4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 14 сакавіка 2013 года № 3 (1121 ) «НАСТАЎНІК- 2013» ВЕДАЙ НАШЫХ! ЗІМОВАЯ ШКОЛА ПСІХОЛАГАЎ Стар. 2 Стар. 3 Стар. 3 ВІНШУЕМ! Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыка кафедры (к.н., д.н., 23 разр. АТС) сацыяльнай псіхалогіі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) заалогіі (2), сацыяльнай псіхалогіі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) музычна-інструментальных дысцыплін, методык дашкольнай адукацыі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) агуль- най і дзіцячай псіхалогіі, замежных моў (2), прыродазнаўчанавуковых дысцыплін. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59. ДВАЦЦАЦЬ трэцяга сакавіка ўніверсітэт гасцінна адчыніць свае дзверы для абітурыентаў-2013. Актуаль- ную і дакладную інфармацыю пра новыя спецыяльнасці, парадак прыёму ў БДПУ і многае-многае іншае наведвальнікі атрымаюць ад прадстаўнікоў рэктарата, членаў прыёмнай камісіі, дэканаў факультэтаў. Ме- рапрыемства адбудзецца ў актавай зале ўніверсітэта (вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 3). Пачатак у 11.00. «Н»-даведка. Выкладчыкі і студэнты факультэтаў актыўна ўключыліся ў правядзенне прафарыентацый- най работы. Так, днямі гасцямі матфака сталі выпускні- кі мінскіх школ і навучэнцы УА «Дзяржаўны прафесій- на-тэхнічны каледж хлебапячэння». Працяг тэмы – у артыкуле «Вакацыі – з карысцю!» (стар. 4). У АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ пра- фесара П. Д. Кухарчыка з мэтай сацыяльнай абароны работнікаў універсітэта і ў сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Днём жанчын усім штатным работнікам ака- зана матэрыяльная дапамога ў памеры 250 000 руб., а тым, хто знаходзіцца ў адпачынку па цяжарнасці, родах і доглядзе за дзіцём, – 100 000 руб. (прапарцыянальна займаемай стаўцы). ЗОРНЫ ТРЫУМФ Немагчыма злічыць, колькі шляхоў пройдзена зорнікамі за 48 гадоў існавання слаўнай традыцыі БДПУ. Аднак кожны, хто хоць аднойчы вандраваў па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, ведае: самая кароткая і самая лёгкая дарога – тая, што вядзе дадому, у сваю родную alma mater. Вось і сёлета шэсць зорных маршрутаў сышліся апошнім лютаўскім днём у адным пункце – актавай зале БДПУ. Менавіта тут сабраліся студэнты, выкладчыкі і кіраўнікі раённых адміністрацый, каб падвесці вынікі Зорнага паходу-2013. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык, які выказаў шчырую ўдзячнасць усім, хто сваёй энергіяй і натхнёнасцю ў чарговы раз на «вы- датна» ажыццявіў зорнае падарожжа. Паходы па месцах баявой і працоўнай славы даўно сталі брэндам не толькі нашага ўніверсітэта, але на- ват і ўсёй краіны. Таму іх актыўныя ўдзельнікі з абодвух бакоў маюць поўнае права на ўзнагароды самай высокай вартасці. Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымалі сёлета двое пяцікурснікаў – Яна Васільева (ФПА) і Аляксей Прахін (фізфак). За плённую працу ў галіне грамадзянска-патры- ятычнага выхавання моладзі і высокі ўзровень арганізацыі зорных паходаў Ганаровай грама- тай БДПУ былі ўзнагароджаны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н. Г. Кучынская і старшыня Ашмянскага райвыканкама Ю. У. Адамчык. За значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі і шматгадовы ўдзел у арганізацыі і правя- дзенні Зорных паходаў Граматай БДПУ адзна- чаны: А. В. Жураўская, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, Д. А. Ігнатовіч, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхаван- ня і спорту, А. С. Камароўскі, мастацкі кіраўнік студэнцкага клуба «Юнацтва», А. Г. Лапатко, вы- кладчык кафедры заалогіі. За выдатную вучобу і актыўны шматгадовы ўдзел у Зорных паходах Граматай БДПУ ўзнагароджа- ны пяцікурснікі: Яўген Галавацкі (ФДА), Сця- пан Манкевіч (факультэт псіхалогіі), Кацяры- на Падпалуха (матэматычны факультэт), Павел Шыманскі (гістарычны факультэт). Прадстаўнікі шасці раённых выканаўчых камітэ- таў атрымалі Падзякі рэктара БДПУ, не засталіся без узнагарод і лепшыя байцы ды камандзіры зор- ных атрадаў. Па выніках паходу-2013 вызначаны пераможцы ў наступных намінацыях: «Зорныя даследчыкі» – зводны атрад «Нашчадкі» гістфака і ФБіРФ; «Зорны талент» – «48-я танкавая дыві- зія» ФДА і ФСПТ; «Зорны крэатыў» – «Фактар “Ч”» факультэтаў прыродазнаўства і псіхалогіі; «Зорнае яднанне» – «Ёсць кантакт!» ФПА і ФФВ. У самай галоўнай намінацыі – «Зорны лідар» – перамогу святкавалі адразу два атрады: «Зорны фэст» (ФЭА і ФСА) і «Дзеці Эйнштэйна» (фізічны і матэматычны факультэты). Падарункам для зорнікаў сталі не толькі ўзнагароды ад рэктарата і грамадскіх арганізацый, але і святочны канцэрт, падрыхтаваны лепшымі творчымі калектывамі Ашмяншчыны. За шматгадовую плённую навукова-педага- гічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных педага- гічных кадраў нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь УЗНАГАРОДЖАНА доктар педагагічных навук, прафесар кафедры дашкольнай адукацыі Н. С. СТАРЖЫНСКАЯ Навіны БДПУ

nastaunik 3(1121)

Embed Size (px)

DESCRIPTION

news BSPU of name M Tank

Citation preview

Page 1: nastaunik 3(1121)

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 14 сакавіка 2013 года № 3 (1121 )

«НАСТАЎНІК-2013»

ВЕДАЙНАШЫХ!

