4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 13 кастрычніка 2011 года № 12(1096) Навіны БДПУ Стар. 2–3 Стар. 4 Стар. 4 ЭТАЛОН ПЕДАГАГІЧНАГА МАЙСТЭРСТВА ІПКіПК ЗАПРАШАЕ ТРЫУМФ-2011 Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) беларускай літаратуры і культуры, гісторыі старажытных цывілізацый і сярэдневякоўя, новай і найноўшай гісторыі, сацыяльнай псіхалогіі, агульнай біялогіі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) германа-раманска- га мовазнаўства, мастацкай і пе- дагагічнай адукацыі (2), педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі, прыкладной псіхалогіі; выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) філасофіі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59. П А ТРАДЫЦЫІ напярэдадні Дня маці валанцёрскія клу- бы і народныя калектывы нашага ўніверсітэта бяруць удзел у дабра- чыннай акцыі «Шчырыя сэрцам». Сёлета творчыя падарункі студэнты БДПУ падрыхтавалі для выхаванцаў інтэрнатаў і самых маленькіх пацы- ентаў медыцынскіх цэнтраў і бальніц сталіцы. З ЛЁТ студэнцкіх педагагічных атрадаў «З восені ў лета» ад- будзецца 20 верасня ў актавай зале ўніверсітэта. Пачатак – у 19.00. П РАЗ два тыдні, 26 кастрычніка, свае дзверы для наведвальні- каў адчыніць Цэнтр ізраільскай куль- туры. Ён ствараецца пры падтрымцы Амбасады Дзяржавы Ізраіль у Рэс- публіцы Беларусь і размесціцца ў ву- чэбным корпусе БДПУ № 1 (каб. 63). Урачыстае адкрыццё а 10-й гадзіне. Урачыстасць словамі віншаванняў адкрыў рэк- тар БДПУ прафесар Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык: «Паважаныя выкладчыкі! Дарагія студэнты! Мне вельмі прыемна сёння ўзняцца на гэту сцэну і павіншаваць усіх вас з нашым прафесійным свя- там – Днём настаўніка! Ва ўсе часы настаўнік быў апорай дзяржавы. Ва ўсе часы да яго было асаблівае стаўленне. Я ўпэўнены, што яго статус, грамадская і сацыяльная значнасць будуць павышацца з года ў год. Паважаныя калегі! Жадаю вам поспехаў у працы, дастойных вучняў! Шчасця і здароўя вам і вашым сем’ям!». У ад- каз на віншаванні Пя- тра Дзмітрыевіча са зваротным словам да рэк- тара звярнуліся студэнты, паабяцаўшы з годнасцю несці высокае званне Пе- дагога. Натуральна, што гэты святочны дзень стаўся до- брай нагодай для таго, каб выказаць падзяку лепшым педагагічным кадрам на- шага ўніверсітэта. Пры- емна, што іх плённая пра- ца была высока ацэнена на рэспубліканскім узроўні. Так, пасведчанні спецы- яльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў «За асаблівы ўклад у развіццё здольна- сцей адораных навучэнцаў і студэнтаў у галіне адукацыі, навукі, тэхнікі і перадавых тэхналогій» атрымалі: У. А. Шылінец, загад- чык кафедры матэма- тычнага аналізу; В. В. Бе- ланоўская, загадчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі; Т. М. Вяржбіцкая, стар- шы выкладчык кафедры тыфлапедагогікі. Разам з тым за шматга- довую плённую працу па падрыхтоўцы педагагічных кадраў і ў сувязі з Днём настаўніка былі адзнача- ны прадстаўнікі прафесар- ска-выкладчыцкага складу. У прыватнасці, Граматай БДПУ ўзнагароджаны: А. М. Зыль, выклад- чык кафедры методык дашкольнай адукацыі; С. У. Якавенка, дэкан фа- культэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі; М. У. Зянь- кова, дацэнт кафедры хіміі; А. Б. Ніжнікава, за- гадчык кафедры вакалу; В. Р. Мядзведзева, стар- шы выкладчык кафедры матэматычнага аналізу; В. Г. Ігнатовіч, загад- чык кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі; Н. М. Кавалёва, дацэнт кафедры рускай і замежнай літаратуры; В. А. Хрыптовіч, дацэнт кафедры ўзроставай і пе- дагагічнай псіхалогіі; Н.В.Азаронак,дацэнткафе- дры сацыяльнай псіхалогіі; У. П. Сыты, загадчык ка- федры асноў медыцынскіх ведаў; А. А. Корзюк, за- гадчык кафедры дапамож- ных гістарычных дысцыплін 2 кастрычніка – Дзень настаўніка Кастрычнік для ўсіх настаўнікаў пачынаецца са святочнага настрою, кветак, цёплых віншаванняў і шчырых слоў: у першую нядзелю месяца беларускія педагогі адзначаюць прафесійнае свята – Дзень настаўніка. Ці варта казаць, якое дачыненне да яго мае наш універсітэт! Вось і сёлета ў перадсвяточны восеньскі дзень актавая зала БДПУ вітала апладысментамі сваіх выкладчыкаў і студэнтаў. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.) Аддзел кадраў СВЯТА ЎДЗЯЧНАСЦІ І ПРЫЗНАННЯ

nastaunik 12(1096)

Embed Size (px)

DESCRIPTION

news BSPU of name M Tank

Citation preview

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 13 кастрычніка 2011 года № 12(1096)

• Навіны БДПУ

Стар. 2–3 Стар. 4 Стар. 4

ЭТАЛОН

ПЕДАГАГІЧНАГА

МАЙСТЭРСТВА

ІПКіПК

ЗАПРАШАЕ

ТРЫУМФ-2011

Установа адукацыі «Беларускі

дзяржаўны педагагічны

ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС

на замяшчэнне пасад

прафесарска-выкладчыцкага

складу з заключэннем

кантракта на тэрмін, вызначаны

Наймальнікам:

дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр.

