4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 11 красавіка 2013 года № 5 (1123 ) 2013 ГОД БЕРАЖЛІВАСЦІ МОЙ ФАКУЛЬТЭТ НОВАЕ Ў НАВУЧАННІ Стар. 3 Стар. 4 Стар. 4 Аддзел кадраў Ліст у нумар Шаноўныя калегі! Прыезд на сустрэчу з выпускнікамі школ Докшыцкага раёна вы- кладчыкаў і студэнтаў БДПУ абумоўлены не толькі пярэда- днем прыёмнай кампаніі-2013 у ВНУ, але і тым, што наша зям- ля ўзрасціла і выхавала шмат знакамітых грамадзян Беларусі. Выпускнікамі Докшыцкай СШ № 1 з’яўляюцца акадэмікі В. С. Буракоў і П. А. Апа- насевіч. Ёсць сярод іх і работні- кі вядучага ўніверсітэта краіны ў галіне педагагічнай адука- цыі – першы прарэктар БДПУ А. І. Андарала і дэкан фізічнага факультэта В. Р. Собаль. Сёння, як шмат гадоў на- зад, мы ганарымся ўзроўнем ведаў нашых навучэнцаў. Так, выпускнікі ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы», ды- рэктарам якой я з’яўляюся, па- ступаюць у самыя прэстыж- ныя ВНУ краіны, у тым ліку і БДПУ. Студэнтамі сталі 72,5 % выпускнікоў 2010 г. і 69,5 % тых, хто скончыў нашу школу ў 2011-м. На сустрэчу са сталічнымі гас- цямі ў кінаканцэртную залу «Іскра» разам з адзінаццаці- класнікамі прыйшлі старшы- ня раённага Савета дэпутатаў В. У. Сівіцкая, намеснік началь- ніка аддзела адукацыі райвы- канкама А. А. Кучыц, дырэк- тары ўстаноў адукацыі раёна, бацькі выпускнікоў. Усіх пры- Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска- выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: дацэнта кафедры (к. н., 20 разр. АТС) агульнай і педагагічнай псіхалогіі; старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) сацыяльнай педагогікі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) метадалогіі і метадаў псіхалагічных даследаванняў, асноў спецыяльнай педагогікі і псі- халогіі, дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладан- ня гісторыі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59. Ведай нашых! Заслужаны майстар спорту, член Нацыя- нальнай зборнай Беларусі па грэка-рымскай барацьбе Элбек Тажыеў у вялікім спорце не першы год і ўжо мае ў сваёй скарбонцы важкія дасягненні. Так, у 2011 г. ён стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету, абараняў гонар нашай краіны на Алімпійскіх гульнях у Лон- дане. На шляху да чарговага тытулу Элбек пе- рамог спартсменаў з Эстоніі, Балгарыі і Расіі, а ў фінальнай схватцы ўступіў у спаборніцтва з двухразовым чэмпіёнам Еўропы азер- байджанцам Элхінам Аліевым. «Да гэтага я двойчы змагаўся супраць яго, але кожны раз ПРЫГАЖОСЦЬ НАБЛІЖАЕ ВЯСНУ Рэспубліканскі тур ХХІІ Міжнароднага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева вясна-2013» адбыўся 5 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Барацьба – той від спорту, у якім студэнты факультэта фізічнага выхавання БДПУ стабільна дабіваюцца высокіх вынікаў. Штогод мы чуем усё новыя і новыя імёны танкаўцаў – пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў па розных відах спартыўных адзінаборстваў. Плённым для нас стаў і сёлетні чэмпіянат Еўропы, які прайшоў у Тбілісі (Грузія) 19–24 сакавіка. Адразу двое прадстаўнікоў БДПУ заваявалі чэмпіёнскія тытулы: Элбек ТАЖЫЕЎ – у грэка-рымскай барацьбе (вагавая катэго- рыя да 55 кг) і Анастасія ГУЧОК – у вольнай (да 59 кг). Новаспечаныя чэмпіёны, для якіх усё жыццё – барацьба (як у прамым, так і ў пераносным сэнсе), падзяліліся ўражаннямі і расказалі пра свой шлях да перамогі. Наш універсітэт на ім прадстаўляла сту- дэнтка 3-га курса факультэта эстэтычнага выхавання Вераніка Цеплякова. Да гэ- тага яна ўдзельнічала ў адборачным этапе і ўвайшла ў лік 16 самых грацыёзных і ар- тыстычных студэнтак ВНУ краіны. Асноўная мэта конкурсу, галоўным арганізатарам якога выступіла ГА «БРСМ», – падтрымка творчай моладзі. Таму Вераніка, як і іншыя ўдзельніцы рэспубліканскага тура, прадэманстравала не толькі знешнюю прыгажосць, але і сцэнічнае майстэрства, пачуццё гумару – адным сло- вам, сваю індывідуальнасць. А талентаў бу- дучаму спецыялісту ў галіне сусветнай і ай- чыннай культуры, рытмікі і харэаграфіі не па- зычаць: яна лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў, паветраная гімнастка на трапецыі, артыстка балета, мастацкі кіраўнік групы падтрымкі Нацыянальнай зборнай Беларусі па баскетболе… Творчы нумар дзяўчыны – арыгіналь- ная акрабатычна-харэаграфічная кампазіцыя – проста пакарыў гледа- чоў і журы. Мы віншуем Вераніку з год- ным прадстаўленнем БДПУ на конкур- се і жадаем натхнення і вясновага на- строю! сутных непадробна зацікавілі выступленні рэктара БДПУ прафесара П. Д. Кухарчы- ка і першага прарэктара да- цэнта А. І. Андарала, а так- сама відэапрэзентацыя ўні- версітэта. Старшакласнікі даведаліся, што студэнты педагагічнай ВНУ могуць не толькі атрымаць прэстыж- ную адукацыю, але і вучыцца ў лепшых спецыялістаў краіны, жыць у інтэрнаце, займацца ў шматлікіх гуртках і секцыях. Інфармацыя, якую прысут- ныя атрымалі з «першых рук», была сапраўды бясцэннай. І яна знайшла водгук у сэрцах нашых выхаванцаў. У доказ сваім словам прывяду толькі некаторыя з выказванняў адзінаццацікласнікаў, што прысутнічалі на сустрэчы з прадстаўнікамі БДПУ: «Пры- емна ўразілі магчымасці, якія ўніверсітэт прадастаўляе сваім студэнтам», «Гэта проста здо- рава, што ўсім першакурснікам гарантавана месца ў інтэрнаце», «Нарэшце я вызначылася, і мой шлях ляжыць менавіта ў БДПУ». Вялікі дзякуй вам за пры- езд і дапамогу нашым вы- хаванцам у іх прафесійным самавызначэнні. Ад імя педкалектыву Наталля ФУРСЕВІЧ, дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы» прайграваў, – расказвае Элбек. – Таму пера- мога ў фінальным паядынку для мяне асабліва значная. Спадзяюся, што паўтару сёлета свой поспех на сусветнай арэне. Увогуле ж спорт даў мне вельмі многае, навучыў не толькі выйгра- ваць, але і дастойна прымаць паражэнні. І гэта тычыцца як спаборніцтваў, так і паўсядзённага жыцця». У гэтым навучальным годзе Элбек стаў студэнтам факультэта фізічнага выхавання БДПУ па спецыяльнасці «Фізічная культура. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.) Ім пакараецца Еўропа