ЗІМОВАЯ ШКОЛА

ПСІХОЛАГАЎ

Стар. 2 Стар. 3 Стар. 3

• ВІНШУЕМ!

• Аддзел кадраўУстанова адукацыі «Беларускі дзяржаўны

педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС

на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу

з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам:

загадчыка кафедры (к.н., д.н., 23 разр. АТС) сацыяльнай псіхалогіі;

дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) заалогіі (2), сацыяльнай псіхалогіі;

старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) музычна-інструментальных дысцыплін, методык дашкольнай адукацыі;

выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) агуль-най і дзіцячай псіхалогіі, замежных моў (2), прыродазнаўчанавуковых дысцыплін.

Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы.

Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18.

Тэл. 226-46-59.

ДВАЦЦАЦЬ трэцяга сакавіка ўніверсітэт гасцінна адчыніць свае дзверы для абітурыентаў-2013. Актуаль-ную і дакладную інфармацыю пра новыя спецыяльнасці, парадак прыёму ў БДПУ і многае-многае іншае наведвальнікі атрымаюць ад прадстаўнікоў рэктарата, членаў прыёмнай камісіі, дэканаў факультэтаў. Ме-рапрыемства адбудзецца ў актавай зале ўніверсітэта (вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 3). Пачатак у 11.00.

«Н»-даведка. Выкладчыкі і студэнты факультэтаў актыўна ўключыліся ў правядзенне прафарыентацый-най работы. Так, днямі гасцямі матфака сталі выпускні-кі мінскіх школ і навучэнцы УА «Дзяржаўны прафесій-на-тэхнічны каледж хлебапячэння». Працяг тэмы – у артыкуле «Вакацыі – з карысцю!» (стар. 4).

У АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ пра-фесара П. Д. Кухарчыка з мэтай сацыяльнай абароны работнікаў універсітэта і ў сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Днём жанчын усім штатным работнікам ака-зана матэрыяльная дапамога ў памеры 250 000 руб., а тым, хто знаходзіцца ў адпачынку па цяжарнасці, родахі доглядзе за дзіцём, – 100 000 руб. (прапарцыянальназаймаемай стаўцы).

ЗОРНЫ ТРЫУМФНемагчыма злічыць, колькі шляхоў пройдзена зорнікамі за 48 гадоў існавання слаўнай

традыцыі БДПУ. Аднак кожны, хто хоць аднойчы вандраваў па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, ведае: самая кароткая і самая лёгкая дарога – тая, што вядзе дадому, у сваю родную alma mater. Вось і сёлета шэсць зорных маршрутаў сышліся апошнім лютаўскім днём у адным пункце – актавай зале БДПУ. Менавіта тут сабраліся студэнты, выкладчыкі і кіраўнікі раённых адміністрацый, каб падвесці вынікі Зорнага паходу-2013.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык, які выказаў шчырую ўдзячнасць усім, хто сваёй энергіяй і натхнёнасцю ў чарговы раз на «вы-датна» ажыццявіў зорнае падарожжа. Паходы па месцах баявой і працоўнай славы даўно сталі брэндам не толькі нашага ўніверсітэта, але на-ват і ўсёй краіны. Таму іх актыўныя ўдзельнікі з абодвух бакоў маюць поўнае права на ўзнагароды самай высокай вартасці.

Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымалі сёлета двое пяцікурснікаў – Яна Васільева (ФПА) і Аляксей Прахін (фізфак). За плённую працу ў галіне грамадзянска-патры-ятычнага выхавання моладзі і высокі ўзровень арганізацыі зорных паходаў Ганаровай грама-тай БДПУ былі ўзнагароджаны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н. Г. Кучынская і старшыня Ашмянскага райвыканкама Ю. У. Адамчык.

За значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі і шматгадовы ўдзел у арганізацыі і правя-дзенні Зорных паходаў Граматай БДПУ адзна-чаны: А. В. Жураўская, начальнік упраўлення вы хаваўчай работы з моладдзю, Д. А. Ігнатовіч, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхаван-ня і спорту, А. С. Камароўскі, мастацкі кіраўнік

студэнцкага клуба «Юнацтва», А. Г. Лапатко, вы-кладчык кафедры заалогіі.

За выдатную вучобу і актыўны шматгадовы ўдзел у Зорных паходах Граматай БДПУ ўзнагароджа-ны пяцікурснікі: Яўген Галавацкі (ФДА), Сця-пан Манкевіч (факультэт псіхалогіі), Кацяры-на Падпалуха (матэматычны факультэт), Павел Шыманскі (гістарычны факультэт).

Прадстаўнікі шасці раённых выканаўчых камітэ-таў атрымалі Падзякі рэктара БДПУ, не засталіся без узнагарод і лепшыя байцы ды камандзіры зор-ных атрадаў. Па выніках паходу-2013 вызначаны пераможцы ў наступных намінацыях: «Зорныя даследчыкі» – зводны атрад «Нашчадкі» гістфака і ФБіРФ; «Зорны талент» – «48-я танкавая дыві-зія» ФДА і ФСПТ; «Зорны крэатыў» – «Фактар “Ч”» факультэтаў прыродазнаўства і псіхалогіі; «Зорнае яднанне» – «Ёсць кантакт!» ФПА і ФФВ. У самай галоўнай намінацыі – «Зорны лідар» – перамогу святкавалі адразу два атрады: «Зорны фэст» (ФЭА і ФСА) і «Дзеці Эйнштэйна» (фізічны і матэматычны факультэты).