АТС) беларускай літаратуры

і куль туры, гісторыі старажытных

цывілізацый і сярэдневякоўя, новай

і найноўшай гісторыі, сацыяльнай

псіхалогіі, агульнай біялогіі;

старшых выкладчыкаў кафедраў

(19 разр. АТС) германа-раманска-

га мовазнаўства, мастацкай і пе-

дагагічнай адукацыі (2), педагогікі

і псіхалогіі пачатковай адукацыі,

прыкладной псіхалогіі;

выкладчыка кафедры (18 разр.

АТС) філасофіі.

Тэрмін падачы дакументаў –

1 месяц з дня апублікавання

аб’явы. Дакументы прымаюцца

ў аддзеле кадраў па адрасе:

г. Мінск, вул. Савецкая, 18.

Тэл. 226-46-59.

ПА ТРАДЫЦЫІ напярэдадні

Дня маці валанцёрскія клу-

бы і народныя калектывы нашага

ўніверсітэта бяруць удзел у дабра-

чыннай акцыі «Шчырыя сэрцам».

Сёлета творчыя падарункі студэнты

БДПУ падрыхтавалі для выхаванцаў

інтэрнатаў і самых маленькіх пацы-

ентаў медыцынскіх цэнтраў і бальніц

сталіцы.

ЗЛЁТ студэнцкіх педагагічных

атрадаў «З восені ў лета» ад-

будзецца 20 верасня ў актавай зале

ўніверсітэта. Пачатак – у 19.00.

ПРАЗ два тыдні, 26 кастрычніка,

свае дзверы для наведвальні-

каў адчыніць Цэнтр ізраільскай куль-

туры. Ён ствараецца пры падтрымцы

Амбасады Дзяржавы Ізраіль у Рэс-

публіцы Беларусь і размесціцца ў ву-

чэбным корпусе БДПУ № 1 (каб. 63).

Урачыстае адкрыццё а 10-й гадзіне.

Урачыстасць словамі

віншаванняў адкрыў рэк-

тар БДПУ прафесар Пётр

Дзмітрыевіч Кухарчык:

«Паважаныя выкладчыкі!

Дарагія студэнты! Мне

вельмі прыемна сёння

ўзняцца на гэту сцэну і

павіншаваць усіх вас з

нашым прафесійным свя-

там – Днём настаўніка!

Ва ўсе часы настаўнік быў

апорай дзяржавы. Ва ўсе

часы да яго было асаблівае

стаўленне. Я ўпэўнены,

што яго статус, грамадская

і сацыяльная значнасць

будуць павышацца з года

ў год. Паважаныя калегі!

Жадаю вам поспехаў у

працы, дастойных вучняў!

Шчасця і здароўя вам і

вашым сем’ям!». У ад-

каз на віншаванні Пя-

т р а Д з м і т р ы е в і ч а с а

зваротным словам да рэк-

тара звярнуліся студэнты,

паабяцаўшы з годнасцю

несці высокае званне Пе-

дагога.

Натуральна, што гэты

святочны дзень стаўся до-

брай нагодай для таго, каб

выказаць падзяку лепшым

педагагічным кадрам на-

шага ўніверсітэта. Пры-

емна, што іх плённая пра-

ца была высока ацэнена на

рэспубліканскім узроўні.

Так, пасведчанні спецы-

яльнага фонду Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь па

сацыяльнай падтрымцы

адораных навучэнцаў і

студэнтаў «За асаблівы

ўклад у развіццё здольна-

сцей адораных навучэнцаў і

студэнтаў у галіне адукацыі,

навукі, тэхнікі і перадавых

тэхналогій» атрымалі:

У. А. Шылінец, загад-

чык кафедры матэма-

тычнага аналізу; В. В. Бе-

л а н о ў с к а я , з а г а д ч ы к

кафедры ўзроставай і

педагагічнай псіхалогіі;

Т. М. Вяржбіцкая, стар-

шы выкладчык кафедры

тыфлапедагогікі.

Разам з тым за шматга-

довую плённую працу па

падрыхтоўцы педагагічных

кадраў і ў сувязі з Днём

настаўніка былі адзнача-

ны прадстаўнікі прафесар-

ска-выкладчыцкага складу.

У прыватнасці, Граматай

БДПУ ўзнагароджаны:

А. М. Зыль, выклад-

чык кафедры методык

дашкольнай адукацыі;

С. У. Яка венка, дэкан фа-

культэта даўніверсітэцкай

падрыхтоўкі; М. У. Зянь-

кова, дацэнт кафедры

хіміі; А. Б. Ніжнікава, за-

гадчык кафедры вакалу;

В. Р. Мядзведзева, стар-

шы выкладчык кафедры

матэматычнага аналізу;

В. Г. Ігнатовіч, загад-

чык кафедры педагогікі

і псіхалогіі пачатковай

адукацыі; Н. М. Кавалёва,

дацэнт кафедры рускай

і замежнай літаратуры;

В. А. Хрыптовіч, дацэнт

кафедры ўзроставай і пе-

да гаг ічнай псіхалогі і ;

Н. В. Аза ронак, дацэнт кафе-

дры сацыяльнай псіхалогіі;

У. П. Сы ты, загадчык ка-

федры асноў медыцынскіх

ведаў; А. А. Корзюк, за-

гадчык кафедры дапамож-

ных гістарычных дысцыплін

• 2 кастрычніка – Дзень настаўніка

Кастрычнік для ўсіх настаўнікаў пачынаецца са святочнага настрою, кветак, цёплых віншаванняў і шчырых

слоў: у першую нядзелю месяца беларускія педагогі адзначаюць прафесійнае свята – Дзень настаўніка. Ці

варта казаць, якое дачыненне да яго мае наш універсітэт! Вось і сёлета ў перадсвяточны восеньскі дзень

актавая зала БДПУ вітала апладысментамі сваіх выкладчыкаў і студэнтаў.