nastaunik 5(1123)

Embed Size (px)

DESCRIPTION

news BSPU of name M Tank

Citation preview

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 11 красавіка 2013 года № 5 (1123 )

2013 – ГОД БЕРАЖЛІВАСЦІ

МОЙ

ФАКУЛЬТЭТНОВАЕ

Ў НАВУЧАННІ

Стар. 3 Стар. 4 Стар. 4

• Аддзел кадраў

• Ліст у нумар

Шаноўныя калегі! Прыезд на сустрэчу з выпускнікамі школ Докшыцкага раёна вы-кладчыкаў і студэнтаў БДПУ абумоўлены не толькі пярэда-днем прыёмнай кампаніі-2013 у ВНУ, але і тым, што наша зям-ля ўзрасціла і выхавала шмат знакамітых грамадзян Беларусі. Выпускнікамі Докшыцкай СШ № 1 з’яўляюцца акадэмікі В. С. Буракоў і П. А. Апа-насевіч. Ёсць сярод іх і ра ботні-кі вядучага ўніверсітэта краіны ў галіне педагагічнай адука-цыі – першы прарэктар БДПУ А. І. Ан дарала і дэкан фізічнага факультэта В. Р. Собаль.

Сёння, як шмат гадоў на-зад, мы ганарымся ўзроўнем ведаў нашых навучэнцаў. Так, выпускнікі ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы», ды-рэктарам якой я з’яўляюся, па-ступаюць у самыя прэстыж-ныя ВНУ краіны, у тым ліку і БДПУ. Студэнтамі сталі 72,5 % выпускнікоў 2010 г. і 69,5 % тых, хто скончыў нашу школу ў 2011-м.

На сустрэчу са сталічнымі гас -цямі ў кінаканцэртную залу «Іскра» разам з адзінаццаці-класнікамі прыйшлі старшы-ня раённага Савета дэпутатаў В. У. Сівіцкая, на меснік началь-ніка аддзела адукацыі райвы-канкама А. А. Ку чыц, дырэк-тары ўстаноў адукацыі раёна, бацькі выпускнікоў. Усіх пры-

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРСна замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-

выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам:

дацэнта кафедры (к. н., 20 разр. АТС) агульнай і педагагічнай псіхалогіі;

старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) сацыяльнай педагогікі;

выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) метадалогіі і метадаў псіхалагічных даследаванняў, асноў спецыяльнай педагогікі і псі-халогіі, дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладан-ня гісторыі.

Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы.

Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

• Ведай нашых!

Заслужаны майстар спорту, член Нацыя-нальнай зборнай Беларусі па грэка-рымскай барацьбе Элбек Тажыеў у вялікім спорце не першы год і ўжо мае ў сваёй скарбонцы важкія дасягненні. Так, у 2011 г. ён стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету, абараняў гонар нашай краіны на Алімпійскіх гульнях у Лон-дане. На шляху да чарговага тытулу Элбек пе-рамог спартсменаў з Эстоніі, Балгарыі і Расіі, а ў фінальнай схватцы ўступіў у спаборніцтва з двухразовым чэмпіёнам Еўропы азер-байджанцам Элхінам Аліевым. «Да гэтага я двойчы змагаўся супраць яго, але кожны раз

ПРЫГАЖОСЦЬ НАБЛІЖАЕ ВЯСНУРэспубліканскі тур ХХІІ Міжнароднага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства

«Каралева вясна-2013» адбыўся 5 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Барацьба – той від спорту, у якім студэнты факультэта фізічнага выхавання БДПУ стабільна дабіваюцца высокіх вынікаў. Штогод мы чуем усё новыя і новыя імёны танкаўцаў – пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў па розных відах спартыўных адзінаборстваў. Плённым для нас стаў і сёлетні чэмпіянат Еўропы, які прайшоў у Тбілісі (Грузія) 19–24 сакавіка. Адразу двое прадстаўнікоў БДПУ заваявалі чэмпіёнскія тытулы: Элбек ТАЖЫЕЎ – у грэка-рымскай барацьбе (вагавая катэго-рыя да 55 кг) і Анастасія ГУЧОК – у вольнай (да 59 кг). Новаспечаныя чэмпіёны, для якіх усё жыццё – барацьба (як у прамым, так і ў пераносным сэнсе), падзяліліся ўражаннямі і расказалі пра свой шлях да перамогі.