Падарункам для зорнікаў сталі не толькі ўзнагароды ад рэктарата і грамадскіх арганізацый, але і святочны канцэрт, п а д р ы х т а в а н ы л е п ш ы м і т в о р ч ы м і калектывамі Ашмяншчыны.

За шматгадовую плённую навукова-педага-гічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных педага-гічных кадраў нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УЗНАГАРОДЖАНА доктар педагагічных навук, прафесар кафедры дашкольнай адукацыі Н. С. СТАРЖЫНСКАЯ

• Навіны БДПУ

Page 2: nastaunik 3(1121)

2 14 сакавіка 2013 г.

• Свет без межаў

Праграма візіту, падрыхтаваная двума каардынатарамі дагавору – дырэктарам дэпартамента аховы здароўя прафесарам Нікола Камода і віцэ-дырэктарам дэ-партамента псіхалогіі і педагогікі прафе-сарам Патрыцыяй Мярынгала, уключала знаёмства з універсітэтам, афіцыйныя сустрэчы, канферэнцыі, абмеркаван-не сумесных даследчых і адукацыйных праектаў і інш.

Падчас знаходжання ў Італіі выкладчыкі БДПУ пазнаёміліся з факультэтамі псіхалогіі і медыцыны: іх кіраўніцтвам і прафесарскім складам, работай лаба-раторый і бібліятэк. Члены беларускай дэлегацыі сталі ўдзельнікамі канферэн-цыі «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі». Выступоўцы прадставілі вынікі даследаванняў, што праводзяцца сёння на факультэце псіхалогіі БДПУ, і атрымалі прапанову на ажыццяўленне сумесных навуковых праектаў. Таксама мы былі запрошаны на рэгіянальную тасканскую канферэнцыю, прысвечаную памяці Ан-дрэа Дэвота – фларэнтыйскага псіхіятра

Чарговы крок у плённым супрацоўніцтве

і псіхолага, дзейнасць якога была накірава-на на арганізацыю эфектыўнай мадэлі псіхалагічнай рэабілітацыі нарказалежных і людзей з іншымі формамі адыкцыі.

У рамках візіту адбылося абмеркаванне сумеснага бела руска-італьянскага адука-цыйнага праекта, які плануецца прадставіць для ўдзелу ў конкурсе Міжнароднай міжуніверсітэцкай праграмы TEMPUS.

Рэктар Фларэнтыйскага дзяржаў на-га ўніверсітэта прафесар Альберт Тэзі падтрымаў ініцы ятывы, звязаныя з развіц-цём сумесных даследчых і адукацыйных

праектаў ВНУ абедзвюх краін. Сапраўды, супрацоўніцтва і абмен інфармацыяй у навуковай і дыдактычнай сферах паспры-яюць павышэнню эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу ў нашых універсітэ-тах. Гэтай думкі прытрымліваецца і савет-нік па пытаннях навукі і культуры Пасоль-ства Рэспублікі Беларусь у Італіі Глеб Мартынаў, які ўдзельнічаў у сустрэчы.

Члены дэлегацыі БДПУ звярнулі ўвагу на тое, як актыўна ў Італіі ўзаема-дзейнічаюць спецыялісты ў галіне псі -халогіі і медыцыны. Так, медыкі ўдзель- нічаюць у рэалізацыі шэрагу навуко-ва-практычных праектаў лабараторыі псіхалогіі здароўя, а псіхолагі дапа-магаюць сваім калегам у клініках (на -прыклад, педыятрычнай клініцы Фла-рэнцыі), дзе працуюць з пацыентамі і іх роднымі.

Напрыканцы хацелася б адзна-чыць гасціннасць гаспадароў, якая праявілася не толькі ў арганізацыі прыёму, але і ў імкненні як мага бліжэй пазнаёміць нас з Фларэнцы-яй – сталіцай мастацтва свету.

Леанід ПЯРГАМЕНШЧЫК, дэкан факультэта псіхалогіі,

Галіна ГАТАЛЬСКАЯ, загадчык кафедры сацыяльнай псіхалогіі

Студэнткі ФП БДПУ прадставі лі ра-сіянам два навуковыя праекты. Свят-лана Прэснякова і Дзіна Шчыглеўская расказалі пра метад foto-voice у рабоце з негатыўнымі стэрэатыпамі і забабонамі ва ўспрыняцці людзей іншых эт нічных груп, а Карына Зауліна і Сафія Сушке-віч – пра тэатр пластычнай іправізацыі «Акме». Першы з праектаў быў накіра-ваны на азнаямленне аўдыторыі з самім метадам і паказ яго практычнага выка-рыстання пры вырашэнні сацыяльнай праблемы негатыўнага стаўлення да прадстаўнікоў іншай этнічнай групы. Аўтары другога праекта ў сваю чаргу пра- дэманстравалі, як пры дапамозе пла-стычнай ім правізацыі псіхолаг можа да-памагчы свайму кліенту больш глыбока

асэнсаваць праблемы, а таксама знайсці стратэгіі іх пераадолення.

Падчас знаходжання ў Школе нам удалося наведаць два скразныя праек-ты. На адным з іх («Рашэнне – арыен-таваныя перамовы») былі разгледжаны тэхнікі і падыходы, якія маюць практыч-нае прымяненне ў шырокім спектры сітуацый. Другі праект – «Прастора адносін: як будаваць масты, а не сце-ны» – быў прысвечаны таму, як аказ-ваць псіхалагічную дапамогу кліентам, што маюць цяжкасці ў наладжванні і падтрымцы адносін.