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

• Аддзел кадраў

СВЯТА ЎДЗЯЧНАСЦІ І ПРЫЗНАННЯ

2 13 кастрычніка 2011 г.

• Новае ў навучанні

Нам, студэнтам факультэта пры-

родазнаўства, выпала сустрэцца

з цудоўным чалавекам, таленавітым

педагогам, майстрам сваёй справы –

Ірынай Яўгенаўнай КАСЦЯНКА.

Настаўніца хіміі СШ №4 г. Чашнікі

актыўна ўкараняе ў практыку асо-

басна арыентаваныя тэхналогіі,

вядучай з якіх з’яўляецца праектна-

даследчая дзейнасць школьнікаў.

Яе ўрокі напоўнены творчасцю і

настаўніка, і вучняў, што дапамагае

пераадолець у свядомасці дзяцей

стэрэатып пра хімію як «сумную»

навуку. Карысць ад такой працы

складана пераацаніць. Напрыклад,

на сваіх уроках настаўніца змагла

даказаць школьнікам, што чыпсы

шкодныя для здароўя, і не толькі на-

шага з вамі. У якасці паддоследных

былі абраны рыбкі, якіх на працягу

двух тыдняў кармілі чыпсамі. Праз

адведзены час рыбкі страцілі сваю

афарбоўку і сталі маларухомымі. А як

толькі чыпсы былі выключаны з ра-

цыёну – аднавілі колер і актыўнасць

і, па словах Ірыны Яўгенаўны, дагэ-

туль жывыя. Шкоднасць папуляр-

нага сярод падлеткаў прадукту была

даказана наглядна. Акрамя таго, на

ўроках хіміі настаўніца праводзіла

шматлікія доследы з каляровымі

газіраванымі напоямі. Вось адзін

з іх. Было ўзята чатыры прабіркі: з

«Кока-Колай», «Фантай», «Спрай-

там» і вадой. У кожную дадалі невя-

лікі кавалачак дражджэй, пасля ча-

го закрылі паветранымі шарыкамі.

Усе ўзоры змясцілі ў аднолькавыя

ўмовы, і праз некаторы час ша-

рык надзьмуўся толькі ў чацвёртай

прабірцы (вада + дрожджы). Гэта да-

казвае наступнае: газіраваныя напоі

не толькі не з’яўляюцца пажыўным

асяроддзем для бактэрый, але і

знішчаюць мікрафлору. Адпавед-

на, трапляючы ў наш арганізм, яны

наносяць значны ўрон здароўю ча-

лавека – мікрафлора страўніка

гіне. Пасля такіх наглядных

эксперыментаў многія дзеці

перасталі ўжываць і чыпсы, і

газіраваныя напоі, а гэта ўжо

маленькая перамога.

Вольга КРУЧКО,

Кацярына РУДАКОЎСКАЯ,

факультэт прыродазнаўства

***Пазнавальнай стала для нас, буду-

чых географаў, сустрэча з Наталляй

Мацвееўнай ГРЫЦУК. Творчы па-

дыход адчуваецца ў кожным слове і

дзеянні настаўніцы геаграфіі Жам-

чужненскай СШ Баранавіцкага ра-

ёна. Для навучання школьнікаў яна

выкарыстоўвае адаптыўную сістэму,

дзякуючы якой урокі праходзяць жы-

ва, з вялікай колькасцю наглядных

пры кладаў і нават доследаў! Студэн-

таў яна парадавала арыгінальнай

методыкай дзялення класа на гру-

пы. Наталля Мацвееўна папрасіла

хутка запісаць на паперы прозвішча

вядомага пісьменніка, садавіну, част-

ку твару, колер і свойскую птушку.

Пасля гэтага прапанавала падлічыць

балы: за адказы «Пушкін», «яблык»,

«нос», «сіні» і «курыца» трэба было

налічыць сабе… нуль балаў! Іншыя

ж адказы заслугоўвалі пяці балаў.

Па агульнай суме настаўніца ра-

іць меркаваць пра неардынарнасць

мыслення вучняў. Тыя, хто набраў

20–25 балаў, як правіла, вызнача-

юцца багатай фантазіяй і цікавым

падыходам да справы, гэта творчыя

людзі (у класе такія дзеці патрабу-

юць асаблівых заданняў); 10–15

балаў – сярэдзінка паміж фантазё-

рам і прагматыкам. Тыя ж, хто набраў

ад нуля да пяці балаў, хутчэй за ўсё

вызначаюцца матэматычным скла-

дам розуму. Такі падыход у многім

аблягчае працу настаўніка на

ўроку. Магчыма, калі-небудзь

ён спатрэбіцца і нам.

Кацярына ЧУГАІНАВА,

факультэт прыродазнаўства

***Без пяці хвілін гісторыкам па-

шчасціла ўдвая: мы змаглі пераняць

вопыт адразу двух прэтэндэнтак

на ганаровае званне «Настаўнік

года-2011» – Аксаны Валер’еўны

КОЛТАН і Анжэлы Віктараўны

ГРЫГАРОВІЧ. Абедзве настаўніцы

выдатна сябе зарэкамендавалі, ня-

гледзячы на тое што для прэзентацыі

студэнтам абралі розныя методыкі

вядзення ўрока.