Наш універсітэт на ім прад стаўляла сту-дэнтка 3-га курса фа куль тэта эстэтычнага выхавання Вераніка Цепля кова. Да гэ-тага яна ўдзель нічала ў адборачным этапе і ўвайшла ў лік 16 самых грацыёзных і ар-тыстычных студэнтак ВНУ краіны. Асноўная мэта конкурсу, галоўным арганізатарам якога выступіла ГА «БРСМ», – падтрымка творчай моладзі. Таму Вераніка, як і іншыя ўдзельніцы рэспубліканскага тура, прадэманстравала не толькі знешнюю прыгажосць, але і сцэнічнае майстэрства, пачуццё гумару – адным сло-вам, сваю індывідуальнасць. А талентаў бу-дучаму спе цыялісту ў галіне сусветнай і ай-чыннай культуры, рытмікі і харэаграфіі не па-зычаць: яна лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў, паветраная гімнастка на трапецыі, артыстка балета, мастацкі кіраўнік групы падтрымкі Нацыянальнай зборнай Беларусі па баскетболе…

Творчы нумар дзяўчы ны – арыгіналь-ная акра батычна-харэаграфічная кампа зіцыя – проста пакарыў гле да-чоў і жу ры. Мы віншуем Вераніку з год-ным прадстаўленнем БДПУ на конкур-се і жадаем натхнення і вясновага на-строю!

сутных непадробна зацікавілі выступленні рэктара БДПУ прафесара П. Д. Кухарчы-ка і першага прарэктара да-цэнта А. І. Андарала, а так-сама відэапрэзентацыя ўні-версітэта. Старшакласнікі даведаліся, што студэнты педагагічнай ВНУ могуць не толькі атрымаць прэстыж-ную адукацыю, але і вучыцца ў лепшых спецыялістаў краіны, жыць у інтэрнаце, займацца ў шматлікіх гуртках і секцыях.

Інфармацыя, якую прысут-ныя атрымалі з «першых рук», была сапраўды бясцэннай. І яна знайшла водгук у сэрцах нашых выхаванцаў. У доказ сваім словам прывяду толькі некаторыя з выказванняў адзінаццацікласнікаў, што пры сутнічалі на сустрэчы з прадстаўнікамі БДПУ: «Пры-емна ўразілі магчымасці, якія ўніверсітэт прадастаўляе сваім студэнтам», «Гэта проста здо-рава, што ўсім першакурснікам гарантавана месца ў інтэрнаце», «Нарэшце я вызначылася, і мой шлях ляжыць менавіта ў БДПУ».

Вялікі дзякуй вам за пры-езд і дапамогу нашым вы-хаванцам у іх прафесійным самавызначэнні.

Ад імя педкалектыву Наталля ФУРСЕВІЧ,

дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы»

прайграваў, – расказвае Элбек. – Таму пера-мога ў фінальным паядынку для мяне асабліва значная. Спадзяюся, што паўтару сёлета свой поспех на сусветнай арэне. Увогуле ж спорт даў мне вельмі многае, навучыў не толькі выйгра-ваць, але і дастойна прымаць паражэнні. І гэта тычыцца як спаборніцтваў, так і паўсядзённага жыцця».

У гэтым навучальным годзе Элбек стаў студэнтам факультэта фізічнага выхавання БДПУ па спецыяльнасці «Фізічная культура.

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

Ім пакараецца Еўропа

2 11 красавіка 2013 г.

• Афіцыйная хроніка

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЎНІВЕРСІТЭТА

(З даклада начальніка УБУіФ Л. Л. Закрэўскай на Савеце БДПУ)Як вядома, эфектыўнае

функ цыянаванне аргані зацыі немагчыма без адпаведнага фінансавага забеспячэння, асноўнымі крыніцамі якога ў нашым універсітэце з’яўля-юцца рэспубліканскі бюджэт (гэта ў першую чаргу сацы-яльна абароненыя артыкулы) і пазабюджэтная дзейнасць.

За справаздачны перыяд у па- раўнанні з папярэднім 2011 г.аб’ём агульнага фінансаван-ня павялічыўся на 92,1 %, дасягнуўшы 180 565,8 млн руб. Як відаць з дыяграмы 1, вяду-чая роля (60,3 %) застаецца за бюджэтнымі паступленнямі, якія склалі 112 890,9 млн руб. У параўнанні з 2011 г. гэтыя сродкі павялічыліся на 92,9 %. Як і раней, у бюджэтным фі-нансаванні прасочвалася тэн-дэнцыя першачарговага забес-пячэння сацыяльна абароненых артыкулаў расходаў – зарпла-та з налічэннямі, стыпендыя, выдаткі на дзяцей-сірот і г. д. Іх удзельная вага ў аб’ёме бюд-жэтнага фінансавання склала 76,3 %. Для параўнання, рас-ходы, звязаныя з камунальнымі паслугамі, склалі 6,3 %, ка-пітальныя расходы – 13,8 %, іншыя бягучыя – 3,6 %.

Пры эканамічнай сіту ацыі, калі бюджэтнага фінансавання недастаткова для пакрыцця расходаў, звязаных з арга-нізацыяй вучэбнага працэсу і задавальненнем гаспадар-чых патрэб, важнае значэн-не набывае пазабюджэтная дзейнасць. У БДПУ склалася станоўчая тэндэнцыя штога-довага павелічэння ўласных даходаў. Калі ў 2011 г. яны складалі 35 474,1 млн руб., то ў 2012 г. – 67 674,9 млн руб. (рост на 90,8 %).

Галоўнай крыніцай пры-бытку ўніверсітэта ад паза-бюджэтнай дзейнасці стала навучанне на платнай аснове (85 % ). Даходы ад гэтага віду дзейнасці (у тым ліку сродкі, атрыманыя за правядзенне тэсціравання і ліквідацыю акадэмічнай запа зычанасці)

склалі 57 490,9 млн руб. Па-велічэнне даходаў ад дадзенага віду дзейнасці звязана ў ас-ноўным з павышэннем апла-ты за навучанне. Так, у 2012 г. у агульнай колькасці студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі «платнікі» склалі 64 %, завочнай формы – 74,9 %. Суадносіны колькасці студэнтаў бюджэтнай і плат-най форм атрымання адукацыі па стане на 01.01.2013 г. пры-ведзены ў дыяграме 2.