Навуковыя праекты, падрыхтава-ныя ўдзельнікамі Школы, пры свечаны актуальным пытанням сучаснай псі-халогіі, у прыватнасці, сацыяльнай,

арганізацыйнай, педагагічнай псіхалогіі, псі хафізіялогіі,некаторым аспектам практычнай дзейнасці псіхолага.

Удзел у Міжнароднай зімовай псі -халагічнай школе пашырае пра-фесійныя гарызонты, стымулюе матывацыю і ціка васць да навукі, садзейнічае асобаснаму росту, а таксама навуковаму супра цоў-ніцтву студэнтаў з ВНУ розных краін (БДПУ, Маскоўскага дзяр-жаўнага ўніверсітэта імя М. Ла-маносава, Санкт-Пецярбургскага дзяр жаўнага ўніверсітэта і Валга-градскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага ўніверсітэта).

Святлана ПРЭСНЯКОВА, студэнтка 3-га курса ФП

Не проста лекцыя, а майстар -клас!

Тэма «XXI ст.: вектары мадэрнізацыі сістэмы адукацыі дзяцей з абмежава-нымі магчымасцямі здароўя. Сітуацыя

ў Расійскай Федэрацыі» зацікавіла нас не толькі магчымасцю параў наць сістэмы спе-цыяльнай адукацыі краін-суседак, але і сва-ёй актуальнасцю, адпаведнасцю запатра-баванням грамадства. Слухачы даведаліся пра этапы станаўлення сістэмы спецыяль-най адукацыі ў Расіі, асноўныя напрамкі яе мадэрнізацыі. Мікалай Мікалаевіч прапанаваў для абмеркавання падыходы да інклюзіўнага і інтэграванага навучання асоб са спецыфічнымі адукацыйнымі патрэбамі, закрануў праблемы выхавання дзяцей у су-часным грамадстве. Вядома, тэма склада-ная і патрабуе ўдумлівасці з боку слухачоў. Аднак выступоўца раскрыў яе даступна,

наглядна, выкарыстоўваючы прыклады з практыкі навучання і выхавання дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Лектар па-майстэрску здолеў «дастукацца» да кожнага слуха-ча, прымусіў задумацца пра тое, як многа яшчэ неабходна пазнаць і зразумець. Выдатна, што на шля-ху прафесійнага станаўлення мы сустракаемся з людзьмі, якія па-шыраюць наш кругагляд, натхняюць на творчыя здзяйсненні і робяць нас больш удумлівымі.

Інга КІЖЛО, аспірант кафедры лагапедыі ФСА

Псіхолагі абменьваюцца вопытам

АЎТАРЫТЭТНЫ МЕДЫК, ВЯДОМЫ ПЕДАГОГ

Пятага сакавіка свой 70-ы дзень нараджэння адзначыў загадчык ка-федры асноў медыцынскіх ведаў, док-тар медыцынскіх навук, прафесар Уладзімір Пятровіч СЫТЫ. Справе дапамогі людзям ён аддаў больш за 50 гадоў жыцця.

Як вядома, медыцына і педагогіка ма-юць шмат агульнага: яны імкнуцца рас-крыць прыродны патэнцыял чалавека і ўзбагаціць яго ўнутраны свет, вучаць жыць і развівацца ў гармоніі з сабой і Сусветам, захоў ваць фізічнае і мараль-нае здароўе. Дыпламаваны ўрач і вы-кладчык, У. П. Сыты, здаецца, ведае, як гэтага дасягнуць: кожны, хто звяртаецца да Уладзіміра Пятровіча з прафесійным ці асабістым пытаннем, заўжды можа разлічваць на граматную кансульта-цыю ці слушную параду. І гэты досвед– вынік напружанай працы прафесара. У розныя гады, узначальваючы кафедру геранталогіі БелМАПА, займаючы паса-ду галоўнага тэрапеўта Міністэрства ахо -вы здароўя, з’яўля ючыся членам Камісіі пры Савеце Міністраў па ацэнцы наступст-ваў катастрофы на ЧАЭС, У. П. Сыты набыў унікальны, неацэнны вопыт. І сён-ня загадчык кафедры асноў медыцынскіх ведаў БДПУ працягвае працаваць са спецыялістамі ў галіне практычнай ме-дыцыны і кардыялогіі. Ён – аўтар больш як 300 навуковых публікацый, дзвюх манаграфій, шасці вучэбна-метадычных дапаможнікаў, вучоны, які падрыхтаваў 8 кандыдатаў медыцынскіх навук.

Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Пят-ровіча навуковая работа на кафедры атрымала новы імпульс. Дзякуючы яго намаганням кожную вясну на базе на-шага ўніверсітэта для студэнтаў ВНУ Беларусі ладзяцца алімпіяды, а на штогадовай Рэспубліканскай навуко-ва-практычнай канферэнцыі «Медыка-педагагічныя праблемы аховы здароўя і бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў» вынікамі сваіх даследаванняў абменьва-юцца выкладчыкі медыцынскіх дысцыплін шматлікіх устаноў адукацыі краіны.

Калектыў агульнаўніверсітэцкай кафедры асноў медыцынскіх ведаў зы-чыць свайму загадчыку, шаноўнаму прафесару Уладзіміру Пятровічу Сы-таму, моцнага здароўя, творчых здабыткаў, плёну, дабрабыту і ўсяго самага найлепшага!

Навуковае супра цоў ніцтва паміж фа культэтамі псіхалогіі БДПУ і Фла-рэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта, распачатае ў мі нулым годзе, актыўна на бірае тэмпы. Мы ўжо двойчы прымалі ў сябе італьянскіх калег, і вось нядаўна дэлегацыя нашай alma mater наведала партнёрскую ВНУ.