Аксана Валер’еўна, настаўніца

гісторыі гімназіі №1 г. Мядзела, з ліку

тых педагогаў, якія аддаюць перавагу

інавацыйным метадам і сродкам на-

вучання і не баяцца эксперымента-

ваць. Невыпадкова яна прадстаўляла

метад навучання з дапамогай муль-

тымедыйных сродкаў. Ён найлепей

падыходзіць да такога прадмета, як

гісторыя. У адрозненне ад іншых ды-

сцыплін, якія дазваляюць правесці

эксперымент ці назіранне, на занят-

ках па гісторыі факт можна толькі

прадставіць. Што ўдала і зрабіла Ак-

сана Валер’еўна. Паказаны фрагмент

урока з выкарыстаннем прэзентацыі

ўразіў прысутных сваёй якасцю і ін-

фарматыўнасцю. Настаўніца даказа-

ла, што выкарыстанне мульты-

медыйных сродкаў станоўча

ўплывае на ўспрыманне і асэн-

саванне вучнямі інфармацыі.

А гэта і ёсць адна з галоўных

мэт любога ўрока.

А вось Анжэла Віктараўна, якая

выкладае гісторыю і грамадазнаўства

ў гімназіі №1 г. Бабруйска, пакарыла

аўдыторыю зусім іншым чынам. Яна

пераканала нас у тым, што ніякія

сродкі не могуць замяніць аўтары-

тэт настаўніка. У сваёй педагагіч-

най практыцы Анжэла Віктараўна

вы карыстоўвае шматлікія цікавыя

прыёмы – скажам, лёгка можа весці

ўрок, знаходзячыся сярод вучняў за

апошняй партай. Яна – майстра

прыдумваць праблемныя сітуацыі,

якія прымушаюць дзяцей думаць,

шукаць, а часам дае магчымасць і

павесяліцца. Напрыклад, на ўрок

па тэме «Гісторыя Францыі» Анжэ-

ла Віктараўна прынесла малюнак

з выявай Парыжа і вяроўку. Дзеці

доўга не маглі зразумець, як мож-

на «звязаць» дзве гэтыя рэчы. Як

высветлілася, кемлівая і жартаўлівая

настаўніца хацела, каб вучні ўзгадалі

знакаміты выраз «Убачыць Парыж –

і памерці». Абедзве сустрэчы былі

такімі цікавымі, што студэнты

гістарычнага факультэта так

і не змаглі канчаткова вызна-

чыцца са сваімі сімпатыямі.

Яўген ПАЦ,

гістарычны факультэт

***У апошнія вераснёўскія дні сту-

дэнтам матэматычнага факультэта

таксама давялося ўбачыцца з прад-

стаўніка мі педагагічнай эліты Белару-

сі. Сва ім будучым калегам майстар-

клас далі настаўнікі матэматыкі

Алена Барысаўна ПРАТАСЕВІЧ і Іван

Віктаравіч ЯКІМЕНКА.

Ахвотна дзялілася прафесійным

вопытам з пяцікурснікамі настаўні ца

матэматыкі і інфарматыкі СШ №1

г. Драгічына А. Б. Пратасевіч. Тэ му для

свайго майстар-класа яна абрала на-

ступную: «Аналогія і супрацьпастаў-

ленне на ўроках матэматыкі». Сту-

дэнты адзначылі, што матэрыял

для іх быў знаёмы, але і ў гэтым

ёсць свае плюсы: прыемна, што

ўніверсітэцкая адукацыя ідзе

ў нагу з часам і своечасова ары-

ентуе студэнтаў у шэрагу но-

вых метадаў і прыёмаў.

Другі з канкурсантаў, І. В. Якіменка,

настаўнік матэматыкі і інфарматы-

кі Лошніцкай раённай

гімназіі Барысаўскага

ра ёна, на сваім майстар-

класе прапанаваў студэн-

там пагутарыць на тэму

«Ці быць інтэграцыі?».

Своеасаблівым лейтма-

тывам сустрэчы стала

ідэя эфектыўнасці ін-

тэграцыі школьнага кур-

са матэматыкі з іншымі

галінамі ведаў. Івану Вік-

таравічу таксама ўдалося

даказаць студэнтам на

першы погляд вядомую ісціну: для

вывучэння любога аб’екта неаб-

ходна разглядаць яго з усіх бакоў.

Для гэтага ён правёў наступны экс-

перымент. Перад трыма студэнтамі

размясцілі кубік Рубіка такім чы-

нам, каб удзельнікі эксперыменту

бачылі толькі некаторыя яго грані.

У выніку студэнты апісалі толькі

частку аб’екта, але не здолелі рас-

казаць пра тое, што знаходзіцца

Напярэдадні Дня настаўніка студэнты нашага ўніверсітэта атрымалі сапраўдны прафесійны падарунак. У госці да будучых спецыялістаў завіталі

лепшыя педагогі краіны – фіналісты Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь–2011». На пра-

цягу трох дзён у сценах вядучай педагагічнай ВНУ краіны яны сустракаліся са студэнтамі, праводзілі майстар-класы, падчас якіх дзяліліся вопытам

сваёй працы. Некаторыя прыёмы і набыткі старэйшых калег будучыя педагогі прадбачліва запомнілі і ўжо сёння дзеляцца імі з чытачамі «Н».

ЭТАЛОН ПЕДАГАГІЧНАГА МАЙСТЭРСТВА

А. В. Колтан

А. Б. Пратасевіч

313 кастрычніка 2011 г.

на нябачных ім гранях, нават зыходзячы са

свайго папярэдняга вопыту. Такі педагагічны

прыём дапамог наглядна пераканаць нас у

важнасці ўсебаковай ацэнкі сітуацыі. Вя-

дома, што мэтай майстар-класа

з’яўляецца прафесійнае ўдасканаленне.