Навучанне за кошт улас-ных сродкаў ажыццяўляецца таксама ў ма гістратуры і ас-пірантуры. У мінулым го-дзе на платнай аснове ў нас навучаліся 233 замежныя студэнты, 3 магістранты, 8 ас-пірантаў, 61 слухач факультэ-та даўніверсітэцкай падрых-тоўкі, 2 саіскальнікі і 4 слуха-чы ІПКіП. У справаздачны пе-рыяд за навучанне замежных студэнтаў на валютны рахунак БДПУ паступіла 315 774 до-лары ЗША.

Існуюць таксама іншыя крыніцы даходаў. У 2012 г. працягвалася работа па раз-мяшчэнні грашовых сродкаў на дэпазіты. Гэта дазволіла атры-маць даход у суме 6975,5 млн руб. (у 2011 г. – 2460,8 млн руб.). Даход ад дзейнасці ад-дзела выдавецкіх і паліграфіч-ных паслуг у агульным аб’ё-ме пазабюджэтных сродкаў склаў 1,2 % ці 818,8 млн руб. (у 2011 г. – 517,8 млн руб.). За кошт здачы ў арэнду памяшканняў БДПУ было атрымана 118,7 млн руб., ад правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў – 255,8 млн руб. Наяўнасць улас-ных сродкаў дала магчымасць аплачваць многія патрэбы ВНУ, у тым ліку 93,0 % агуль-ных камандзіровачных і 98,4 % транспартных расходаў, 70,5 % кошту паслуг сувязі, 37,6 % ка-мунальных плацяжоў і г.д.

Асноўным артыкулам рас-ходаў ва ўніверсітэце з’яўля-ецца заработная плата з на-лічэннямі (58,3 % у агульным

аб’ёме грашовых сродкаў). З уласных сродкаў на апла-ту працы было накіравана 27 120 901,1 тыс. руб. Увогу-ле, сярэдняя зарплата па на-шай ВНУ ў 2012 г. у параўнан-ні з папярэднім павялічы-лася на 81,5 %, у тым ліку ў ППС – на 85,4 %, іншага пер-саналу – на 78,5 %. Сярэд-нямесячная зарплата ППС па пасадах выглядае на-ступным чынам: прафесар – 5862,8 тыс. руб., дацэнт – 4191,9 тыс. руб., старшы вы-кладчык – 3757,6 тыс. руб., выкладчык – 3320,5 тыс. руб. Сярэдняя заработная плата іншага персаналу ў 2012 г. склала 2462,4 тыс. руб.

Значная ўвага ва ўнівер-сітэце надаецца стымуляван-ню працы работнікаў. Што-месячна ўсяму працоўнаму калектыву выплачвалася прэ-мія. Яе сярэдні памер у пе-раліку на аднаго работніка павялічыўся ў параўнанні з 2011 г. на 82,1 %. Акрамя таго, дадаткова ўсе штатныя работнікі БДПУ атрымалі прэміі на мэты аздараўлення ў перыяд адпачынку ў памеры 0,25 тарыфнага акладу, да Дня БДПУ – 1 тарыфны аклад, да Дня настаўніка – 0,5 акладу па пасадзе.

На аказанне матэрыяльнай дапамогі работнікам устаноў адукацыі прадугледжаны сродкі ў памеры 5 % ад планавага фонду заработнай платы. Так, на аднаго чалавека матэрыяль-ная дапамога ў 2012 г. склала 1662,0 тыс. руб. і павялічылася ў параўнанні з 2011 г. на 48,1 %.

Дасягнуць больш высока-га ўзроўню заработнай пла-ты стала магчымым і дзяку-ючы выкарыстанню фондаў эканамічнага стымулявання, якія сфарміраваны за кошт перавышэння даходаў ад па-забюджэтнай дзейнасці над выдаткамі.

Рэалізацыя сацыяльных праграм, якія ажыццяўляюц-ца ў рэспубліцы, прывяла да павелічэння бюджэтных рас-ходаў на выплату стыпен-дыі навучэнскай моладзі. Так, у 2012 г. на гэтыя мэты было

накіравана 22 205 500,0 тыс. руб. (у 2011 г. – 13 150 511,9 тыс. руб.). Аднак раз-ам з тым трэба азначыць, што ў 2012 г. менш студэнтаў сталі атрымліваюць стыпендыю. Калі ў 2008 г. іх колькасць скла-дала 89 % ад сярэднегадаво-га кантынгенту студэнтаў дзён-най формы атрымання адукацыі, у 2010 г. – 87,0 %, то ў 2012 г. – толькі 78,0 % (пры запланава-ным Міністэрствам адукацыі паказчыку 82,0 % ).

На камунальныя плаця-жы ў 2012 г. было накірава-на 10 980,9 млн руб., у тым ліку з уласных сродкаў – 4 128,6 млн руб.

За кошт перавышэння да-ходаў над расходамі былі створаны фонды эканамічнага стымулявання, у тым ліку фонд матэрыяльнага заахвочван-ня, які фарміруецца ў памеры да 40 % ад атрыманага пры-бытку.

Асноўнымі напрамкамі выка-рыстання фонду матэрыяльнага заахвочвання сталі: павышэнне заработнай платы, прэміраванне і аказанне матэрыяльнай дапамогі супрацоўнікам і сту-дэнтам, устанаўленне надбавак за высокія прафесійныя і твор-чыя дасягненні, складанасць і напружанасць працы (дыягра-ма 3).