З 29 студзеня па 3 лютага студэнты факультэта псіхалогіі нашага ўніверсітэта прымалі ўдзел у Міжнароднай зімовай псіхалагічнай школе ў Санкт-Пецярбурзе. Мэтай паездкі стаў абмен вопытам, а таксама наладжванне навуковага і практычнага супрацоўніцтва паміж будучымі спецыялістамі-псіхолагамі. У праграму мерапрыемства былі ўключаны скразныя навуковыя праекты, семінары, лекцыі, прэзентацыі.

Прафесійнае станаўленне будучых педагогаў немагчыма ўявіць без вопыт-ных выкладчыкаў, выдатных спецыялістаў. Часам усяго адна лекцыя можа выклікаць зацікаўленасць, якая стане моцным стымулам да вывучэння пэўнай дысцыпліны. Гэта залежыць у першую чаргу ад майстэрства аратара, яго кампетэнтнасці і жыццёвага досведу. Менавіта такімі найлепшымі якасцямі валодае доктар педагагічных навук, акадэмік, дырэктар Інстытута карэкцый-най педагогікі Расійскай акадэміі адукацыі Мікалай Мікалаевіч МАЛАФЕЕЎ. Упэўнена, што са мной пагодзяцца студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ, якія прысутнічалі на лекцыі расійскага госця.

Праца ў галіне тэрапіі, кардыялогіі і геранталогіі, навуковая і педагагічная дзейнасць, – усё гэта дапамагло Уладзімі-ру Пятровічу назапасіць багаты прафесій-ны вопыт, якім ён сёння шчодра дзеліцца са сваімі студэнтамі і калегамі. Лекцыі прафесара вызначаюцца глыбінёй на-вуковай думкі, наяўнасцю пераканаўчых жыццёвых прыкладаў, добразычлівай атмасферай, а таксама тонкім гумарам, што дапамагае ў наладжванні кантакту з аўдыторыяй.

Page 3: nastaunik 3(1121)

314 сакавіка 2013 г.

• Ведай нашых!

Штогод творчыя калектывы БДПУ выязджаюць на разнастайныя конкурсы і фестывалі, дзе годна прадстаўляюць наш універсітэт на міжнароднай арэне. Чарговае таму пацвярджэнне – выдат-нае выступленне хора «Gaudeamus» (дыры-жор – Ларыса Ядлоўская), які вярнуўся з трэ-цяга Міжнароднага харавога фестывалю (Літва, Каўнас, 21–24 лютага 2013 г.) з залатым дыпло-мам і прызам глядацкіх сімпатый.

У конкурсе прымалі ўдзел харавыя калектывы з пяці краін: Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Расіі. Усе яны былі размеркаваны па катэго-рыях, «Gaudeamus» змагаўся за званне лепша-га ў намінацыі «Сучасная музыка». На суд журы і гледачоў былі прадстаўлены духоўныя творы вядо-мых у харавым мастацтве кампазітараў: Л. Дзічко, Т. Мельнічэнка, В. Хадоска, І. Дзянісавай. Праграма складалася з улікам эмацыянальнага ўспрыняцця духоўнай музыкі, яе разумення слухачом. Не сакрэт, што поспех выступлення шмат у чым залежыць ад таго, ці здолелі харысты данесці да аўдыторыі сэнс твора.

ЯК НАМ ПАКАРЫЎСЯ ХАРАВЫ АЛІМП

Усе калектывы, што прымалі ўдзел у конкурснай праграме, былі варты перамогі. Аднак рашэннем журы з вынікам у 95,6 бала ўладальнікам залатога дыплома быў прызнаны хор нашага ўніверсітэта «Gaudeamus». Яшчэ адной найвышэйшай уз-нагародай стаў для нас прыз сімпатый гледачоў. Гэта прыемна ўдвая: не заўсёды музыка чыста інтаніруючага хору, з ідэальнымі характарыстыкамі строю, ансамбля і пазіцыі гуку зразумелая проста-му слухачу. Мяжа паміж тэхнічным увасабленнем і творчасцю вельмі тонкая. Нам жа ўдалося не толькі тэхнічна зрабіць усё правільна, але і пера-даць аўдыторыі жывы эмацыянальны пасыл.

У калектыва атрымалася выканаць усе творы так, як і было задумана. Гэтаму садзейнічалі творчы дух харыстаў, пазітыўны настрой дырыжора, які перадаўся спевакам, упэўненасць у поспеху, а так-сама спакойная, цёплая атмасфера ў канцэртнай зале, за што трэба выказаць асаблівую падзяку арганізатарам конкурсу.

Праграма фестывалю была насычаная. Акрамя выканання конкурснай праграмы, удзельнікі хору далі некалькі канцэртаў, пазнаёміліся з культурай горада і краіны, традыцыямі, наведалі вядомыя музеі і саборы, тэатр.

Дзякуючы паездцы мы ўсе атрымалі безліч яркіх уражанняў, пасябравалі з удзельнікамі іншых харавых калектываў, зарадзіліся энергіяй і пазітывам. Наперадзе ў нас многа творчых ідэй і планаў, якія аба-вязкова ажыццявяцца. Трэба толькі верыць у свае сілы і аддана служыць Яго Вялікасці мастацтву.

Вольга КАЦУБА,студэнтка 501-й групы ФЭА

Конкурс, багаты на эмоцыі

Студэнты і выкладчыкі БДПУ, якія жывуць мастацтвам і жаданнем тварыць, аб’яднаны агуль-най мэтай: праслаўляць Радзіму і сваю alma mater у свеце, паказваць высокі ўзровень свайго майстэрства і прафесійнай падрыхтоўкі.

