5
G-3. Рэкламная кампанія ў сацыяльных сетках, кам’юніці Праэкт «23 лютыя віншаванні ад Vondel Digital» Дзень 23 лютага для большасці сучасных беларусаў перастаў быць святам абаронцаў Айчыны і ператварыўся ў яшчэ адно гендарнае свята, як бы ў супрацьвагу Міжнароднаму жаночаму дню. Прасцей кажучы, у мужчын таксама з’явіўся свой асабісты дзень, калі яны прэтэндуюць на павышаную ўвагу і павагу да сваёй менавіта мускуліннай, а не салдацкай сутнасці. Але ж правільна віншаваць мужчын з гэтым святам ніхто пакуль не навучыўся.

G 3 23-vinshavanni_vondel_adnak_presentation

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: G 3 23-vinshavanni_vondel_adnak_presentation

G-3. Рэкламная кампанія ў сацыяльных сетках, кам’юніці

Праэкт «23 лютыя віншаванні ад Vondel Digital»Дзень 23 лютага для большасці сучасных беларусаў перастаў быць святам абаронцаў Айчыны і ператварыўся ў яшчэ адно гендарнае свята, як бы ў супрацьвагу Міжнароднаму жаночаму дню. Прасцей кажучы, у мужчын таксама з’явіўся свой асабісты дзень, калі яны прэтэндуюць на павышаную ўвагу і павагу да сваёй менавіта мускуліннай, а не салдацкай сутнасці. Але ж правільна віншаваць мужчын з гэтым святам ніхто пакуль не навучыўся.

Page 2: G 3 23-vinshavanni_vondel_adnak_presentation

Iдэя

Паказаць, што мужчынам таксама прыемна чуць шчырыя віншаванні. Не прыдуманыя (праз дачыненне да ваенкамату), а праз тое, што ў іх насамрэч ёсць выключна мужчынскія рысы, за якія іх і любяць.

Page 3: G 3 23-vinshavanni_vondel_adnak_presentation

Рэалізацыя

Каб знайсці адпаведныя словы было лягчэй, мы зрабілі сайт brutal23.by з калекцыяй гатовых паштовак — 23 кампліменты, якія будуць прыемныя кожнаму мужчыну з пачуццём гумару. Змест паштовак іранічна абыгрывае самыя тыповыя міні-інсайты ў адносінах паміж паламі.

Кожную паштоўку можна зрабіць асабістай, упісаўшы імя адрасата, і даслаць яе праз сацыяльныя сеткі.Каб падкрэсліць, што мужчынам таксама прыемна чуць шчырыя словы не толькі па святах, увесь тыдзень пасля 23 лютага мы дадавалі па новай паштоўцы ў дзень.Таксама мы надрукавалі партыю стыкераў з тымі ж дызайнамі, што на паштоўках, каб мець магчымасць “прыклеіць” мужчынам як мага больш кампліментаў не толькі онлайн.

Page 4: G 3 23-vinshavanni_vondel_adnak_presentation

Банер

Page 5: G 3 23-vinshavanni_vondel_adnak_presentation

Вынiкi:

10000 праглядаў сайта за тыдзень без аніякага дадатковага размяшчэння.

5000 чалавек, якія падзяліліся паштоўкамі ў сваіх профілях у сацыяльных сетках. Бясплатныя публікацыі ў чарзе папулярных выданняў і ўснёслыя водгукі аб праекце ў асабістых профілях карыстальнікаў Facebook.