Канкурсанты-2011 прапанавалі нам

свае шляхі да поспеху, а наколькі яны

будуць засвоены, залежыць ад нас,

спецыялістаў заўтрашняга дня.

Вольга ДЗЯНІШЧАНКА,

Павел ДУБОВІК,

Аляксандр КУТЫШ,

матэматычны факультэт

***Толькі са станоўчымі эмоцыямі ўзгадваецца

майстар-клас, які правёў настаўнік фізікі

гімназіі № 3 г. Гродна Ігар Сяргеевіч МА-

СЛАЎ. Ён здолеў удала паказаць сту-

дэнтам-пяцікурснікам фізфака шырокія

магчымасці выкарыстання эўрыстычных

заданняў на ўроках астраноміі. Вядома, для

настаўніка галоўнае, каб вучні палюбілі яго

прадмет і шчыра цікавілі-

ся ім. Чытанне дадатко-

вай літаратуры, на жаль,

апошнім часам становіцца

хутчэй выключэннем, чым

правілам. У такім выпадку

эўрыстычныя заняткі –

проста знаходка для пачы-

наючага настаўніка. Яны

дапамагаюць школьніку

адчуваць сябе даследчыкам

і выкарыстоўваць не толькі

фантазію і кемлівасць, але

і атрыманыя на ўроках ве-

ды, а магчыма, і звесткі з

дадатковай літаратуры.

У сваёй педагагічнай дзейнасці Ігар Сяргеевіч

выкарыстоўвае папулярныя, растыражыра-

ваныя ў масавай культуры з’явы і факты,

напрыклад, варыянты сцэнарыя сутыкнен-

ня астэроіда з зямлёй, магчымасці здабычы

карысных выкапняў па-за нашай планетай.

На мой погляд, гэта вельмі правільная так-

тыка, бо сучасныя школьнікі добра знаё-

мыя з кінафільмамі на касмічную тэматыку

і публікацыямі ў Інтэрнэце. Звяртаючыся да

гэтых тэм на школьных занятках, вучні знаё-

мяцца з імі нанова, з пункту гледжання навукі,

і задаюцца слушным пытаннем: ці верагодныя

некаторыя з падзей, пра якія гавораць усе на-

вокал? А вось тут застаецца адно – прыду-

маць свой шлях праверкі або рашэння задання

і дзейнічаць па намечаным плане: правяраць,

вывяраць і канструяваць, бо заўсёды прыемна

ўспамінаць пра пастаўленую задачу, якую ты

вырашыў з поспехам. Вядома, што галіна

выкарыстання эўрыстычных заданняў

не вычэрпваецца адной астраноміяй:

яны паспяхова могуць быць выкарыста-

ны пры выкладанні блізкай і любімай

намі фізікі.

Настасся РЭДЗЬКО,

фізічны факультэт

***«З дапамогай органаў слыху засвойваецца

15 % інфармацыі, з дапамогай органаў зроку –

25 %, з дапамогай слыху і зроку – 65 % …» –

так пачаў майстар-клас для студэнтаў фізічнага

факультэта Дзмітрый Анатольевіч ШЫЦ,

настаўнік фізікі СШ №16 г. Полацка. Напачат-

ку сустрэча з удзельнікам конкурсу «Настаўнік

года-2011» нагадвала звычайны ўрок. Зда-

валася б, што можа здзівіць пяцікурсніка,

які хутка сам будзе вучыць школьнікаў! Тым

больш, што пра агрэгатныя станы рэчыва

нам добра вядома ўжо даўно. Але слайды, якія

падрыхтаваў Дзмітрый Анатольевіч, прымусілі

нас ажывіцца: на экране пачалі бегаць вясё-

лыя чалавечкі. Усе ўзнялі галовы, і ў многіх

міжволі з’явілася ўсмешка ад таго, як пацешна

гэта выглядала. Ну, як можна такую сур’ёзную

тэму звязваць з гэтымі істотамі?! Ды вельмі

лёгка! У цвёрдым стане яны стаяць побач і

амаль не рухаюцца, у вадкім стане – трыма-

юцца за рукі і бегаюць то ўлева, то ўправа, у

газападобным – рухаюцца хаатычна, кожны

сам па сабе. Задача настаўніка заключалася ў

тым, каб самае складанае зрабіць лёгкім. І гэ-

та яму сапраўды ўдалося. На гэтым прыкладзе

Дзмітрый Анатольевіч паказаў нам, як удала

на ўроках фізікі можна выкарыстоўваць флэш-

анімацыю. Тым больш, што гэта не толькі па-

дабаецца вучням, але і можа выручыць са-

мога настаўніка. Напрыклад, калі патрэбны

для дэманстрацыйнага эксперыменту прыбор

сапсаваўся, флэш-анімацыя лёгка прый-

дзе на дапамогу. А самае цікавае, што яе

можна выкарыстоўваць на любым уро-

ку (фізікі, хіміі, геаграфіі і

г. д.), дэманструючы целы,

рухі і гукі. Прыемна, што

майстар-клас аказаўся не

толькі захапляльным, але

і карысным для нашай бу-

дучай прафесійнай дзей-

насці.

Наталля ГАЎРЫЛЬЧЫК,

фізічны факультэт

***«Усміхніся – і ўсё атры-

маецца!» – упэўнена бы-

лая студэнтка БДПУ, а

зараз настаўніца рускай

мовы і літаратуры гімназіі

№7 г. Мінска, фіналістка конкурсу Таццяна

Уладзіміраўна СЯМЁНАВА. Не дзіўна, што

і свой майстар-клас яна пачала з усмешкі.