Напрыканцы лютага на факультэце эстэтычнай адукацыі БДПУ адбыўся фінальны тур міжфакультэцкага конкурсу прафесійнага майстэрства студэнтаў «Я – настаўнік-2013 (педага-гічны дэбют)».Ідэя правядзення мерапрыемства нарадзілася

шэсць гадоў назад. У той час у конкурсе прымалі ўдзел студэнты, што навучаліся па спецыяль-насцях «Музычнае мастацтва. Тэатральнае мастацтва» і «Музычнае мастацтва. Са-цыяльная педагогіка». З цягам часу змянілася канцэпцыя спаборніцтва, павялічылася колькасць канкурсантаў. Так, на сцэне факультэта сваё май-стэрства пачалі дэманстраваць і студэнты такіх спе-цыяльнасцей, як «Музычнае мастацтва. Спе-цыяльныя музычныя дысцыпліны», «Сусветная і айчынная культура. Фальклор», «Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія», «Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы», «Выяўленчае мастацт-ва. Камп’ютарная графіка». Конкурс паступова прыцягваў усё большую колькасць удзельнікаў. І вось у 2012 г. праявіць свае здольнасці выказалі жаданне студэнты факультэтаў пачатковай і да-школьнай адукацыі.

Сёлета ў фінальным туры спаборніцтва за ты-тул пераможцы змагаліся сямёра студэнтаў, якія праходзілі выпрабаванне ў трох конкурсных за-даннях: візітоўка «Я – настаўнік» (самапрэзента-цыя), педагагічная размінка, педагагічная сітуацыя. Ацэньвала выступленні ўдзельнікаў кампетэнтнае журы ў складзе загадчыка кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі В. Г. Ігнатовіч, старшага выкладчыка кафедры мастацкай і пе-дагагічнай адукацыі В. А. Дамасевіч, выкладчыка

кафедры методык дашкольнай адукацыі А. М. Зыль, інструктара катэгорыі «профі» групавых заняткаў па харэаграфічным мастацтве аб’яднання «Свет фітнесу», выпускніцы ФЭА 2012 г. В. І. Лавар.

Па выніках конкурсу дыпломам І ступені ўзнагароджана студэнтка 502-й групы спецыяль-насці «Дашкольная адукацыя. Музычнае ма-стацтва і харэаграфія» Віталіна Шпарло, другое месца заняла студэнтка 503-й групы спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя. Выяўленчае мастацт-ва» Яна Васільева, трэцяй стала студэнтка 503-й групы спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя. Выяўленчае мастацтва» Марыя Васюк.

Віншуем пераможцаў конкурсу!Ю. ЗАХАРЫНА,

загадчык кафедры тэорыіі методыкі выкладання мастацтва

Педагогіка сучаснай школы: Асновы педагогікі. Дыдактыка: вучэб.-ме-тад. дапам. / І. І. Цыркун, А. І. Андарала, К. М. Ар-цямёнак і інш.; пад агульн. рэд. І. І. Цыркуна. – Мінск: БДПУ, 2012. – 516 с.

У выданні прадстаўлены лекцыі, якія раскрываюць агульныя і дыдактычныя праб лемы педагогікі. У метадычнае суправаджэнне ўключаны пытанні і тэставыя заданні, фрагменты арыгінальных тэкстаў першакрыніц, педагагічныя задачы і сітуацыі.

Адрасуецца студэнтам, аспірантам і выкладчы-кам ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца аспектамі навучання і выхавання.

Стандартызацыя агуль- напедагагічнай падрых -тоўкі будучых настаў-нікаў на першай сту -пені вышэйшай аду-кацыі: метадычныя рэ -камендацыі / П. Д. Ку-харчык [і інш.]; пад агульн. рэд. А. В. Тор-хавай. – Мінск: БДПУ, 2012. – 104 с.

У метадычных рэка-мендацыях прадстаўле-

ны канцэптуальныя і нарматыўныя рэгулятывы стандартызацыі агульна педагагічнай падрыхтоў-кі будучых настаўнікаў на першай ступені вы-шэйшай адукацыі.

Адрасуецца кіраўнікам сістэмы педагагіч-най адукацыі ўсіх узроўняў, распрацоў шчы-кам адукацыйных стандартаў новага пакален-ня, выкладчыкам і аспірантам педагагіч ных спецыяльнасцей.

Сляпкова, В. І. Псіха-логія сям’і: вучэб.-ме-тад. дапам. У 2 ч. Ч. 2 / В. І. Сляпкова, І. І. Кранц. – Мінск: БДПУ, 2012. – 180 с.

У дапаможніку прадстаў-лены матэрыялы, пры-свечаныя псіхалогіі баць-коўства, адносінам паміж дзецьмі і бацька мі і дыяг-ностыцы міжасо басных

стасункаў у сям’і. Уключаны: мэтавая праграма дзеянняў студэнтаў, банк інфармацыі, метадыч-нае кіраўніцтва для студэнта і/або выкладчыка, лісткі самакантролю ведаў, а таксама заданні па іх паглыбленні.

Адрасуецца студэнтам, аспірантам, псіхо-лагам, усім, хто цікавіцца праблемамі псіхалогіі сям’і.

Пяргаменшчык, Л. А. Кры-зіснае ўмяшальніцтва: практыкум / Л. А. Пяр-гаменшчык, Н. Л. Пу-зырэвіч. – 2-е выд., пе-рапрац. і дап. – Мінск: БДПУ, 2012. – 140 с.

У выданні змяшчаюц-ца матэрыялы для пра-вя дзення лабараторных заняткаў па курсе «Кры-зісная псіхалогія», разглядаюцца формы псі-халагічнай дапамогі. Структура практыкуму дазваляе арганізаваць як адпаведныя напрамкі работы псіхолага, так і самаадукацыю, самада-памогу людзей, якія знаходзяцца ў стрэсавай сітуацыі.

Адрасуецца студэнтам вышэйшых навучальных устаноў.

• Выдадзена ў БДПУ

Page 4: nastaunik 3(1121)

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

ўніверсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 557. i

Вул. Савецкая, 18, п. 127,220030, Мінск.