За кошт перавышэння да-ходаў ад пазабюджэтнай дзей-

насці над выдаткамі быў ство-раны таксама фонд вытворчага і сацыяльнага развіцця. Сродкі

з гэтага фонду накіроўваліся ў асноўным на такія расхо-ды, як набыццё абсталявання і капітальны рамонт. Акра-мя таго, за кошт названага фонду былі аплачаны не-каторыя тавары і паслугі, у тым ліку набыты навагоднія падарункі, пуцёўкі ў дзіцячыя аздараўленчыя летнікі і г. д. Прыведзеныя прыклады свед-чаць пра істотны ўклад дадзе-ных фондаў у эканоміку ВНУ.

Эфектыўнае функцыяна-ванне арганізацыі ў многім залежыць ад поўнага і свое-часовага забеспячэння яе грашовымі сродкамі. Так, агульны аб’ём фінансавання нашага ўніверсітэта ў 2013 г. павінен скласці 220 319,6 млн руб., у тым ліку бюджэтныя сродкі прадугледжаны ў аб’ёме 140 849,9 млн руб. Даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці зале-жаць ад колькасці прынятых на навучанне студэнтаў і ча-каюцца ў аб’ёме 79 469,7 млн руб. Гэта дапаможа нам дадат-кова аплачваць паслугі сувязі, транспартныя паслугі, бягучы рамонт памяшканняў. Плануе-мы расход сродкаў пазабюджэ-ту – 65 783,2 млн руб.

У сувязі з тым, што пунктам 3 Указа Прэзідэнта Рэспублі-кі Беларусь ад 29.11.2012 г. № 537 2013 год аб’яўлены Го-дам беражлівасці, нам неабход-на паменшыць нормы расходу матэрыяльных рэсурсаў, больш рацыянальна выкарыстоўваць электраэнергію, водныя рэ-сурсы, перагледзець расходы на набыццё тавараў і паслуг і інш.

У 2013 г. на аплату пра-цы работнікаў універсітэта з налічэннямі мяркуецца на-кіраваць 120 187,5 млн руб. (55,6 % агульнага аб’ёму фі-нансавання).

Такія ключавыя моман-ты эканамічнага развіцця нашага ўніверсітэта за 2012 г. і асноўныя перспек-тывы на 2013 г.

Дыяграма 1Структура аб’ёму

фінансавання ўніверсітэта за 2012 г.

Навука 2,2 %

Пазабюджэт 37,5 %

Бюджэт 60,3 %

Дыяграма 2Колькасць студэнтаў

Дзённая форма Завочная форма

На бюджэтнай аснове

На пазабюджэтнай аснове

Дыяграма 3Выкарыстанне сродкаў фонду

матэрыяльнага заахвочвання ў 2012 г.

Заработная плата 46,3 %

Надбаўкі да зарплаты 35,5 %

Прэмія 9,3 % Матэрыяльная дапамога 8,9 %

311 красавіка 2013 г.

Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць». Выбіраў універ-сітэт па парадзе трэнера – ён расказаў, што тут цудоўныя вы-кладчыкі, а паспяховым спартс-менам дазваляецца займацца па індывідуальным плане. Ву-чоба даецца цяжкавата, аднак у Элбека абавязкова ўсё атры-маецца: ён змагар і ў спорце, і ў жыцці.

***Майстар спорту між на-

роднага класа, член Нацыя-нальнай зборнай Беларусі па вольнай барацьбе Анастасія Гучок мае не такі багаты, але таксама плённы вопыт удзе-лу ў спаборніцтвах. Спортам дзяўчына захапілася ў раннім дзяцінстве, да сёмага класа зай-малася дзюдо і хацела пайсці ў гімнастыку, аднак было ўжо па-знавата. Калі ж трэнер пра-панаваў паспрабаваць сябе ў вольнай барацьбе – згадзілася і пасля не пашкадавала. У мі-нулым годзе Анастасія стала пераможцай чэмпіянату свету сярод моладзі. Гэта быў апошні шанц заваяваць «золата» ў ма-ладзёжным першынстве, таму, як прызнаецца спартсменка, яна вельмі хвалявалася. «Эма-цыйны бок дзявочага характару праяўляецца і на арэне, часта бывае цяжка справіцца з хва-ляваннем. Таму ў псіхалагічным плане гэта была складаная пе-рамога. Што ж тычыцца сё-летняга чэмпіянату Еўропы, то

Напрыканцы сакавіка ў БДПУ завітала пе-раможца Рэспубліканскага конкурсу «Настаў-нік года Рэспублікі Беларусь-2011», член клуба «Крыштальны журавель», настаўніца англійскай мовы гімназіі №1 г. Дзятла-ва Інэса Уладзіміраўна ЗУБРЫЛІНА. Яна дала майстар-клас для студэнтаў-гісторыкаў і настаўнікаў сталічных гімназій.

Прысутныя ўважліва і зацікаўлена слухалі госцю. Інтанацыя, жэсты і міміка педагога-лідара проста заварожвалі, дапамагалі данесці да кожнага сутнасць яе выступлення. Інэса Уладзіміраўна прадэманстравала прыёмы, якія яна выкарыстоўвае ў працэсе навучан-ня: «размеркаванне на групы», «запаўненне пропускаў», «супастаўленне», «незаконча-ны сказ», «стварэнне схем», «лінгвістычныя гульні» і іншыя. Яе расказ суправаджаўся трансляцыяй фрагментаў урокаў. Настаўніца падзялілася вопытам арганізацыі пазаўрочнай працы па прадмеце: пад яе кіраўніцтвам гімназісты ставяць спектаклі на англійскай мове, выступаюць з канцэртамі. Дарэчы, Інэса Уладзіміраўна і сама актыўна ўдзельнічае ў ма-стацкай самадзейнасці, мае цудоўны голас, вы-конвае песні на англійскай і французскай мовах.

Госця падкрэсліла: яна – трынаццаты педа-гог у сям’і. Працаваць натхнёна і эфектыўна ёй наканавана лёсам. Настаўніца выка-рыстоўвае практычна ўвесь арсенал ін-фармацыйных тэхналогій, асабліва часта – інтэрактыўную дошку. «Мару ў будучым стварыць цэнтр дыстанцыйнага навучан-ня», – падзялілася яна планамі. І для гэта-га ёсць усе перадумовы. Паспяховы педагог

• Ведай нашых!