На ўваходзе студэнты цягнулі карткі са

словамі, у якіх трэба было паставіць націск.

Удзельнікі так актыўна абмяркоўвалі, як бу-

дзе правільна – «ку'хонный» ці «кухо'нный»,

што не заўважылі на адваротным баку картак

смешныя малюнкі. А менавіта з іх Таццяна

Уладзіміраўна і пачала свой «урок». Натураль-

на, што студэнты ацанілі такі добразычлівы

педагагічны ход. Вельмі важна, з якім на-

строем чалавек бярэцца за працу: перш чым

спасцігаць таямніцы любой навукі, трэба

запаліць ліхтарык, які дапаможа прайсці

праз усе цяжкасці і цьмяныя моманты. Гэты

ліхтарык – усмешка, добры настрой. Зна-

чыць, некалькі хвілін, патрачаныя на жарты,

напрыклад, з ката ў капелюшы, ніколі не пра-

падуць дарма. Па прызнанні настаўніцы, яна

жыве па прынцыпе: «Аддавай усё лепшае

свету, і свет аддасць лепшае табе». Мне

здаецца, што з такім жыццёвым дэвізам Тац-

цяна Уладзіміраўна атрымлівае сотні ўсмешак

у зварот кожны дзень!

Ганна БАГУМІНСКАЯ,

факультэт беларускай

і рускай філалогіі

P.S. Як стала вядома, ганаровае зван-

не «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-

2011» і «Крыштальнага жураўля» атры-

мала Інэса Уладзіміраўна ЗУБРЫЛІНА,

настаўніца англійскай мовы гімназіі

№1 г. Дзятлава. Першая прэмія ў Але-

ны Уладзіміраўны ЦІЛЮЛА, другая – у

Алены Яўгенаўны ГАРБАР, а трэцяя –

у Ігара Сяргеевіча МАСЛАВА. Віншуем

пераможцаў!

• Афіцыйная хроніка

На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з да-

кладам «Вынікі прыёмнай кампаніі 2011 г.» выступіў

адказны сакратар прыёмнай камісіі С.У. ЯКАВЕНКА.

Прапануем вытрымкі з яго выступлення.

Завяршылася ўступная кампанія 2011 г. Умоўна яе

можна падзяліць на дзве часткі: арганізацыя і правядзен-

не цэнтралізаванага тэсціравання і непасрэдны прыём

абітурыентаў ва ўніверсітэт.

Прыём абітурыентаў на першы курс сёлета праходзіў

у дастаткова складанай канкурэнтнай барацьбе, якая

разгарнулася паміж ВНУ краіны. Справа ў тым, што ў

2011 г. колькасць выпускнікоў сярэдніх школ рэспублікі

скарацілася на 13 000 чалавек у параўнанні з папярэднім

годам і склала ўсяго толькі 75 тысяч. Аднак аўтарытэт

нашай навучальнай установы, набыты дзякуючы высо-

каму ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў, прывёў да нас

дастаткова падрыхтаваных выпускнікоў школ. Прыемна

адзначыць, што балы сертыфікатаў па прадметах ЦТ у

першакурснікаў БДПУ больш высокія, чым у сярэднім

па рэспубліцы. Найвышэйшы бал – 326 – мае Святлана

Занько, студэнтка факультэта спецыяльнай адукацыі.

Дарэчы, у трыццатку максімальных балаў па ўніверсітэце

ўвайшлі 11 прадстаўнікоў менавіта гэтага факультэта.

У 2011 г. прыём у наш універсітэт ажыццяўляўся па

44 спецыяльнасцях і спецыялізацыях дзённай і 31 спе-

цыяльнасці і спецыялізацыі завочнай формы атрымання

адукацыі. Конкурс ад 2 да 3 чалавек на месца быў адзна-

чаны на сямі, ад 3 да 5 чалавек – на пяці, звыш 5 – на

трох спецыяльнасцях. Самы вялікі набор ажыццяўляўся

на спецыяльнасці «Матэматыка. Інфарматыка» (135

чалавек) і «Дашкольная адукацыя» (160 чалавек).

Сярод студэнтаў, якія былі залічаны на дзённую –

бюджэтную і платную – форму атрымання адукацыі,

больш высокі сярэдні бал атэстата маюць выпускнікі

сельскіх школ (8,12), у гараджан ён складае 7,55. Да-

рэчы, сярод першакурснікаў стацыянара, якія вучацца

за кошт сродкаў бюджэту, 36 % – вясковыя жыхары,

64 % – прадстаўнікі гарадскога насельніцтва (у 2010 г.

іх суадносіны складалі адпаведна 32 і 68 працэнтаў).

У выніку прыёмнай кампаніі ва ўніверсітэт у 2011 г.

залічана 3807 чалавек (1779 – на дзённую і 2028 –

на завочную форму атрымання адукацыі). Сярод

першакурснікаў 77 % дзяўчат і 23 % юнакоў (у 2010 г. –

адпаведна 79 % і 21 %). Акрамя таго, студэнтамі БДПУ

сталі 42 замежных грамадзяніны.

Члены Савета заслухалі і абмеркавалі

прадстаўленую інфармацыю, а таксама ўнеслі

адпаведныя прапановы.

і методыкі выкладання гісторыі; С. В. Вайніла, выклад-

чык кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін; В. В.

Далівеля, загадчык кафедры тыфлапедагогікі.

