра на факультэце, выпускаць

сезонную стэндавую газету, дзе мы

дзелімся сваім вопытам, уражаннямі.

Творчыя валанцёрскія групы паспя-

хова ўдзельнічаюць у міжнародных

навукова-практычных семінарах,

трэнінгах і конкурсах, традыцыйных

святах і фестывалях людзей з асаб-

лівасцямі псіхафізічнага развіцця

і г. д. Трэці працоўны семестр пашырыў

нашы гарызонты. Валанцёры ФСА

набылі вопыт работы на

базе гарадскога ЦКРНіР,

у хоспісе, у міжнародных

аздараўленчых летніках.

У скарбонцы валанцёр-

скага аб’яднання «Роў-

насць» ганаровыя граматы

і дыпломы БДПУ, дыплом

ІІ ступені конкурсу «Мас-

Медыа Перспектыва»,

сертыфікаты з адзнакай

па трэнінгу «Лідарства без

межаў», падзякі ад бацькоў

і грамадскіх арганізацый

г. Мінска. Усяго гэтага

мы б не дасягнулі без іні-

цыятывы, актыўнасці і нястомнасці

нашага настаўніка.

Карыстаючыся выпадкам, він-

шую Святлану Яўгенаўну і ўсіх

выкладчыкаў з Днём настаўні-

ка! Жадаю невычэрпнай твор-

чай энергіі, поспехаў ва ўсіх па-

чынаннях, высокіх прафесійных

дасягненняў. Са святам!

Ганна КАЯН,

кіраўнік валанцёрскага

аб’яднання «Роўнасць»,

студэнтка 301-й групы ФСА

ПЕДАГОГ, ЯКІ ВУЧЫЦЬ ДАБРЫНІНастаўнікі ёсць у кожнага з нас: строгія і не вельмі, любімыя і проста паважаныя, розныя знешне, з асаблівымі

характарамі і метадамі выкладання. Але ўсе яны пакідаюць след у нашым жыцці. Напярэдадні прафесійнага свя-

та хацелася б расказаць пра выдатную жанчыну, якая для нас з’яўляецца не проста выкладчыкам тэарэтычных

дысцыплін, але і чалавекам, які вядзе за сабой, заўсёды падтрымлівае, клапоціцца. Гэта – Святлана Яўгенаўна

ПЯТРОЎСКАЯ, старшы выкладчык кафедры сурдапедагогікі, настаўнік валанцёрскага аб’яднання «Роўнасць».

Вольга Яўгенаўна заўсёды знахо-дзіцца побач – ці здаём мы сесію, выбіраем падарунак аднагрупніку, ці вырашаем, куды пайсці на экскурсію. Калі яна нешта раіць, то да гэтых па-рад і праўда трэба прыслухацца.

Яе бязмежны творчы патэнцыял праяўляецца ў розных сферах. Ёй цудоўна ўдаецца арганізацыя культурна-масавых мерапрыемстваў, у якія Вольга Яўгенаўна сапраўды ўкладвае душу. Гэтак жа творча яна ставіцца і да арганізацыі сваёй педа-гагічнай дзейнасці. Любыя семінарскія або практычныя заняткі, любы залік ператворацца ў арыгінальнае дзейства ў яе ўмелых руках. Яна – мастак, які дазваляе раскрыцца ўсім, хто побач з ёю. Нам пашчасціла, што гэтыя гады мы знаходзімся разам. Для нас Вольга Яўгенаўна – Педагог з вялікай літары, для якога пра-фесія – сапраўднае прызванне.

Таццяна СКАЧКО, Вікторыя ГРЫНКЕВІЧ,

студэнткі 51-й групы ФП

БЫЦЬ КУРАТАРАМ – МОДНА,

БЫЦЬ КУРАТАРАМ ПСІХОЛАГАЎ –

ГАНАРОВА!

Для кагосьці куратар – гэта чала-век, які проста сустрэў у першы дзень і дапамог выбраць старасту, для не-кага – той, хто строга сочыць за на-ведваннем заняткаў, а для нас – гэта лепшы сябра ў сценах універсітэта. Такім чалавекам у нашым жыцці з’яўляецца Вольга Яўгенаўна ІГ-НАЦКАЯ. Гэта імя стала сінонімам слоў «мэтанакіраванасць», «праца-вітасць» і «самаўдасканаленне». Ёй удалося немагчымае: з групы зусім розных па меркаваннях і інтарэсах першакурснікаў менш чым за год стварыць самую сапраўдную сям’ю.