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

я хвалявалася значна менш, бо разумела: усё яшчэ напе-радзе. І тым больш прыемна было заваяваць з першага разу чэмпіёнскі тытул!»

Сёння Анаста сія з’яўляецца студэнткай 1-га курса завочнай формы атрымання адукацыі на-шага ўніверсітэта і вучыцца па спецыяльнасці «Аздараўленчая і адаптыўная фізічная куль-тура (аздараўленчая)». Зараз яна актыўна трэніруецца, каб годна выступіць на чэмпіянаце свету, які адбудзецца ў верасні. Дзяўчына добра ведае: некалькі прапушчаных трэніровак, адзін няправільны крок, прыём ці на-ват рух – і запаветны медаль дастанецца саперніцы. Але саступаць свае пазіцыі спартс-менка не збіраецца. Тым больш што наперадзе летнія Алімпійскія гульні 2016 г., у якіх Насця, як і Элбек, спа-дзяецца прыняць удзел.

Вось такія яны, нашы пер -шакурснікі-чэмпіёны – ам-біцыйныя, рашучыя, мэ-танакіраваныя і ў той жа час сціплыя і добразычлі-выя. Яны абараняюць спа-ртыўны гонар дзяржавы і свайго роднага ўнівер-сітэта. Мы шчыра він-шуем Анастасію і Элбека з паспяховымі вы ступлен-нямі і жадаем новых, яшчэ больш значных перамог!

Вераніка МАНДЗІК

МАЙСТАР-КЛАС ДАЕ НАСТАЎНІК-ПРОФІУ падрыхтоўцы будучых педагогаў выключна важную ролю адыгрывае практыч-

ная дзейнасць. Студэнтам нашага ўніверсітэта пашанцавала: яны маюць магчы-масць вучыцца ў лепшых настаўнікаў-практыкаў краіны, пераймаць іх перадавы вопыт, браць на ўзбраенне эфектыўныя аўтарскія прыёмы і методыкі.

з’яўляецца аўтарам электронных падручнікаў і дапаможнікаў, а яе праграмна-метадычны комплекс для інтэрактыўнай дошкі адзнача-ны дыпломам I ступені на рэспубліканскім конкурсе «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» (2011г.). І. У. Зубрыліну па праву лічаць першапраходцай у сферы міжнародных адукацыйных інтэрнэт-праектаў. І педа-гог, і яе вучні, члены клуба «Суразмоўца», зарэгістраваны ў міжнароднай асацыя-цыі EARN. Гімназісты актыўна ўдзельнічалі ў выкананні праектаў «Мая школа – твая школа», «Казкі народаў свету», «Нацыяналь-ныя музычныя інструменты». У працэсе пра-цы над праектам «Погляд» вучні надрукавалі вершы на англійскай мове, стварылі мюзікл «Слёзы жыцця», за што былі ўзнагароджаны дыпломам міжнароднага ўзору.

Напрыканцы майстар-класа І. У. Зу-брыліна адказала на пытанні студэн-таў і настаўнікаў-практыкаў. Раз-вітанне было па-сапраўднаму цё-плым. Студэнты шчыра дзякавалі настаўніцы, якая паказала цудоўны прыклад натхнёнай і плённай, а га-лоўнае, сапраўды творчай працы. Дарэ-чы, усе жадаючыя могуць пазнаёміцца з сакрэтамі прафесійнай дзейнасці перадавога педагога. Відэазапіс май-стар-класа знаходзіцца ў лабарато-рыі педагогікі і педагагічных інавацый (каб. 142, вучэбны корпус № 1).

Лідзія КАЗІНЕЦ, дацэнт кафедры педагогікі

• Свет без межаў

Акрамя конкурсных заданняў, арганізатары фе-стывалю прадугледзелі цікавую культурную прагра-му: наведванне планетарыя і музея БДПУ, Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і інш. Такім чынам, у студэнтак-удзельніц быў час пазнаёміцца і пасябраваць. Магчыма, таму на конкурсе панава-ла надзвычай прыязная і цёплая атмасфера.

Па выніках выканання конкурсных заданняў пера-можцай фестывалю стала пяцікурсніца ІППА МГПУ Валерыя Скрыпнік (спецыяльнасць «Педагогіка і методыка дашкольнай адукацыі»). ДыпломІ ступені атрымала аўтар гэтых радкоў – Віталіна

шлях – шлях пошуку ведаў, радасці пазнання і імкнення да адкрыццяў. А яго, як вядома, не-магчыма пераадолець без мудрага настаўні-ка. Таму мы, студэнты ФДА, вельмі ўдзячны нашым выдатным педагогам. Сакрат сказаў: «У кожным чалавеку ёсць сонца. Толькі дай-це яму свяціць». Дзякуй за тое, што ўбачылі ў нас патэнцыял і стварылі адпаведныя ўмовы для яго развіцця.

Віталіна ШПАРЛО, студэнтка 5-га курса ФДА

Шпарло (ФДА, спецыяльнасць «Дашкольная аду-кацыя. Музычнае мастацтва і харэаграфія»). Таксама званне лаўрэата і дыплом ІІ ступені заслу-жыла Вольга Кот (ІРД НПУ імя Н. П. Драгаманава, спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя, пачат-ковая адукацыя»). Яшчэ адным лаўрэатам (дып-лом ІІІ ступені) стала магістрантка Дар’я Маяцкая (ІРД НПУ імя Н. П. Драгаманава, спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя»).