Асабліва прыемна, што граматы БДПУ ўручаюцца не

толькі паспяховым выкладчыкам, але і адораным студэн-

там, якія ў хуткім часе папоўняць рады педагогаў нашай

краіны. Так, сёлета ў мэтах маральнага і матэрыяльнага

стымулявання студэнтаў за высокія паказчыкі ў вучобе і

грамадскай рабоце, паспяховую працоўную дзейнасць ва

ўстановах адукацыі г. Мінска і Мінскага раёна і ў сувязі з

Днём настаўніка былі ўзнагароджаны:

Марыя Хіло, факультэт псіхалогіі; Надзея Цімафеева,

факультэт дашкольнай адукацыі; Наталля Абрамовіч, фа-

культэт пачатковай адукацыі; Аляксандр Кутыш, матэма-

тычны факультэт; Дар’я Гецьман, гістарычны факультэт.

Атмасферу свята і ўрачыстасці падтрымалі

лепшыя калектывы БДПУ, нашы таленавітыя

выкладчыкі, студэнты, выпускнікі, а такса-

ма госці ўніверсітэта. Напэўна, сёлетні Дзень

настаўніка кожнаму запомніцца яркім, шчырым,

радасным святам, якое будзе саграваць сэрцы аж

да наступнага кастрычніка.

Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

• 2 кастрычніка – Дзень настаўніка

• Новае ў навучанні

І. Я. Касцянка

СВЯТА ЎДЗЯЧНАСЦІ І ПРЫЗНАННЯ

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны педагагічны

ўніверсітэт імя Максіма Танка».

Пасв. аб рэгістр. № 557.

220030, г. Мінск,

вул. Савецкая, 18, п. 127.

226-40-19

e-mail: [email protected]

www.bspu.unibel.by

Выходзіць два разы ў месяц

на беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.

Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах

і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана

ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009.

220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 1000 экз. Зак. № 637.

Падпісана ў друк 12.10.2011 г. у 9.00.

Рэдактар

Т. А. БАШМАКОВА

i

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ

ЗАПРАШАЕстудэнтаў ВНУ двух апошніх курсаў вочнай формы атрымання адукацыі,

магістрантаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь,

а таксама асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю,

НА ПЕРАПАДРЫХТОЎКУ ў 2012 г.

Тэрмін навучання – 23 месяцы.

Форма навучання – вочная (дзённая, вячэрняя), завочная.

Навучанне на ўмовах аплаты.

Пасля заканчэння навучання выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы

дзяржаўнага ўзору з прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі.

Спецыяльнасць КваліфікацыяДашкольная адукацыя Педагог

Пачатковая адукацыя Выкладчык

Інфарматыка Выкладчык інфарматыкі

Матэматыка Выкладчык матэматыкі

Лагапедыя Настаўнік-лагапед

Сацыяльная педагогіка Сацыяльны педагог

Тыфлапедагогіка Тыфлапедагог

Жэставая мова Выкладчык-перакладчык жэставай

мовы

Сурдапедагогіка Сурдапедагог

Алігафрэнапедагогіка Алігафрэнапедагог

Інтэграванае навучанне

і выхаванне ў школьнай адукацыі

Настаўнік-дэфектолаг

Інтэграванае навучанне

і выхаванне ў дашкольнай адукацыі

Настаўнік-дэфектолаг

Менеджмент устаноў дашкольнай,

агульнай сярэдняй адукацыі,

пазашкольнага выхавання

і навучання

Менеджар у сферы адукацыі

Педагагічная

дзейнасць спецыялістаў

Выкладчык у адпаведнасці

з кваліфікацыяй па асноўнай

адукацыі

Псіхолага-педагагічнае

суправаджэнне развіцця дзіцяці

дома

Выкладчык-выхавальнік

УВАГА! НОВЫЯ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ!Web-дызайн і камп’ютарная

графіка

Праграміст-Web-дызайнер

Псіхалогія кіравання Псіхолаг-менеджар

Практычная псіхалогія Педагог-псіхолаг

Псіхалогія сямейных адносін Псіхолаг

Псіхалогія прадпрымальніцкай

дзейнасці

Псіхолаг-менеджар

Выяўленчае мастацтва Выкладчык выяўленчага мастацтва

Музычнае мастацтва Выкладчык музычнага мастацтва

Мастацтва харэаграфічнае Харэограф-педагог

Фізкультурна-аздараўленчая

работа ва ўстановах адукацыі

Выкладчык фізічнай культуры

Сацыякультурнае забеспячэнне

турысцкай дзейнасці

Культуролаг-аніматар

Даведкі: 267-14-41 (тэл./факс), 263-98-16, 271-57-10http://ipk.bspu.unibel.by/

Дынамічны настрой святу быў зададзены ў самым пачатку: пад энер-

гічную музыку прадстаўнікі факультэцкіх каманд з рознакаляровымі

сцягамі пракрочылі па актавай зале і ўзняліся на сцэну. Для ўрачыстага

адкрыцця 57-й круглагадовай спартакіяды слова было прадастаўлена

рэктару БДПУ прафесару П.Д. Кухарчыку. Пётр Дзмітрыевіч жар-

там адзначыў, што ён мае магчымасць бесперапынна назіраць за

спартыўнай дзейнасцю ўніверсітэта, бо рэктарат і спарткомплекс зна-

ходзяцца побач. А яшчэ прызнаўся, што ўсё лета сумаваў без студэнц-

кага гоману, які напаўняе жыццём калідоры нашай alma mater. Пасля

невялікага лірычнага выступлення рэктар перайшоў да выканання не

менш прыемнай місіі – уручэння кубкаў, грамат і прызоў пераможцам

56-й спартакіяды БДПУ. Сёлета трэцяе месца заваяваў факультэт

сацыяльна-педагагічных тэхналогій, другімі сталі спартсмены

з факультэта прыродазнаўства, а на самую высокую прыступку

п’едэстала ўзышлі прадстаўнікі ФДА. Нагадаю, што рашэннем

каардынацыйнага савета па аздараўленчай і спартыўна-масавай

рабоце факультэт фізічнага выхавання выступае ў спартакіядзе па-за

конкурсам. Аднак менавіта ФФВ з’яўляецца флагманам спартыўнага

жыцця БДПУ, таму кубак спартакіяды быў урачыста ўручаны дэкану

факультэта М.М. Круталевічу. Міхаіл Міхайлавіч падзякаваў рэктарату

за тое, што любыя пытанні, звязаныя з фінансаваннем і падтрымкай

спорту ва ўніверсітэце, заўжды вырашаюцца станоўча. І ў сваю чаргу

перадаў кіраўніку ўніверсітэта кубак, медаль і дыплом першай ступені,

якія напярэдадні мерапрыемства жаночая футбольная каманда БДПУ

заваявала на Рэспубліканскай спартакіядзе.