Дыялекталагічная практыка пасля

другога курса была вельмі значнай па-

дзеяй у маім жыцці. З дапамогай Паўла

Аляксандравіча ў зборніку «Беларуская

дыялекталогія» выйшлі два артыкулы,

дзе змяшчаўся матэрыял па гаворках

Століншчыны. Як высветлілася, мая

малая радзіма не па словах знаёмая

выкладчыку: ён не аднойчы бываў там

у камандзіроўках. Дарэчы, нарадзіў-

ся Павел Аляксандравіч таксама на

Палессі. Працаздольнасць, старан-

насць, праўдзівасць – тыповыя рысы

сапраўднага палешука. Наколькі ён

можа быць вясёлым і бесклапотным

падчас адпачынку, настолькі патра-

авальным і заўзятым у працы.

Пад кіраўніцтвам Паўла Аляксан-

дравіча я пісала дыпломную працу па

адапелятыўных прозвішчах жыхароў

Гомельшчыны. Мы сумесна праводзі-

лі збор фактычнага матэрыялу, раілі-

ся па многіх пытаннях, пачынаючы ад

назвы раздзелаў і да граматнага афарм-

лення работы. Шэраг канферэнцый

як рэспубліканскага, так і міжнарод-

нага ўзроўню, цікавыя знаёмствы,

пазнавальныя падарожжы – вось толь-

кі некаторыя рэчы, якіх не было б у маім

жыцці без дапамогі Паўла Аляксандра-

віча. Як прыемна і ганарова друкаваць

у адным зборніку з настаўнікам свае

першыя матэрыялы, усведамляючы,

што я спрыяю (хоць пакуль і нязначна)

развіццю мовазнаўчай навукі.

Сёлета я стала магістранткай. І ў гэ-

тым таксама ёсць заслуга Паўла Аляк-

сандравіча, які паверыў у мяне, дапа-

мог з выбарам тэмы і прадказальна

стаў маім навуковым кіраўніком,

а дакладней, застаўся добрым сябрам

і дарадцай. Часам выкладчык ушчувае

мяне за ляноту (яна знаёмая кожнаму

студэнту), іншым разам сварыцца за

легкадумнасць, але ён ніколі не робіць

гэтага публічна. Як не захапляцца

майстэрствам такога педагога?

Напярэдадні прафесійнага свя-

та хочацца адрасаваць Паўлу

Аляксандравічу самыя шчырыя

словы падзякі за тое, што навучыў

мяне бачыць у кожным чалавеку

асобу. Леў Мікалаевіч Талстой

удала падкрэсліў, што ідэальны

настаўнік здольны спалучыць

у сабе любоў да справы і да вучняў.

Калегі, вы не верыце ў такі ідэал?

Дарма! Упэўнена, вам яшчэ да-

вядзецца з ім сустрэцца, як не-

калі пашчасціла мне ў першую

студэнцкую восень.

Галіна СТРАЛЬЧУК, магістрантка

ТАЛЕНТ ВЯЛІКАЙ ДУШЫДрэнны настаўнік прапаноўвае ісціну, добры – вучыць яе знаходзіць. Гэтым прынцыпам у сваёй прафесійнай дзейнасці

кіруецца кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Павел Аляксандравіч Міхайлаў. Лёс

звёў нас, калі я, правінцыяльная дзяўчына-першакурсніца, прыйшла на заняткі па «Уводзінах у мовазнаўства». Ад

старэйшых сяброў мы ведалі, што калі здаць экзамен гэтаму выкладчыку, то ўжо нястрашным будзе ніякі іншы іспыт.

Студэнты пужалі нас і … захапляліся дасведчанасцю выкладчыка, яго жыццёвай мудрасцю, жаданнем не «заваліць»

студэнта, а, як кажуць педагогі, «навучыць яго вучыцца». Страх перад невядомасцю (Паўлу Аляксандравічу мы

здавалі першы экзамен), імкненне годна вытрымаць іспыт, пацвердзіць, што ў педагогіку прыйшлі ў большасці

не выпадковыя людзі, а толькі тыя, хто разумее складанасць і ў той жа час значнасць прафесійнай падрыхтоўкі…

Нягледзячы на гэтыя эмоцыі, палова нашай групы атрымала ў залікоўку «выдатна»!

• Настаўнік! Перад іменем тваім...

***

Каб зарабіць рэпутацыю гурмана

ў інтэрнаце, дастаткова пакласці ў ка-

струлю з пельменямі лаўровы ліст.

***

Размаўляюць два студэнты:

– Ты чуў? У выкладчыка па аба-

роне інфармацыі з флэшкі сцягнулі

экзаменацыйныя білеты.

– Дык можна сказаць, курс прачы-

таны не дарэмна.

***

Самая нізкакаларыйная ежа – гэта

граніт навукі.

***

На твары экзаменатара выразна

чыталася нямое пытанне, а таксама

тры варыянты адказу.

***

У настаўніка пытаюцца:

– Назавіце тры прычыны, па якіх

вы любіце сваю працу.

– Чэрвень, ліпень, жнівень…

С. А. Пятроўская (другая злева) са сваімі выхаванцамі