226-40-19

e-mail: [email protected]

Выходзіць два разы ў месяцна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Газета надрукаванаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009.Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск.

Тыраж 400 экз. Заказ 138.Падпісана ў друк 14.03.2013 г. у 9.00.

ВАКАЦЫІ – З КАРЫСЦЮ!

Да гэтай ідэі мяне пад-штурхнула работа ў шта-бе «Абітурыент»: я на свае вочы ўбачыў, з якімі цяжкасцямі ўступнай кам-паніі даводзіцца суты-кацца будучым перша-курснікам і іх бацькам пры выбары ВНУ і спе цыяль-насці. Да таго ж, я не-аднаразова прымаў удзел у своеасаблівых «пра-фарыентцыйных дэсан-тах», якія ладзяцца вы-кладчыкамі і студэнтамі гістфака на базе ўстаноў сярэдняй адукацыі ста-ліцы і вобласці. Чаму ж не правесці нешта падобнае і ў сваім горадзе?

Сказана – зроблена: напрыканцы студзеня на базе САШ №1 г. Свет-лагорска, якая дала мне пуцёўку ў вялікае жыццё, адбылася прафарыента-цыйная сустрэча з вы-пускнікамі шэрагу школ горада. Прызнацца, я быў вельмі рады нагодзе ў чар-говы раз завітаць у род-ныя сцены, сустрэцца з любімымі настаўнікамі і паважаным дырэктарам

школы Васілём Іванавічам Пацюкам, расказаць ім і старшакласнікам пра сваю alma mater.

На сустрэчу запрасілі вучняў 10 і 11 класаў. За-вочная экскурсія па БДПУ пачалася дэманстрацы-яй мультымедыйных ро-лікаў пра наш універсітэт і, у прыватнасці, гіста-рычны факультэт. Удзель-нікі мерапрыемства мелі магчы масць азнаёміцца з матэрыяламі спецыяль-нага выпуску газе ты «Нас- таўнік» і ін шымі інфар ма-цыйнымі рэсур самі. Да-паўненнем да ўсяго гэта-га стаў мой аповед: і пра ўмовы паступлення, і пра асаблівасці навучальнага працэсу. Прыемна было адчуваць, што вучоба ў на-шым універсітэце і праца ў штабе «Абітурыент» значна паспрыялі развіц-цю маіх аратарскіх якас-цей: без асаблівых цяж-касцей я трымаў увагу вялікай аўдыторыі на пра-цягу даволі доўгага часу.

Асабліва актыўна слуха-чы цікавіліся паўсядзён-

Ад сэрца да сэрца

Зімовыя канікулы для студэнтаў БДПУ асацыіруюцца перш за ўсё са славутымі зорнымі паходамі. Мне ж, на жаль, не пашчасціла сёлета ў складзе атрадаў вандраваць па мясцінах баявой і працоўнай славы беларускага на-роду. Тым не менш, я вырашыў сумясціць адпачынак з карыснай справай і выправіўся ў свой, «малы зорны паход». Пункт прызначэння – Светла-горск, горад на рацэ Бярэзіне.

Ні для каго не сакрэт: людзям, што маюць патрэбу ў асаблівым клопаце з боку грамадства і дзяржавы, як і кожнаму з нас, уласцівыя высокая духоў-насць, пачуццё прыгожага, творчы патэнцыял і імкненне да самавыяўлення. Яны жадаюць дзяліцца сваім талентам з аўдыторыяй, дарыць навакольным станоўчыя эмоцыі. І такую магчымасць яны атрымалі дзякуючы намаганням арганізатараў канцэрта «Ад сэрца да сэрца», які прайшоў у актавай зале факультэта эстэтычнай адукацыі.

Міхась ПАЗНЯКОЎ: «Тварыце, людзі,на зямлі дабро…»

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі дацэнт кафедры сацыяльнай педагогікі ФСПТ А. М. Русецкая, а так-сама студэнты-актывісты факультэтаў эстэтычнай адукацыі і сацыяльна-педагагічных тэхналогій. У канцэрце прынялі ўдзел неверагодна таленавітыя самадзейныя артысты – людзі, што маюць фізічныя асаблівасці, і студэнты нашага ўніверсітэта, жыццё якіх падпарадкавана творчасці. Яны паспрабавалі дакрануц-ца да мастацтва праз чароўнасць музыкі, слоў, думак і пераканалі прысутных, што абмежаваныя магчымасці не з’яўляюцца перашкодай для бязмежнага таленту.

У працэсе падрыхтоўкі да мерапрыем-ства мы пазнаёміліся не толькі з творчымі асобамі, але і з людзьмі моцнага духу і невычэрпнай жыццёвай энергіі. Сярод іх – піяністка Настасся Крук. Сляпая дзяўчына падаравала нам некалькі ме-

Факультэт беларускай і рускай філалогіі традыцыйна арганізоўвае для сваіх студэнтаў сустрэчы з вядомымі літаратарамі, публіцыстамі, дзеячамі мастацтва і культуры. Чарговым госцем стаў паэт, празаік, перакладчык, крытык і мовазнаўца Міхаіл Паўлавіч ПАЗНЯКОЎ, які завітаў у БДПУ напрыканцы лютага. У цэнтры беларускай літаратуры імя Максіма Танка пранікнёнымі вершамі і цікавымі гісторыямі свайго жыцця ён натхняў філолагаў на творчыя пошукі і здзяйсненні.У скарбонцы Міхаіла Паўлавіча многа ўзнагарод. Ён з’яўляецца

лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій, сярод якіх – прэмія імя Янкі Маўра, «Лепшая кніга года», прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і інш. Аднак самае галоўнае яго дасягненне – гэта прызнанне чытачоў. Так, апавяданне «Вавёрчына хатка» не толькі атрымала дзве дзяржаўныя ўзнагароды, але і стала лепшым у намінацыі «Дзіцячыя сімпатыі». Як аказалася, Міхась Пазнякоў удала спалучае і літаратурную, і лек-сікаграфічную дзейнасць:

– Я заўсёды пішу. Калі не вершы – то прозу, калі не мастацкі твор – значыць, працую над слоўнікам. Атрымаўшы дыплом філолага, я займаўся даследчай дзейнасцю. Яе вынікам сталі шматлікія навуковыя артыкулы і «Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы». Некалькі гадоў настаўнічаў – вось чаму вялікую колькасць сваіх літаратурных твораў я напісаў для дзяцей. А з ваеннай тэматыкай мяне звязваюць дзяцінства і юнацтва. Мама дапамагала партызанам, а тата ваяваў на фронце. Некаторыя з іх ваенных гісторый ужо апублікаваны, шмат яшчэ планую надрукаваць у часопісе «Армия и культура», дзе заразпрацую. Асаблівае месца ў маёй творчасці займае тэма Бацькаўшчыны. Я нарадзіўся на Быхаўшчыне, у вёсцы Заброддзе, дзе асаблівая энер-гетыка, якой я падмацоўваюся перад вяртаннем у шумны горад.

Госць расказаў нам і пра тое, як прыйшоў у журналістыку: « Усё пачалося са школы. Настаўніца прапанавала напісаць верш – і ў мяне някепска атрымалася. Пасля пачаў пісаць у школьную газету, стаў яе рэдактарам… Журналістыкай займаюся на працягу ўсяго жыцця. Працаваў галоўным рэдактарам выдавецтва «Юнацтва», часопісаў «Вожык» і «Нёман», намеснікам дырэктара РВУ «Літаратура і мастацтва».

Студэнты пацікавіліся, хто з беларускіх пісьменнікаў аказаў найбольшы ўплыў на станаўленне Пазнякова-літаратара. «Знач-ны след у маім жыцці пакінула творчасць Максіма Багдановіча. Я вывучаў яго літаратурную спадчыну, наведваў мясціны, дзе жыў і працаваў класік. У выніку мяне запрасілі ўзначаліць музей паэ-та», – распавядаў госць.

Шчырая, даверлівая, зацікаўленая размова працягвалася яшчэ доўга. А напрыканцы яе Міхась Пазнякоў пажадаў нам, будучым калегам, ня-стомна тварыць, больш чытаць і пашыраць свой літаратурны кругагляд. «У апошнія гады я актыўна супрацоўнічаю з юнымі паэтамі і празаікамі. Гэта вельмі важна – пакінуць пасля сябе таленавітых паслядоўнікаў, тых, хто ўзбагаціць нашу літаратуру ў будучым».

Сустрэча з пісьменнікам атрымалася вельмі плённай і ды-намічнай. Госць разважаў на сур’ёзныя тэмы, аднак знайшло-ся месца і для дасціпных жартаў і цікавых гісторый. Міхасю Пазнякову не ўласцівы багемны пафас – ён проста жыве і пра-цуе, імкнучыся да новых вышынь, ён дапамагае людзям, бо ве-рыць, што толькі дабрыня выратуе свет.

Маргарыта ГЕРАСІМЁНАК, студэнтка 22-й групы ФБіРФ

ным жыццём студэнтаў – як арганізаваны іх вучоба і адпачынак, які памер стыпендый, як атрымаць месца ў інтэрнаце і г.д. Кожны адзначыў для ся-бе тыя перавагі, якія пра-дастаўляе сваім студэн-там БДПУ як вядучая ўстанова вышэйшай педа-гагічнай адукацыі – якас-ныя веды па запатра ба-ваных спецыяльнасцях, высо капрафесійныя вы-кладчыкі, добрая вучэб-ная база, забеспячэнне інтэрнатам усіх іншага-родніх перша курснікаў. Многія школьнікі пасля мерапрыемства пады-ходзілі і пыталіся пра мае асабістыя ўражанні ад ву-чобы.

Адміністрацыя шко-лы была вельмі зада-волена вынікамі су-стрэчы і перадала шчырыя словы падзя-кі адміністрацыі ўні-версітэта.

Яўген АБРАМЧУК, студэнт 2-га курса

гістарычнага факультэта

ладычных п’ес і была шчыра ўзрушана гарачымі апладысментамі слухачоў. Вы-ступленне Патрысіі Курганавай увогу-ле цяжка перадаць словамі. Не толькі голас, але і знешнасць дзяўчыны, яе пластыка, вытанчаныя рухі проста зачаравалі прысутных. Ніхто нават не здагадваўся, што Патрысія не бачыць з нараджэння…

Адна справа – бачыць людзей з абме жаванымі фізічнымі маг-чымасцямі на адлегласці, і зусім ін -шая – кантактаваць з імі, уза-емадзейнічаць. Гэты канцэрт дазволіў нам змяніць стаўленне да такіх людзей у бок разумення: яны роўныя з намі ў праве на мастац-кае пераўвасабленне рэчаіснасці.

Данута ЯФІМЧЫК, Таццяна БОРТНІК,

студэнткі 4-га курса ФСПТ

Прыгажосць сваімі рукаміНапярэдадні Дня жанчын

работнікі бібліятэкі арганізава-лі выстаўку дэкаратыўна-пры-кладнога мастацтва «Зроблена з любоўю». У аддзеле рэдкай кнігі ўвазе наведвальнікаў былі прад-стаўлены вышываныя карціны, вырабы з бісеру, прыродных матэрыялаў і тканін, а таксама вязаныя прадметы жаночага адзення і аксесуары. Сапраўды, нашы жанчыны не толькі вытан-чаныя прыгажуні, але і майстры-хі на ўсе рукі!