Наступны этап станоўчых эмоцый і пазітыву – узнагароджанне

лепшых каманд работнікаў БДПУ. Тут прызавыя месцы размеркаваліся

наступным чынам: трэцяе – у факультэта пачатковай адукацыі, дру-

гое – у факультэта эстэтычнай адукацыі, а пальму першынства

заваяваў факультэт прыродазнаўства. На гэтым прыемныя моманты

ўра чыстасці не скончыліся: надышоў час уручэння прызоў у спецыяль-

ных намінацыях рэктарата БДПУ. Лепшым кіраўніком спартыўнай

секцыі назвалі студэнтку ФФВ Дар’ю Макаед (секцыя аэробікі і пілатэ-

су). У намінацыі «Спартыўны лідар факультэта» перамог майстар

спорту па самба, прызёр Рэспубліканскай універсіяды па самба, студэнт

фізфака Аляксей Шындзікаў. А лепшай зборнай універсітэта сёлета

стала жаночая зборная БДПУ па баскетболе. Мы па праву можам

ганарыцца спартсменамі, якія паспяхова абараняюць годнасць нашай

alma mater на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Гэтыя людзі

былі ўзнагароджаны ў намінацыі «Спартыўны гонар БДПУ». Пералік

дасягненняў і рэгалій нашых герояў заняў бы цэлую старонку гэтага

матэрыялу, таму абмяжуемся толькі імёнамі і відамі спорту: Лэйла

Абасава, Аляксандр Кокша, Аляксандр Лясо, Дзмітрый Аляксашын,

Марыя Кузняцова (дзюдо і самба), Аляксандр Бірук (сучаснае пяцібор’е),

Ганна Драбеня (спартыўная хадзьба), Павел Санковіч (плаванне).

Праводзячы спартсменаў са сцэны бурнымі апладысментамі, зала

скандзіравала: «Малайцы! Малайцы!» Што ж, і сапраўды малайцы!

Трымайма гонар БДПУ і надалей!

Падарункам для лепшых з лепшых сталі не толькі кубкі, каштоўныя

прызы і шчырыя словы ўдзячнасці, але і творчыя нумары ў выкананні

вядучых калектываў БДПУ і гасцей з іншых ВНУ. Песні, танцы,

жарты і нават дэманстрацыя баявых мастацтваў – усё гэта паспрыяла

захаванню святочнага настрою на доўгі час. Віншуем усіх спартсменаў

БДПУ з адкрыццём 57-й круглагадовай спартакіяды! Поспехаў вам у

пакарэнні новых запаветных вяршынь!

Вераніка МАНДЗІК

ЦЯПЛО ПАВІННА БЫЦЬ БЯСПЕЧНЫМ

Шматгадовая статыстыка пажараў перыяду пачатку восеньскіх халадоў

сведчыць пра рэзкае павелічэнне колькасці ўзгаранняў. Агнём знішчаюцца

будынкі, дамы грамадзян, іх маёмасць, траўміруюцца і гінуць людзі. І звя-

зана гэта ў асноўным з парушэннем правілаў эксплуатацыі бытавых элек-

траабагравальнікаў.

Каб пазбегнуць бяды і згодна з інструкцыямі № 1-П і № 10-П «Аб мерах

пажарнай бяспекі ва ўстанове адукацыі „Беларускі дзяржаўны педагагічны

ўніверсітэт імя Максіма Танка“»

у БДПУ ЗАБАРАНЯЕЦЦА

выкарыстанне электранагравальных прыбораў у аўдыторыях і адміністрацый-

ных памяшканнях, а таксама ў месцах масавага пражывання студэнтаў – жылых

памяшканнях інтэрнатаў.

Ю. КАЛЕСНІКАЎ, начальнік аддзела аховы працы

• Спартыўны навігатар

Сярод розных відаў дзейнасці, якімі жыве наш родны

ўніверсітэт, спорт ужо даўно заняў сваё пачэснае месца. Для

кагосьці гэта проста заняткі фізкультурай і падтрымоўванне сябе

ў добрай фізічнай форме. А для многіх – неад’емная частка жыц-

ця, напоўненая штодзённай працай і рэгулярнымі трэніроўкамі.

Шлях гэты няпросты, доўгі, часам даволі траўматычны, аднак

у рэшце рэшт ён прыводзіць кожнага спартсмена да свайго

ўласнага зорнага трыумфу… Днямі ў БДПУ адбылося трады-

цыйнае спартыўнае свята для тых, хто паспрабаваў перамогу

на смак, для каго сіла, вытрымка і гарт – не пустыя словы,

а важныя складнікі жыццёвага дэвізу. Універсітэт ушанаваў

сваіх лепшых спартсменаў, трэнераў і выкладчыкаў, а таксама

ўручыў узнагароды па спецыяльных намінацыях.

ПРАЗ ЦЕРНІ ДА ЗОРАК