Значнасць фестывалю для развіцця аса-бістых і прафесійных якасцей будучых педагогаў цяжка пераацаніць. Каб прыняць у ім удзел, неабходна было прайсці доўгі

Няўлоўна хутка прайшоў Міжнародны фестываль будучых педагогаў-дашкольнікаў «Пе-дагагічны дэбют-2013». Цэлых пяць напоўненых эмоцыямі і энергіяй конкурсных дзён мы, студэнты трох партнёрскіх ВНУ, змагаліся за званне лепшых у прафесіі. Кожны дзяліўся ўласнымі поглядамі на развіццё дашкольнай педагогікі і падмацоўваў свае словы практычнымі ўменнямі падчас адкрытых заняткаў з дзецьмі ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Ім пакараецца Еўропа• Новае ў навучанні

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

ўніверсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 557. i

Вул. Савецкая, 18, п. 127,220030, Мінск.

226-40-19

e-mail: [email protected]

Выходзіць два разы ў месяцна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Газета надрукаванаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009.Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск.

Тыраж 400 экз. Заказ 225.Падпісана ў друк 11.04.2013 г. у 9.00.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 537 ад 29 лістапада 2012 г. 2013-ы год аб’яўлены Годам беражлівасці.

Наўруз завітаў у БДПУКожны народ ганарыцца сваёй непаўторнай культурай і гісторыяй,

неад’емнай часткай якіх з’яўляюцца нацыянальныя святы. Студэнты з Туркменістана, якія вучацца ў БДПУ, – не выключэнне.

Тыдзень матфака прайшоў у БДПУ 25–30 сакавіка. Як заўжды, мерапры-емства было вясёлым, пазнавальным і насычаным цікавымі падзеямі.

Панядзелак. Студсавет – за здаровы лад жыцця!

Усе, хто праходзіў па факультэцкіх калідорах у гэты дзень, скакалі праз скакалкі, круцілі абручы, прабіраліся пад гімнастычнымі палкамі, а ў па-дарунак атрымлівалі яблыкі і зарад бадзёрасці.

Аўторак. Сацыяльная акцыя ад БРСМ

Адным з самых запамінальных удзель-нікаў гэтай акцыі стаў хлопец, які хадзіў з шыльдачкай «Абдыму бясплатна». І аб-дымаў! На яго прыкладзе ўсе зразумелі, што рабіць дабро людзям так проста…

Серада. Акцыя ад клуба «Амега»Яе ўдзельнікі фатаграфаваліся

ў акулярах, гальштуках-«бабачках» і з вусамі, зробленымі з кардону. На памяць ім уручаліся карткі з цікавымі выказваннямі пра матэматыку.

Чацвер. КВЗ ад «FM»Факультэцкая каманда КВЗ «FM» вы -

конвала па просьбе гледачоў вясёлыя мініяцюры, а на экране адначасова дэ-манстраваўся відэарад фрагментаў гуль-няў КВЗ БДПУ. Таксама быў аб’яўлены конкурс на лепшы жарт пра матфак.

Пятніца. Дзень сімволікіКаб падтрымаць традыцыю, студэнты

апрануліся ў сіняе (колер сімволікі мат-фака) і пасля 3-й пары зрабілі агульны фотаздымак. Вось так мы любім родны факультэт! Яшчэ ў гэты дзень адбы-лася выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нашых студэнтаў

• 2013 – Год беражлівасці

Універсітэт прыкладае нямала намаганняў па выкананні пастаўленай дзяржавай задачы. Так, пры правядзенні бя-гучых рамонтаў уста-наўліваюцца шклопа-кеты з профілю ПВХ і асвятляльнікі з ЭПРА (электроннай пуска-рэ-гулюючай апаратурай), набываюцца энерга-зберагальныя лямпачкі, ЖКІ-маніторы, тэхніка і апаратура з класам спа-жывання электрычнасці А+ або АА+. Аднак не ўсё можна зрабіць, аба -піраючыся толькі на адміністрацыйны рэ-сурс. Таму ў нашай ВНУ распрацаваны План мерапрыемстваў, які на-кіраваны на выхаванне ў кожнага з членаў ка-лектыву пачуцця гас-падарлівасці, на стыму-ляванне эка номіі і бераж-лівых ад носін да дзяр-жаўнай маёмасці. Са-праўды, сёлета мы па-вінны навучыцца многаму як у духоўным, так і ў ма-тэрыяльным плане. На-прыклад, стаць гаспада-рамі, зрабіць усё магчы-мае, каб эка номіка кра-іны стала больш эфек-тыўнай.

Адна з задач, якія стаяць перад універсітэтам, – скараціць на 4,5 % ужы -ванне паліўна-энергетыч-ных рэсурсаў. Такі паказ-чык быў даведзены да БДПУ Мі ністэрствам аду-кацыі на 2013 г. Як жа гэтага дасягнуць? Ёсць вельмі просты спосаб: калі выходзіце, гасіце святло, і не запальвайце яго там, дзе можна абысціся. Да слова, эканоміць трэба на-вучыцца не толькі на пра-цы, але і ў паўсядзённым жыцці. Напрыклад, на-бываючы новую пральную машыну або халадзільнік з маркіроўкай А+або АА+, вы робіце інвесты-цыю ў эканомію энергіі на будучыню.

Яшчэ адзін нюанс. Сыравіну і матэрыялы важна не толькі ўмець эканоміць, але і рацыя-нальна выкарыстоўваць паўторна. Так, ва ўнівер-сітэце арганізаваны збор макулатуры. Хто яшчэ не ведае, паведамляем: па меры яе назапаш вання ў вашым падраздзяленні адказная асоба павінна патэлефанаваць загад-чыку гаспадарчай служ-бы Таццяне Уладзіміраўне Хакала (тэл. 200-15-14)

і перадаць макулатуру на склад, адкуль яна ў далей-шым будзе адпраўлена на перапрацоўку.

У БДПУ таксама на-ладжаны збор энер га збе-рагальных лямпачак, якія выпрацавалі свой рэсурс. Ні ў якім разе не выкідайце іх разам са смеццем – яны ўтрым-ліваюць ртуць! Дастат-кова набраць нумар 327-88-88 – і электры-кі інжынернай службы за бяруць іх у вас. Дарэ-чы, спецы яльны кантэй-нер для старых батарэек ус та ноўлены ў холе ву-чэбнага корпуса № 1.

Год беражлівасці – спроба далучыць лю дзей да працэсу рацыянальнага выкарыстання нават тых рэсурсаў, на якія багата наша краіна. Я маю на ўвазе ваду. І калі мы наву-чымся не толькі шчыльна перакрываць краны, але і паведамляць пра існую-чыя непаладкі каменданту кор пуса або спецыялісту пэў-нага профілю, то мож-на лічыць, што Год бе-ра жлівасці пражывём не дарэмна.

Наталля БРАВАРСКАЯ, інжынер-энергетык

• Мой факультэт

НАС АБ’ЯДНАЎ МАТФАК

У мітуслівай паўсядзённасці мы так часта прагнем новых эмоцый! Асабліва вясной, калі і сама прырода абнаўляецца і дорыць нам доўгачаканае цяпло. І хоць сёлета сакавік больш нагадваў зімовы месяц, мы вырашылі самі сабе стварыць вясновы настрой, даўшы старт традыцыі правядзення конкурсу «Міс ФСПТ».

Хараство і натхненне

На мерапрыемства, што адбыло-ся 27 сакавіка ў актавай зале БДПУ, былі запрошаны і госці з факультэта міліцыі Акадэміі МУС, якія ўпэўніліся: нашы дзяўчаты самыя прыгожыя і та-ленавітыя!

Сюрпрыз чакаў нас у самым пачатку конкурсу: на сцэну ў якасці вядучых вый-шлі дэкан ФСПТ А. В. Касовіч і яго намес-нік па ідэалагічнай і выхаваўчай рабо-це Ю. А. Каранеўская. Старшынёй жу-ры стаў доктар псіхалагічных навук, пра-фесар Я. Л. Каламінскі.

Натхненне, драйв, энергія, вытанча-насць, элегантнасць – такімі на першы

погляд неспалучальнымі словамі можна перадаць атмасферу конкурсу. Студэнты адпачывалі, атрымлівалі задавальненне ад дзейства, што адбывалася на сцэ-не, і не забывалі галасаваць за сваіх фа-варытак з дапамогай СМС. За званне самай прыгожай дзяўчыны факультэта змагаліся адзінаццаць студэнтак. У выні-ку міс ФСПТ стала Наталля Гулякевіч, першай віцэ-міс – Ганна Марозава, дру-гой віцэ-міс – Таццяна Жукава. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Сняжане Гудзько. Пераможцы прымерылі кароны і стужкі, атрымалі падарункі ад прафсаюз-най арганізацыі і ПА ГА «БРСМ» БДПУ.

Чароўная атма-с фера конкурсунат хніла ўсіх пры-сутных на ўдаска-наль ванне сваёй унутра най і знеш-няй пры гажосці.

Таццяна БОРТНІК, старшыня

студсавета ФСПТ, студэнтка 4-га курса

Мы вырашылі аргані-за ваць мерапрыемст-ва, прысвечанае аднаму з найстаражытнейшых святаў народаў Сярэдняй Азіі, якое называецца Наўруз байрам. Пры падтрымцы прарэктара па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце С. І. Копцевай, начальні-ка аддзела міжнародных сувязей А. А. Андрэева свята «новага дня» прай-шло ў актавай зале БДПУ

26 сакавіка. З гэтай на-годы ў нашу alma mater завітаў консул Пасольст-ва Рэспублікі Туркмені-стан у Рэспубліцы Бела-русь Мухаметнур Авезаў.

Наўруз адзначаецца ў дні вясновага раўна-дзенства і ўключаны ЮНЕСКА ў Рэпрэзен-тацыйны спіс нематэры -яльнай культурнай спад-чыны чалавецтва.

Да гэтага дня студэн-ты-туркмены пад рыхта-ва лі канцэрт, у якім гуча-лі вершы народнага паэ-та Махтумкулі як у ары-гінале, так і ў перакладзе на рускую мову. Сама-дзейныя артысты пазна-ёмілі гледачоў са звычая-мі туркменскага народа: сыгралі на нацыяналь-ных інструментах «дутар» і «гапуз», выканалі тан-цы «Лалялер» і «Кушт-

дэпдзі», пачаставалі пры-сутных традыцыйнымі прысмакамі. Акрамя таго, яны падрыхтавалі выстаўку, на якой былі прадстаўлены нацыя-нальныя жаночыя ўбо-ры і вырабы дэкара-тыўна-прыкладнога ма-стацтва.

Канцэрт дапамог беларускім сту дэн-там бліжэй пазнаё-міцца з тра дыцыямі туркменскага народа. Свята Наўруз байрам пакінула след у памя-ці БДПУ і незабыў-ныя ўражанні ў нашых сэрцах.

Гульнабат ХУДАЙКУЛІЕВА,

студэнтка групы факультэта

прыродазнаўства;Гуванч ТАЙЛЫЕЎ,

студэнт ФБіРФ

і выкладчыкаў. Яе арганізатарам стала Н. Я. Каравосава.

Субота. Дзень матфакаЁн адзначаецца па традыцыі ў апош-

нюю суботу сакавіка. На ўрачыстае мерапрыемства сабраліся не толькі студэнты і выкладчыкі, але і выпускнікі факультэта. Аднак галоўнымі дзеючымі асобамі былі ўсё ж першакурснікі: яны прайшлі абрад пасвячэння і сталі сапраўднымі студэнтамі. Адбылося такса-ма ўзнагароджанне лепшых з лепшых – пераможцаў алімпіяд па матэматыцы і інфарматыцы, аўтараў самых цікавых дакладаў на канферэнцыі «Ад творчага студэнта – да настаўніка-даследчыка».

Тыдзень матфака завяршыўся, стаўшы яшчэ адной яркай старон-кай у гісторыі факультэта, якую ствараем усе мы разам.

Дар’я ХАДЗІМЧУК, студэнтка 403-й групы

матэматычнага факультэта